21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ВЫБАРЫ ПРЭЗIДЭНТА ЛАТВII АДБУДУЦЦА НА ТЫДЗЕНЬ РАНЕЙ

Выбары прэзiдэнта ў Латвii пройдуць 31 мая — на тыдзень раней, чым было запланавана.

Прычынай такога рашэння стала тое, што iснуючыя кандыдатуры на пасаду кiраўнiка дзяржавы, якi ў Латвii абiраецца парламентам, не задавальняюць многiх прадстаўнiкоў выканаўчай улады, якiя ў сваю чаргу заклiкаюць «абнулiць» спiс кандыдатаў i распачаць пошукi наноў. Дэпутаты ж не хочуць зацягваць выбранне прэзiдэнта.

Цяпер Камiсiя сейма па мандатах i заявах пачне ацэнку iснуючых кандыдатур. Парламентарыi дадуць ацэнку кандыдату ад апазiцыйнай партыi «Новы час» Сандрэ Калнiеце, якая мае толькi тэарэтычныя шанцы на перамогу, i фаварытам ад кiруючай каалiцыi — Марысу Рыексцiншу (Народная партыя) i Карыне Петэрсоне (Першая партыя). Акрамя таго апошнiм часам з’явiлася iнфармацыя, што партнёры па каалiцыi могуць аддаць пасаду прэзiдэнта «чалавеку збоку». На мiнулым тыднi было агучана iмя аднаго з самых верагодных прэтэндэнтаў. Гэта суддзя Суда Еўрапейскiх супольнасцяў Эгiл Левiтс, якi хоць i нарадзiўся ў Рызе, але большую частку жыцця пражыў у Германii.

Тэрмiн паўнамоцтваў дзеючага прэзiдэнта краiны — Вайры Вiке-Фрайбергi — заканчваецца 7 лiпеня.

РАСIЯ НЕ ВЫДАСЦЬ ЛУГАВОГА ВЯЛIКАБРЫТАНII

Каралеўская пракурорская служба Вялiкабрытанii ў аўторак прад’явiла абвiнавачаннi расiйскаму бiзнэсмену Андрэю Лугавому ў забойстве экс-супрацоўнiка ФСБ Аляксандра Лiтвiненкi шляхам атручвання палонiем-210. Лугавы i Лiтвiненка сустракалiся ў Лондане ў дзень атручання — 1 лiстапада. Пракурорская служба патрабуе ад Расii выдачы былога супрацоўнiка КДБ Андрэя Лугавога. Сам Лугавы шматразова адмаўляў сваё дачыненне да атручвання Лiтвiненкi.

Рашэнне, аб якiм было абвешчана ўчора, паследавала пасля некалькiх месяцаў бурнага «абмену меркаваннямi» памiж Масквой i Лонданам па дыпламатычных каналах. Раней Крэмль папярэджваў, што справа Лiтвiненкi ставiць пад пагрозу брытанска-расiйскiя ўзаемаадносiны.

Генеральная пракуратура Расii выключае магчымасць экстрадыцыi бiзнэсмена ў Вялiкабрытанiю. Паводле крынiцы ў пракуратуры, «па Канстытуцыi РФ расiйскiя грамадзяне не могуць быць выдадзены замежным краiнам для ажыццяўлення над iмi правасуддзя, а Лугавы з’яўляецца грамадзянiнам Расii».

ЮШЧАНКА НАЗАВЕ ДАТУ ВЫБАРАЎ У БЛIЖЭЙШЫЯ ДНI

Падчас выступлення ў Каневе, прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка паабяцаў, што на гэтым тыднi будзе названа дата датэрмiновых парламенцкiх выбараў. Прэзiдэнт таксама абяцаў, што выбары гэтыя будуць дэмакратычнымi, справядлiвымi i зробяць «прышчэпку вельмi многiм палiтычным дзеячам Украiны на многiя дзесяцiгоддзi наперад ад здраднiцтва i парушэння ўкраiнскай канстытуцыi».

Мiж тым, прэм’ер-мiнiстр Украiны Вiктар Януковiч выказаў апасенне, што датэрмiновыя выбары аслабяць дзяржаву. «Мы павiнны прыняць цэлы шэраг законаў на выпадак, калi будзе патрэба праводзiць датэрмiновыя выбары. Гэта прынцыповая пазiцыя — каб выбары былi сумленнымi», — падкрэслiў прэм’ер.

Адзначым, што дата датэрмiновых выбараў, якая называлася раней — 24 чэрвеня, нiводнай з палiтычных сiл Украiны ўсур’ёз не ўспрымаецца. Хутчэй за ўсё, выбары адбудуцца восенню, хоць асобныя партыi лiчаць гэта непрымальным i хацелi б паскорыць падзеi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбары прэзiдэнта ў Латвii пройдуць 31 мая — на тыдзень раней, чым было запланавана
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика