Замест «Дружбы» Расiя пабудуе новы нафтаправод
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Старшыня расiйскага ўрада Мiхаiл Фрадкоў падпiсаў днямi распараджэнне аб адабрэннi прапановы Мiнпрамэнерга Расii i кампанii «Транснафта» па праектаванню нафтаправода ў абход Беларусi.
Афiцыйная назва нафтаправода — Балтыйская трубаправодная сiстэма-2. Яна павiнна быць пабудавана ад Унечы (Бранская вобласць) да Прыморска (Ленiнградская вобласць) i стане альтэрнатывай нафтаправоду «Дружба», якi праходзiць па тэрыторыi Беларусi i па якому ажыццяўляецца транспарцiроўка расiйскай нафты на беларускiя НПЗ i ў краiны Еўропы. У распараджэннi Мiхаiла Фрадкова ўтрымлiваецца даручэнне Мiнпрамэнерга Расii пры ўдзеле кампанii «Транснафта» «забяспечыць падрыхтоўку ва ўстаноўленым парадку неабходнай дакументацыi па будаўнiцтву» БТС-2. Расбуду даручаецца «забяспечыць з удзелам зацiкаўленых федэральных органаў выканаўчай улады правядзенне ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнай экспертызы дакументацыi» па будаўнiцтву. Сёння праз участак нафтаправода «Дружба» ва Унечы пракачваецца прыкладна 100 млн тон нафты ў год. 20 млн iдуць на беларускiя НПЗ, 80 — еўрапейскiм краiнам. Кiраўнiцтва кампанii «Транснафта» заяўляе, што магутнасць БТС-2 павiнна скласцi ад 50 да 80 млн тон нафты ў год, а прыкладны тэрмiн будаўнiцтва новага нафтаправода складзе паўтара года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня расiйскага ўрада Мiхаiл Фрадкоў падпiсаў днямi распараджэнне аб адабрэннi прапановы Мiнпрамэнерга Расii i кампанii «Транснафта» па праектаван |
|