21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ёсць беларускi вагон!

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для беларускай чыгункi гэта стала знакавай, прыемнай падзеяй. Дагэтуль уласнай вытворчасцi вагоннага транспарту ў нашай краiне не было. Два першыя чыгуначныя «дзiцяцi» ўжо сышлi з канвеера i будуць накiраваныя на абслугоўванне Брэсцкага напрамку.

Нашы вагоны будуць каштаваць на 30 000 долараў танней, чым iх «калегi» з замежжа. На сёння расiяне з’яўляюцца фактычным манапалiстам на рынку вытворчасцi пасажырскага чыгуначнага транспарту на прасторах СНД. Але са з’яўленнем вагонаў мiнскага завода сiтуацыя можа змянiцца. Да iх ужо прыглядаюцца Украiна i Казахстан.

— Для казахстанскай чыгункi збiраемся набыць на наступны год каля 200 пасажырскiх вагонаў. Таму зараз прыглядаемся да магчымых вытворцаў. Мы ведаем аб Мiнскiм вагонарамонтным заводзе, дагэтуль быў намер папрацаваць з iм у напрамку рамонту чыгуначнага транспарту, аднак узнiклi некаторыя тэхнiчныя пытаннi наконт дакументацыi. Справа ў тым, што ў кожнай краiне набор дакументаў для ажыццяўлення рамонту адрознiваецца. Сёння мы прыехалi, каб вывучыць прапанову аб набыццi вашых пасажырскiх вагонаў, — паведамiў карэспандэнту «Звязды» вiцэ-прэзiдэнт казахстанскага АТ «Пасажырская лiзiнгавая вагонная кампанiя» Нурлан ЖУМАБАЕЎ.

— Ёсць намер наладзiць дзелавое супрацоўнiцтва ў новым накiрунку?

— Яшчэ пры Савецкiм Саюзе ўсе рэспублiкi мелi адзiную вагонарамонтную базу, таму можна лiчыць, што мы ведаем адзiн аднаго. Усё залежыць ад таго, у якiх аб’ёмах будзе наладжваць сваю вытворчасць Мiнскi вагонарамонтны завод. А ўвогуле наша пазiцыя да партнёрства нармальная.

Магутнасць, на якую плануюць выйсцi беларускiя вытворцы, складае 60—70 айчынных вагонаў у год. Як расказаў першы намеснiк начальнiка беларускай чыгункi Уладзiмiр ЛАПЦIНСКI, на сёння каля 80 працэнтаў чыгуначнага пасажырскага транспарту зношана.

— Дзякуючы з’яўленню гэтай вытворчасцi мы плануем на працягу дзесяцi гадоў абнавiць парк пасажырскiх вагонаў, — паведамiў ён. — Мы можам выпускаць вагоны любых тыпаў — плацкартныя, купэйныя, з VIР-памяшканнямi. Згодна з праграмай па стварэнню безбар’ернага асяроддзя, беларускi завод пачне выпускаць i вагоны, якiя маюць спецыяльныя пад’ёмнiкi, прыстасаваннi i купэ для людзей з абмежаванымi магчымасцямi. Плануецца, што сёлета ў склад цягнiкоў будзе ўключана пяць такiх вагонаў. У будучым iх колькасць з кожным годам стане павялiчвацца.

Айчынныя плацкартныя вагоны разлiчаны на 54 пасажырскiя месцы, яны абсталяваны кандыцыянерам i маюць iншыя элементы камфорту. Паводле слоў дырэктара Мiнскага вагонарамонтнага завода Вiктара ТАЛКАЧОВА, сёлета будзе пабудаваны новы цэх для зборкi. Корпус i некаторыя канструкцыi першых беларускiх вагонаў пакуль расiйскай вытворчасцi, аднак у будучым мiнскае прадпрыемства павiнна перайсцi на цалкам iмпартазамяшчальную тэхналогiю.

Дзмiтрый АЛЬФЕР. Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для беларускай чыгункi гэта стала знакавай, прыемнай падзеяй. Дагэтуль уласнай вытворчасцi вагоннага транспарту ў нашай краiне не было. Два першыя чыг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика