Пра Бядулю знялi кiно
Святлана ЯСКЕВIЧ
Двойчы Герой Сацыялiстычнай Працы Уладзiмiр Бядуля сёння адзначае 80-гадовы юбiлей
Уладзiмiра Лявонцьевiча Бядулю, былога старшыню ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарча-вытворчага кааператыва «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна прадстаўляць асаблiва не трэба. Яго ведаюць ва ўсiх кутках былой вялiкай краiны. Вось i рэжысёр Анатоль Алай першапачатковую iншую назву свайго новага фiльма замянiў на кароткую i ёмiстую «Уладзiмiр Бядуля». Прэм’ерны паказ стужкi майстра дакументалiстыкi адбыўся на гэтым тыднi ў Рэспублiканскiм доме кiно. Гэтаму папярэднiчаў год работы здымачнай групы. Фiльм дастаўся аўтарскаму калектыву не без цяжкасцяў. I галоўная з iх — у час здымання прыйшла навiна аб тым, што нязменны на працягу паўстагоддзя старшыня «Савецкай Беларусi» — ужо не старшыня. Давялося на хаду мяняць i канструкцыю, i канцэпцыю самой карцiны. Але з’вiлася нагода больш паслухаць людзей, паспрабаваць зразумець цераз iх успрыманне, што ж добрага пакiнуў пасля сябе чалавек-эпоха Бядуля. Пра былога расненскага старшыню ёсць цэлыя раздзелы ўспамiнаў у кнiжках розных аўтараў. Так Мiхаiл Шыманскi ў творы «Прыйсцi i пакланiцца» прыводзiць выказваннi Анатоля Карпава, Уладзiмiра Мулявiна i цэлага шэрагу знакамiтасцяў савецкай эпохi. Бядулю ведаюць Аляксандра Пахмутава i Мiкалай Дабранраваў, Валерый Лявонцьеў i Людмiла Зыкiна. Але рэжысёр Анатоль Алай акцэнт робiць на сiнхронных iнтэрв’ю з простымi людзьмi, калгаснiкамi «Савецкай Беларусi». Даяркi Лiдзiя Алiмпiюк, Нiна Шкутнiк, Ганна Лукашэвiч, брыгадзiр паляводчай брыгады Вольга Грыцук, брыгадзiр пiларамы Мiхаiл Раманюк, iншыя вяскоўцы пакрысе, па слоўцу складваюць партрэт чалавека i кiраўнiка. Гэты партрэт дапаўняюць выказваннямi старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцiн Сумар, Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi Фiларэт, старшыня цэнтрвыбаркама Лiдзiя Ярмошына. У фiльме выкарыстаны вялiкi архiўны матэрыял, у тым лiку прадстаўлены тэлерадыёкампанiяй «Брэст». Крытыкi адзначылi ўдалае музычнае суправаджэнне карцiны: выкарыстаны творы Чайкоўскага, Грыга, Малера. У шырокай глядацкай аўдыторыi знаёмства з фiльмам наперадзе. Сам герой выказаў задавальненне прэм’ерай. Бядуля i цяпер, як i раней, гэтакi жвавы i няўрымслiвы. Дома Уладзiмiра Лявонцьевiча не заўсёды застанеш. Ён то ў Мiнску, то ў Маскве па мноству грамадскiх спраў, якiя ў яго засталiся. У яго шмат розных задумак, праектаў, планаў. Ну i на сям’ю, нарэшце, з’явiлася больш часу. Шаноўнага юбiляра будуць вiншаваць надзейная спадарожнiца яго жыцця Анiсся Трафiмаўна, дочкi, сын, iх сем’i. Дарэчы, у iх вялiкую агульную сям’ю нядаўна прыйшло папаўненне. У малодшай дачкi Людмiлы нарадзiлася дачушка Насця. «Звязда» шчыра вiншуе з юбiлеем героя сваiх шматлiкiх публiкацый. Здароўя Вам, Уладзiмiр Лявонцьевiч!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двойчы Герой Сацыялiстычнай Працы Уладзiмiр Бядуля сёння адзначае 80-гадовы юбiлей |
|