21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗАМАХ НА В. МАТВIЕНКА — ПЕРШЫ КРОК У ЯЕ ПЕРАДВЫБАРНАЙ КАМПАНII НА ПАСАДУ ПРЭЗIДЭНТА РАСII

Iнфармацыя аб магчымым замаху на губернатара Санкт-Пецярбурга Валянцiну Матвiенка можа азначаць пачатак аперацыi «Валянцiна Вялiкая» па вылучэнню яе на пасаду прэзiдэнта Расii. Аб гэтым учора пiсалi многiя расiйскiя газеты, у тым лiку «Новые Известия», «Ведомости» i iнш.

Вядучыя эксперты сумняваюцца, што на Валянцiну Матвiенка сапраўды мог рыхтавацца замах i нават выказваюць меркаванне, што гэта не што iншае, як пачатак РR-акцыi «пераемнiцы» перад маючымi адбыцца прэзiдэнцкiмi выбарамi. «Гэта проста нейкая раздутая нявартая ўвагi гiсторыя з прысутнасцю «злоўленай» шпаны i выкарыстаннем гэтых абставiнаў для ўласнага пiяру»,— заявiў прэзiдэнт фонду «Iндэм» Георгiй Сатараў.

Падтрымаў яго i кiраўнiк Цэнтра палiтычнай iнфармацыi Аляксей Мухiн. «Напярэдаднi чакаемага зыходу Уладзiмiра Пуцiна з прэзiдэнцкай пасады члены яго акружэння павiнны паказаць сябе як самастойныя палiтычныя персоны. А В. Матвiенка, як вядома, у спiс пераемнiкаў уваходзiць», — сказаў эксперт.

Яшчэ ў вераснi мiнулага года ў СМI з’явiлiся чуткi аб тым, што губернатар Санкт-Пецярбурга сама прапанавала У. Пуцiну сваю кандыдатуру на пасаду прэзiдэнта Расii. «Яна гарантуе Пуцiну вяртанне ў 2012 годзе, абяцаючы часова заняць месца, падтрымаць яго i аддаць назад»,— пiсалi тады iнфармаваныя расiйскiя крынiцы.

УЛАДЫ IЗРАIЛЯ НЕ ВЫКЛЮЧАЮЦЬ МАГЧЫМАСЦI ФIЗIЧНАЙ ЛIКВIДАЦЫI КIРАЎНIКА ПАЛЕСЦIНСКАЙ АЎТАНОМII

Мiнiстр унутранай бяспекi Iзраiля Авi Дыхтэр заявiў учора па радыё, што не выключае магчымасцi фiзiчнай лiквiдацыi кiраўнiка палiтбюро палесцiнскага руху «Хамас» Халеда Машаля.

«Мы зможам дастаць яго i ў Дамаску, i ў любым iншым месцы, i ён выдатна разумее гэта», — сказаў мiнiстр, каментуючы пытанне аб магчымым спiсе цэляў для «кропкавых» лiквiдацый. Ён падкрэслiў, што Машаль, якi не перастае заклiкаць да тэрактаў i ракетных абстрэлаў Iзраiля, — «больш чым легiтымная цэль».

А. Дыхтэр таксама адзначыў, што i прэм’ер-мiнiстр Палесцiнскай аўтаномii Iсмаiл Ханiя не выключаны са спiсу магчымых мiшэняў. Паводле слоў мiнiстра, Ханiя ўжо не раз называўся сярод магчымых цэляў разам з шэйхам Ахмедам Ясiнам, знiшчаным некалькi гадоў таму. «Пакуль Ханiя аддае загады аб учыненнi тэрактаў — ён, несумненна, застаецца цэллю», адзначыў iзраiльскi мiнiстр.

АКЦЁР ВЯЧАСЛАЎ ЦIХАНАЎ ТРАПIЎ У БАЛЬНIЦУ

У гэтыя выхадныя 79-гадовы акцёр Вячаслаў Цiханаў быў шпiталiзаваны ў адну са сталiчных бальнiц пасля таго, як няўдала ўпаў у сябе на дачы, дзе зараз жыве адзiн.

У ноч на суботу ён аступiўся ў доме, упаў, пры гэтым моцна ўдарыўся. Нягледзячы на тое, што боль быў моцны, пацярпелы акцёр толькi ранiцай пазванiў сваёй жонцы Тамары Iванаўне. Яна адразу выклiкала мужу «хуткую дапамогу».

Медыкi настаялi на шпiталiзацыi, падазраючы ў славутага акцёра пералом шыйкi сцягна. Абследаванне паказала, што, на шчасце, гэтага не адбылося, але ў акцёра моцны ўдар тазасцегнавога сустава. «Вячаслаў Васiльевiч трымаецца малайцом, ён жартуе, усмiхаецца, хоць яму зараз нялёгка», — кажуць урачы. Цiханаў ляжыць у аддзяленнi траўмы ў аднамеснай зручнай палаце i будзе знаходзiцца ў бальнiцы да канца тыдня. Нагадаем, што ў 2002 годзе папулярны акцёр перанёс iнфаркт мiякарда.

У АТЛАНТЫЧНЫМ АКIЯНЕ ЗНАЙШЛI САМЫ БУЙНЫ ЗАТАНУЛЫ СКАРБ

Амерыканскiя скарбашукальнiкi, вiдаць, знайшлi самы буйны затанулы скарб, якi ацэньваецца ў $500 млн.

Паводле паведамлення БЕЛТА, кампанii «Адысей» удалося адшукаць у Атлантычным акiяне астанкi карабля, якi патануў каля 400 гадоў таму. Толькi старажытных манет з золата i серабра дасталi 17 тон.

Тыя, хто знайшоў скарб, мяркуюць, што карабель накiроўваўся да берагоў Амерыкi з Туманнага Альбiёна, i запэўнiваюць, што патанулы скарб знаходзiўся па-за межамi тэрытарыяльных водаў чыёй бы там нi было краiны. Скарбашукальнiкi не раскрываюць усе дэталi, аднак гавораць, што скарб знойдзены ў раёне, дзе шмат затанулых караблёў. Яны маюць намер вярнуцца на тое ж месца, каб прадоўжыць збор каштоўнасцяў i ацалелых прадметаў даўнiны. Да гэтай пары самай удачнай марской знаходкай лiчылiся астанкi iспанскага галеона, якi патануў падчас урагану ў 1622 годзе ў прыбярэжных водах Фларыды. Скарб коштам $400 млн знайшоў у 1985 годзе Мел Фiшар, якi лiчыцца пiянерам афiцыйнага бiзнэсу па пошуку марскiх скарбаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iнфармацыя аб магчымым замаху на губернатара Санкт-Пецярбурга Валянцiну Матвiенка можа азначаць пачатак аперацыi «Валянцiна Вялiкая» па вылучэнню яе н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика