Супрацоўнiкам Дзяржаўнай архiўнай службы Рэспублiкi Беларусь
Дарагiя сябры!
Сардэчна вiншую вас з 85-годдзем стварэння Дзяржаўнай архiўнай службы i 80-годдзем з дня ўтварэння Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь. Справа, якой вы сябе прысвяцiлi, з’яўляецца важнейшай складовай грамадскага i культурнага жыцця краiны. Айчынныя архiўныя ўстановы — гэта буйнейшыя крынiцы ведаў аб мiнулым беларускага народа. Iх фонды налiчваюць больш за 12 мiльёнаў дакументаў, з якiх каля 300 тысяч — асаблiва каштоўныя. У Беларусi створаны ўсе неабходныя ўмовы для выканання галоўных задач архiўнай службы — захавання бясцэннага гiстарычнага вопыту i актыўнага выкарыстання назапашанай iнфармацыi ў развiццi эканомiкi, навукi i сацыяльнай сферы. Нацыянальны архiў адзначае свой юбiлей у новым, сучасным будынку. Упэўнены, што беларускiя архiвiсты i надалей будуць працаваць гэтак жа плённа дзеля захавання i прымнажэння духоўнай i культурнай спадчыны нашай Радзiмы. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў, шчасця i дабрабыту. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас з 85-годдзем стварэння Дзяржаўнай архiўнай службы i 80-годдзем з дня ўтварэння Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Бел
|
|