21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як знайсцi паратунак ад пекла?

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Антон ЗАПОЛЬСКI

Асцярожна: спякота!

Зiма сёлетняя бiла рэкорды. Памятаеце: было незвычайна цёпла. Сiноптыкi нават гублялiся ў здагадках: упершыню цi то за 100 апошнiх гадоў маем такiя рэкорды, цi то за 150... I вось вясна, дакладней — май, пераняў дастойную ў гэтым плане эстафету. 22-га слупок тэрмометра ў сталiцы ўзняўся да адзнакi плюс 30,3 градуса. Папярэднi рэкорд гэтага дня раўняўся 29 градусам i быў устаноўлены ажно ў 1932 годзе — 75 гадоў таму. У той жа дзень абнавiлiся тэмпературныя рэкорды ў ва ўсiх абласных цэнтрах.

Але i гэта яшчэ не ўсё. Пасля зусiм непрыкметнага пахаладання — лiтаральна на дзень — у гэтыя выхадныя стартуе чарговы вiток майскай спякоты: з Заходняй Еўропы да нас рухаецца новы антыцыклон, якi прынясе на Беларусь спякотнае, сухое, трапiчнае паветра. Тэмпература ўзнiмецца ў асобных раёнах да +34. I, як мяркуюць спецыялiсты беларускага гiдрамета, такая цяплынь у нас затрымаецца надоўга.

Добра гэта, цi не? У кожнага знойдзецца свой адказ на гэтае пытанне. Асаблiва складана прыходзiцца жыхарам буйных гарадоў. Для iх такая тэмпература азначае не проста спякоту, а сапраўднае пекла: складана адаптавацца да таго, што табе няма чым дыхаць. Пульс перавальвае за 100 удараў у хвiлiну. Наогул, жыхарам мегаполiсаў, як лiчаць медыкi, варта быць гатовымi да праблем са здароўем нават пры 30-градуснай спякоце. Так званая тэмпература камфорту (гэта значыць, наколькi вы сябе адчуваеце) пры гэтым можа павысiцца да 40 градусаў. Так было ў 2003 годзе. Сцены дамоў, асфальт накаляюцца, машыны ў пробках газуюць — як тут тэмпература знiзiцца? Вечары i ночы таксама не выратоўваць — паветра не паспявае астынуць.

Сусветная метэаралагiчная арганiзацыя i Сусветная арганiзацыя аховы здароўя ў гэтай сувязi заявiлi аб неабходнасцi разгортвання адмысловай Сiстэмы ранняга папярэджання наступлення небяспечных для здароўя высокiх тэмператур (СПВТ). Напрыклад, генеральны сакратар Сусветнай метэаралагiчнай арганiзацыi Мiшэль Жаро заявiў: «Цеплавым хвалям рэдка надаецца дастатковая ўвага, таму што яны не звязаны з такiм яскравым i раптоўным разгулам смертаноснай стыхii, як, скажам, трапiчны цыклон цi затапленне ў вынiку лiўневых дажджоў, а выклiканыя iмi выпадкi смерцi не такiя вiдавочныя на першы погляд». Аднак цеплавыя хвалi з’яўляюцца адной з самых небяспечных прыродных катастроф. Даследаваннi паказалi, што найбольш адчувальнымi перад спякотай групамi насельнiцтва з’яўляюцца старыя людзi, малыя дзецi, людзi з сардэчна-сасудзiстымi захворваннямi i тыя, хто працуе на адкрытым паветры, пад сонцам. Дык вось, гэтая праграма ранняга папярэджання, а яна будзе прынятая ў блiжэйшы час, будзе абавязваць адказных за ахову здароўя чыноўнiкаў папярэджваць работадаўцаў, шырокiя колы насельнiцтва аб наблiжэннi небяспечных для здароўя i жыцця чалавека высокiх тэмператур, а таксама прадастаўляць кансультацыi адносна таго, як можна пазбегнуць непажаданых наступстваў, звязаных з экстрэмальна высокiмi тэмпературамi. Згодна з прагнозамi вучоных, частата цеплавых хваляў, хутчэй за ўсё, будзе працягваць павялiчвацца i далей, i можа адбiцца на стане здароўя мiльёнаў людзей, у тым лiку i нас з вамi.

Сёння мы папрасiлi расказаць аб гэтым кандыдата медыцынскiх навук Ларысу Лiтвiнаву.

ШТО ВАЖНА ВЕДАЦЬ I ПОМНIЦЬ ПРА СПЯКОТУ?

