Свята духавой музыкi прайшло ў Заслаўi
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Пад гукi духавой музыкi ў Заслаўi сустракалi надыход цяпла. Больш за дваццаць аматарскiх духавых аркестраў з розных рэгiёнаў Мiншчыны сабралiся ў нядзелю на ХХIII абласным фестывалi «Майскi вальс». Амаль 750 удзельнiкаў фестывалю прысвяцiлi свае выступленнi святу Перамогi.
На цэнтральнай плошчы горада адбылося галоўнае вiдовiшча — канцэрт зводнага духавога аркестра Мiнскай вобласцi, якi выканаў творы рускiх i беларускiх кампазiтараў на ваенна-патрыятычную тэматыку. Пад гукi пераможнай мелодыi перад гараджанамi i гасцямi фестывалю таксама выступiлi харэаграфiчныя ансамблi, музычныя калектывы i вакалiсты. У апошнiя гады папулярнасць духавой музыкi вельмi ўзрасла. Установы культуры вобласцi актыўна ствараюць уласныя аркестры, такiх аматарскiх калектываў ужо iснуе каля пяцiдзесяцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад гукi духавой музыкi ў Заслаўi сустракалi надыход цяпла. Больш за дваццаць аматарскiх духавых аркестраў з розных рэгiёнаў Мiншчыны сабралiся ў нядз
|
|