21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Партрэт збiральнiцы

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Ёсць жанчыны, якiя прыходзяць у свет, каб стаць анёламi. Нiхто не здымае з iх наканавання быць каханымi, жонкамi, мацi, нават музамi. Але гэта толькi частка iх служэння, якое не вымераць адным толькi адведзеным Богам зямным векам. Алене Аладавай, якая была дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея, 22 мая споўнiлася б 100 гадоў. Спаўняецца... Таму што для анёлаў няма тэрмiнаў служэння. Аб Аладавай i цяпер, калi яе няма, гавораць як аб цудоўнай руплiвiцы, адданай мастацтву, музею, справе збiрання скарбаў, якiя сёння належаць краiне. Цудоўнай — ад слова цуд. I яна яго здзейснiла.

Маладзенькай дзяўчынай, адразу пасля ўнiверсiтэта, яна зразумела, што цуды могуць ствараць самi людзi. Цi не цудоўным чынам пакрысе стваралася Дзяржаўная карцiнная галерэя Беларусi — Алена Аладава была сярод першых яе супрацоўнiкаў, а перад вайной загадвала аддзелам беларускага i рускага мастацтва.

...Пасля вайны яна вярнулася на спустошанае месца. Ад каштоўнага збору, якi мела Дзяржаўная карцiнная галерэя на той час, мала што засталося. Падрыхтаваную да эвакуацыi калекцыю разрабавалi захопнiкi, з Мiнска вывозiлi карцiны, каштоўныя экспанаты з бронзы, габелены, мэблю, унiкальныя слуцкiя паясы...

У 44-м Алена Аладава пачала збiраць мастацкiя шэдэўры для Беларусi наноў. Дапамагалi музеi Расii, якiя перадавалi асобныя творы ў новую калекцыю. Але ў асноўным справа аднаўлення збору лягла на плечы дырэктара — Алена Аладава займалася пошукам i вяртаннем страчаных каштоўнасцяў, яна ж сама ездзiла па ўсiм Саюзе, купляла творы ў прыватных калекцыянераў.

У 1946 годзе ўжо было што паказаць наведвальнiкам — у фондах налiчвалася 317 твораў i былi на-дзеi на iх павелiчэнне. Але ж не было памяшкання. Дзе можна было выстаўляць творы ў пасляваенным Мiнску? Алена Аладава дабiлася рашэння аб будаўнiцтве храма мастацтва. Ён адкрыўся ў 1957 годзе i да таго часу ўжо меў калекцыю, якая па колькасцi экспанатаў не саступала даваеннай. Яна займалася збiраннем i вывучэннем мастацтва ўсё жыццё. Дзякуючы Алене Васiльеўне Беларусь валодае сёння адной з лепшых на постсавецкай прасторы калекцыяй рускага мастацтва ХVIII—пачатку ХХ стагоддзяў — у ёй карцiны Баравiкоўскага, Брулова, Рэпiна, Сурыкава, Урубеля... Апантаны дырэктар здолела вярнуць на радзiму творы мастака, якi нарадзiўся ў Беларусi, — Бялынiцкага-Бiрулi i iншых нашых творцаў: Хруцкага, Гараўскага, Жукоўскага.

Сёння на тым жа месцы, у тым жа будынку, той жа музей, якi адкрывала яна, — Нацыянальны мастацкi музей Беларусi. Аладава здолела назапасiць у яго фондах 15 тысяч экспанатаў! Яна кiравала музеем 33 гады. Гэта той самы тэрмiн, за якi чалавек аддае лепшыя сiлы найвялiкшай мэце i можа спраўдзiць свой лёс.

Гэтай жанчыне цяпер прысвячаюцца кнiгi. Адна з iх «Алена Аладава. Музей — яе лёс» з’явiлася на пачатку года. Прысвечаная ёй кнiга-альбом «Повязь часоў» прадстаўляе 100 партрэтаў, якiя набыла ў калекцыю музея Аладава. Кнiга будзе прадстаўлена ў дзень яе стогадовага юбiлею.

Сённяшнiя супрацоўнiкi музея ўскладуць кветкi на магiле былога дырэктара, а ўвечары яе храм мастацтва збярэ на вечарыну памяцi яе родных, сяброў, былых калег, каб узгадаць «Iмгненнi музейнай цiшынi». Так называецца фiльм, прысвечаны Алене Аладавай. Будзе прадстаўлены i вельмi незвычайны слайд-фiльм на музыку Мiкалая Аладава, для якога Алена Васiльеўна была музай i жонкай.

Студэнты акадэмii музыкi да вечарыны рыхтуюць сваю праграму. Акрамя таго адбудзецца прэзентацыя канверта з маркай, якая прысвечана 100-годдзю Алены Аладавай. Нацбанк, дарэчы, да юбiлею выпускае памятныя манеты. Але для Нацыянальнага мастацкага музея ўвесь 2007 год будзе асвечаны памяццю. Мiжнародная канферэнцыя «Аладаўскiя чытаннi» збярэ супрацоўнiкаў беларускага музея, iх калег з Расii — з «Эрмiтажа», Рускага музея iмя Пушкiна, Траццякоўскай галерэi, якiя былi звязаны з фармiраваннем беларускай калекцыi. Напрыканцы мая ў галоўным музеi Беларусi адкрыецца сумесная выстава «Палоннiкi прыгажосцi»: шэдэўры «Траццякоўкi» размесцяцца побач з творамi нашага збору. «Палоннiца прыгажосцi», улюбёная ў мастацтва, Алена Аладава быццам бы i не пакiдала свой музей: яе выява сустракае наведвальнiкаў ля ўвахода...

Ларыса ЦIМОШЫК.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць жанчыны, якiя прыходзяць у свет, каб стаць анёламi. Нiхто не здымае з iх наканавання быць каханымi, жонкамi, мацi, нават музамi. Але гэта толькi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика