Штогод на набыццё цыгарэт мiнчане трацяць больш, чым на гароднiну i садавiну
Марыя ГУЦАЛА, БЕЛТА
У Беларусi неабходна праводзiць больш актыўную прапагандысцкую работу, накiраваную на прафiлактыку тытунекурэння. Такую думку на сустрэчы з журналiстамi ў Мiнску выказаў галоўны ўрач Мiнскага гарадскога цэнтра здароўя Iван Тарашкевiч.
Праблема курэння не з’яўляецца чыста медыцынскай, таму для яе вырашэння неабходны комплекс мерапрыемстваў, у рэалiзацыi якога павiнны ўзяць удзел розныя ведамствы. Аб маштабах i актуальнасцi праблемы сведчыць i той факт, што ў апошнiя гады, напрыклад, мiнчане на цыгарэты трацяць больш грошай, чым на набыццё некаторых прадуктаў харчавання, адзначыў Iван Тарашкевiч. Так, паводле даных Мiнскага гарадскога ўпраўлення статыстыкi, у 2005 годзе на набыццё тытуню жыхары сталiцы патрацiлi Br96,1 млрд, у той час як на рыбу i морапрадукты — Br79,9 млрд, на гароднiну i садавiну — Br78,9 млрд. У 2006 годзе 45 працэнтаў ад агульнай колькасцi расходаў мiнчан склалi расходы на нехарчовыя тавары, з iх 2 працэнты — на тытунёвыя вырабы. Для параўнання, расходы на спарттавары (за выключэннем адзення) склалi 0,2 працэнта. Спецыялiст адзначыў, што паводле даных СААЗ штогод у свеце ад хвароб, звязаных з курэннем, памiрае 4 млн чалавек. У Беларусi гэта лiчба перавышае 15,5 тыс. У 2006 годзе ў рэспублiцы колькасць жанчын i мужчын, якiя кураць, у параўнаннi з 2004 годам зменшылася на 14 працэнтаў. У Мiнску гэта лiчба ўзрасла. Асноўная маса курцоў — маладыя людзi ва ўзросце 16—29 гадоў (43,1 працэнта). Выяўлена сувязь распаўсюджвання курэння i ўзроўню адукацыi рэспандэнтаў. Так, доля курцоў значна вышэй сярод беларусаў, якiя маюць агульную сярэднюю (43,7 працэнта) i сярэднюю спецыяльную адукацыю (34,4 працэнта). Да групы павышанай рызыкi адносяцца халастыя мужчыны i незамужнiя жанчыны. Самыя высокiя паказчыкi распаўсюджвання курэння назiраюцца сярод часова непрацуючых (57,8 працэнта), рабочых прамысловасцi, транспарту, будаўнiцтва, прадпрымальнiкаў (51,1 працэнта) i сярод работнiкаў сельскай гаспадаркi (37,2 працэнта). Менш за ўсё курцоў сярод хатнiх гаспадынь (12,7 працэнта) i непрацуючых пенсiянераў (12,4 працэнта). Доля кiнуўшых курыць вышэй сярод ваеннаслужачых, супрацоўнiкаў праваахоўных органаў (12,4 працэнта), кiраўнiкоў нiжэйшага (23,3 працэнта) i вышэйшага (21,8 працэнта) звяна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi неабходна праводзiць больш актыўную прапагандысцкую работу, накiраваную на прафiлактыку тытунекурэння. Такую думку на сустрэчы з журналiста
|
|