Самая распаўсюджаная праблема ў нас — цеплавы ўдар. Ён мае шэраг негатыўных наступстваў i патрабуе неадкладнай медыцынскай дапамогi. Пры цеплавым удары сiстэма тэрмарэгуляцыi арганiзма выходзiць са строю, i тэмпература цела можа павысiцца да 41 градуса, што можа прывесцi да кровазлiцця ў мозг. Небяспека цеплавога ўдару ўзрастае пры празмерных фiзiчных нагрузках на спякоце. Асаблiва хутка цеплавы ўдар можа развiцца ў старых людзей i дзяцей, якiя знаходзяцца ў салоне аўтамабiля цi ў перагружаным грамадскiм транспарце: калi на вулiцы за 30, унутры салона тэмпература можа павысiцца да +50. Таму пакiдаць, напрыклад, дзiця ў аўтамабiлi ў спякоту нават «на хвiлiначку» нi ў якiм разе нельга.

Першыя сiмптомы цеплавога ўдару: гарачая, сухая з чырванаватым адценнем скура, моцны пульсуючы галаўны боль, павышэнне тэмпературы цела, галавакружэнне, слабасць, страта прытомнасцi. Калi хтосьцi побач з вамi атрымаў цеплавы ўдар, мы, медыкi, раiм максiмальна вызвалiць пацярпелага ад верхняга адзення, лепш за ўсё вынесцi яго ў цень, забяспечыць доступ паветра, даць панюхаць нашатырны спiрт, ногi неабходна падняць вышэй галавы. У больш цяжкiх выпадках неабходна абгарнуць пацярпелага мокрым адзеннем, аблiць халаднаватай вадой, зрабiць халодны кампрэс, калi ёсць магчымасць, пакласцi лёд на галаву i пахвiнныя ўчасткi. Калi пасля прынятых мераў пацярпеламу не палепшала — выклiкайце «хуткую дапамогу», iнакш могуць узнiкнуць сур’ёзныя ўскладненнi.

Ёсць яшчэ два станы, якiя можна атрымаць, перагрэўшыся на сонцы: цеплавыя сутаргi i цеплавое знясiльванне арганiзма. Часцей за ўсё такiм небяспекам падвяргаюцца дзецi. Цеплавыя сутаргi ўзнiкаюць у мышцах рук i ног, часам жывата з-за рэзкай страты ў арганiзме солi. Гэта адбываецца з-за абязводжвання арганiзма, якое суправаджаецца iнтэнсiўным потавыдзяленнем. У такiм выпадку дзiця неабходна пакласцi ў халаднаватым памяшканнi i даць яму выпiць вады цi соку.

Цеплавое знясiльванне арганiзма — больш сур’ёзная праблема. Яго сiмптомамi з’яўляюцца слабасць, галаўны боль, ванiты, пачашчанае дыханне. Дзiця неабходна выкупаць у халаднаватай (не халоднай) вадзе, напаiць. У такiм выпадку рэкамендуюцца кропельнiцы — для аднаўлення балансу вадкасцi i солi ў арганiзме.

ЯКIМ ЧЫНАМ МОЖНА ПРОЦIСТАЯЦЬ СПЯКОЦЕ?

Старайцеся без неабходнасцi не выходзiць на сонца з 12 да 16 гадзiн. Калi яго iнтэнсiўнасць асаблiва высокая. Апранайцеся ў свабоднае адзенне светлых таноў, абавязкова — з натуральнай тканiны. Абавязковым атрыбутам павiнен стаць галаўны ўбор. Таксама медыкi рэкамендуюць у спякоту часцей прымаць душ, i лепш — кантрастны. Пры гэтым трэба ведаць i памятаць, што рознасць тэмпературы вады павялiчваць не рэзка, а паступова. Ранiцай душ можна завяршыць халаднаватай вадой, а вечарам — цёплай. Дарэчы, у ванну можна дадаць крыху... халоднага пiва, гэта ўзмоцнiць адчуванне прахалоды. Валасы на галаве ў спякоту лепш мыць шампунем з экстрактам эўкалiпта, мяты цi грэйпфруту.

Дыета ў такое надвор’е — таксама вельмi важны момант. Пазбягайце тлустай ежы, асаблiва смажанай. Перайдзiце на садавiну i гароднiну, ешце ягады, зелянiну — кроп, каляндру i г.д. Што датычыцца ўжывання вадкасцi. Колькасць выпiтай вады, соку, чаю для дарослага чалавека ў дзень павiнна складаць да 3 лiтраў (калi ў вас, вядома, няма праблем з сардэчна-сасудзiстай сiстэмай цi захворванняў нырак). Пазбягайце розных лiманадаў, таксама не рэкамендуецца малако. Лепш за ўсё пiць зялёныя гатункi чаю. На ноч рэкамендуецца адвар мяты. Бо ён станоўча ўплывае на агульны стан арганiзма, аднаўляе работу нервовай сiстэмы, сасудаў, з’яўляецца агульнаўмацавальным сродкам.

I яшчэ вось такая парада: перад выхадам на спякоту змачыце воцатным растворам (на паўлiтра вады — сталовую лыжку воцату) рукi да локця, шыю i патылiцу.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зiма сёлетняя бiла рэкорды. Памятаеце: было незвычайна цёпла. Сiноптыкi нават гублялiся ў здагадках: упершыню цi то за 100 апошнiх гадоў маем такiя р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика