Майская гарачыня б’е тэмпературныя рэкорды
Сяргей КУРКАЧ
На выхадныя зноў чакаецца да 33 градусаў
У апошнiя днi сярэднясутачная тэмпература была на 7—11 градусаў вышэй клiматычнай нормы, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. 23 мая ў Гомельскiм i Лельчыцкiм раёнах былi перавышаны абсалютныя тэмпературныя максiмумы мая, калi тэмпература паветра дасягала адпаведна 32 i 33 градусаў. Такая гарачыня назiралася ў маi ўпершыню за ўвесь час iнструментальных назiранняў, якiя складаюць больш за 100 гадоў. Аднак ужо сёння на тэрыторыю Беларусi завiтала больш свежае паветра з боку Скандынаўскага паўвострава. Тэмпературны максiмум паветра ў чацвер будзе вагацца ад 19 градусаў на поўначы краiны да 28 градусаў на поўднi рэспублiкi. У сталiцы 24 мая будзе 21—23 градусы. У наступныя днi да нас зноў прыйдзе даволi цёплы антыцыклон з боку Заходняй Еўропы. У пятнiцу—суботу ападкаў амаль не прадбачыцца, толькi ў суботу ўдзень месцамi па Гродзенскай i Вiцебскай абласцях магчымы кароткачасовыя навальнiчныя дажджы. Тэмпература паветра ў ноч на 25 мая — 8—14 градусаў, удзень — 23—29, а ў Брэсцкай i Гомельскай абласцях — да 31 градуса. У суботу спякота яшчэ прыплюсуе некалькi градусаў, калi тэмпература паветра ўдзень будзе дасягаць ужо 27—33 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выхадныя зноў чакаецца да 33 градусаў
|
|