21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Без права на... усмешку?

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцінкай

...Калi б падобных лiстоў пошта не прыносiла, гэты (ну насамрэч — не на кожны ж чых здароўкацца) можна было б спiсаць у архiў, альбо адказаць асабiста. Але ж атрымлiваецца, што ўчора — спадару Я. з Гродзеншчыны, сёння — сп. П. з Магiлёўшчыны, заўтра — некаму яшчэ... Няўдзячная гэта работа.

А таму ўжо лепш разам. I ўсiм... Каму так хочацца, каму так прагнецца «ўдасканалiць»... шматпакутную нашу Мову.

Вось ужо шмат гадоў, — пiша ў рэдакцыю спадар П. Асiповiчаў (лiст друкуецца ў пераказе i перакладзе з рускай. — Аўт.), — я пастаянна чытаю газету «Звязда». З просьбай жа — звяртаюся ўпершыню. Усё ў тым, што паблiзу ад нас знаходзiцца дзiцячы садок i называецца ён, як быццам правiльна, па-беларуску, «Усмешка». Але мы, жыхары блiжэйшых дамоў, у асноўным «рускоговорящие» i ведаем, што ў рускай мове «усмешка» таксама ёсць, вось толькi цёплай сапраўднай «улыбке», яна, можна сказаць, супрацьлеглая. Таму ў назве садка нам пастаянна бачыцца нейкая ўхмылка, нават «издёвка»...

Вось i думаю: чаму б нам, беларусам, беручы словы з iншых, замежных моў, не ўзяць «улыбку» з гэткай блiзкай для нас, суседняй? Да таго ж яшчэ Гогаль гаварыў (мы ў школе праходзiлi), што багацейшай i прыгажэйшай за рускую — мовы няма. А значыць, простае i ўсiм зразумелае слова «ўлыбка», упэўнены, магло б узбагацiць i нашу, беларускую...

Прашу газету «Звязда» пазнаёмiць з маёй прапановай тых, ад каго залежыць вырашэнне гэтага пытання i ўзяць яго на кантроль — да самага вырашэння.

Што адказаць? Ну, па-першае: найвялiкшы знаўца «живаго великорускаго языка» Уладзiмiр Iванавiч Даль у сваiм, без перабольшвання вялiкiм тлумачальным слоўнiку (год выдання 1880-ы) пiша («яцi» i цвёрдыя знакi, з дазволу, апусцiм): «усмехаться, ухмыляться, осклабляться, улыбаться; смеяться немо, одним движением губ, лица...». I далей: «Кого усмешка красит, тот добрый человек... Усмешка не насмешка».

Як бачна — нiякай «процiлегласцi» (а тым больш «издёвки»), за нашай агульнай «усмешкай» i пры Далi не было, i зараз няма. Ды калi б яна i была... Руская мова — гэта руская. А наша — наша. I адмаўляцца ад цёплай прыгожай «усмешкi» толькi дзеля таго што некаму яна не падабаецца, я асабiста супраць.

Больш за тое, каб i вы, усмiхнуўшыся, падумалi (цi, падумаўшы, усмiхнулiся?) чыстую праўду адну раскажу. Каляжанка летась пантоплi купiла, прыбралася, на работу прыйшла, пытаецца:

— Ну як?

— Прыгожа, — хвалю. — Малайчына! Добрыя выбрала.

А яна:

— Во... А мама ледзь з хаты не выгнала. Кардонку ўбачыла i адразу ў крык...

Як высветлiлася, i на кардонцы, у якой пантоплi ляжалi, i ўнутры iх на вусцiлках напiсана было (прабачце!) «Неrоwау» (Херовае)...

Ну напэўна ж, тыя, хто замаўляў «яго», вось такое, для Расii, для краiн былога Саюза, гаварылi вытворцам, што слова гэтае (у iх жа iнтарэсах!), добра б «засакрэцiць», альбо памяняць на iншае. Гаварылi, што для нашых пакупнiкоў у iм — яўная антырэклама: абутак гэты можна проста не прадаць...

Але вытворцы тыя нi на якiя кампрамiсы не пайшлi.

Цi трэба казаць чаму?

Таму, што паважаюць сябе, сваю фiрму, сваю прадукцыю. I, канешне ж, мову, у перакладзе з якой тое слова азначае «шлях героя», «гераiчны шлях».

Што датычыцца слоў Гогаля... Не ведаю, на жаль, цi праўда, што ён, украiнец, казаў пра рускую мову менавiта так, як пiша аўтар лiста. Дакладна ведаю, што пра нашу пiсаў не менш улюбёны Янка Купала:

Магутнае слова, ты, роднае слова!

Са мной ты на яве i ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай,

Ты песень наўчыла мяне.

Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!

Ты крыўды, няпраўды змагло;

Хоць гналi цябе, накладалi аковы,

Дый дарма: жывеш, як жыло!

Свабоднае слова, ты, роднае слова!

Зайграй ты смялей, весялей!

Хоць гадзiны сыкаюць, кружацца совы,

Жывеш ты на хвалу людзей.

Загнанае слова, ты, роднае слова!

Грымi ж над радзiмай зямлёй:

Што родная мова, хоць бедная мова,

Мiлей найбагатшай чужой!

Валянцiна ДОЎНАР.

Р.S. Упэўнена, многiя з тых, хто адцураўся яе, хто выракся, «зачэпяцца» вокам не за апошнi радок, а за папярэднi, за гэта, Купалаўскае «бедная». Спецыяльна для iх з тлумачальнага слоўнiка (ужо беларускай мовы): бедны — значыць — (прабачце, не па парадку. — Аўт.) 2. Аднастайны, мiзэрны. 3. Якi мае недахоп у чым-небудзь. 4. Якi выклiкае спачуванне да сябе; нешчаслiвы. 5. Танны, просты, небагаты.

А пад лiчбай I. — «Якi не мае або мае вельмi мала сродкаў на жыццё...»

Так было пры Купалу, так засталося.

Мы, людзi краiны, можам зрабiць, каб тых «сродкаў» сталася больш.

Але менш? Навошта?

А зрэшты... Якi (канкрэтна) сэнс у слова «бедны» ўкладваў класiк, на вялiкi жаль, ужо не спытаеш.

Р.Р.S. Нацiскi ў вершы (хоць, мо, i блюзнерства) мае... Каб лягчэй чыталася....

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Калi б падобных лiстоў пошта не прыносiла, гэты (ну насамрэч — не на кожны ж чых здароўкацца) можна было б спiсаць у архiў, альбо адказаць асабiста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика