Сям’я, дзецi, дапамога
Сяргей ГРЫБ
На пытанні «прамой лініі» адказвае намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Васiльеўна ШЭМЕТАВЕЦ.
(Працяг. Пачатак у нумары за 23 мая.) — Патлумачце, калi ласка, цi ёсць якiя-небудзь перавагi ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у мацi-адзiночкi? Яўгенiя Хрысанаўна, Шаркаўшчынскi раён — У чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў для мацi, што адна выхоўвае дзiця, якiх-небудзь пераваг цi льгот у нас няма. — Летам мiнулага года майму сыну, iнвалiду III групы, споўнiлася 18 гадоў, i ён стаў на ўлiк у службе занятасцi насельнiцтва. Прайшло ўжо шмат часу, аднак дапамагчы з працаўладкаваннем яму так i не змаглi, таму сын атрымлiвае толькi маленькую пенсiю па iнвалiднасцi. Што нам рабiць у такой сiтуацыi? Лiлiя Iванаўна ТОЎСЦIК, г. Беразiно — Знайсцi работу ў невялiкiх гарадах сапраўды цяжка. I асаблiва — чалавеку з абмежаванымi магчымасцямi. Тым не менш, Лiлiя Iванаўна, пытаннi працаўладкавання вырашаюцца толькi на месцы. Таму працягвайце звяртацца ў раённую службу занятасцi, або, як варыянт, звярнiцеся ў камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага аблвыканкама — магчыма, вам здолеюць дапамагчы менавiта там. — Здаецца, раней быў такi закон — спагнанне алiментаў з бацькi робiцца да таго часу, пакуль дзецi не закончаць навучанне ў ВНУ. Чаму гэты закон змянiўся, i чаму зараз выплата алiментаў адбываецца толькi да 18-гадовага ўзросту? Таццяна Iванаўна, г. Верхнядзвiнск — Ранейшага закона, якi абавязвае бацьку плацiць алiменты да моманту заканчэння дзiцем ВНУ, прынамсi, я не ведаю. Разам з тым праблема, якую вы ўзнiмаеце, сапраўды слушная. I тут можна сказаць наступнае — зараз разглядаюцца варыянты змяненняў у Кодэксе аб шлюбе i сям’i. Прычым адна з прапаноў на самай справе датычыцца працягу выплаты алiментаў на дзiця, якое працягвае навучанне, да 23-гадовага ўзросту. Аднак, Таццяна Iванаўна, варта заўважыць, што пакуль гэта — толькi прапанова. — Адна выхоўваю дваiх дзяцей, адзiн хлопчык ужо школьнiк, а другi нарадзiўся летась. Патлумачце, калi ласка, каму выплачваецца дапамога па догляду дзiцяцi, якому ўжо споўнiлася 3 гады? I яшчэ. Хто мае права на бясплатнае дзiцячае харчаванне? Марына Фёдараўна КАВАЛЬЧУК, Вiцебскi раён — Права на атрыманне дапамогi на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады залежыць ад узроўню даходаў. I калi сукупны штомесячны даход на кожнага члена сям’i за папярэднi год не перавышае 60 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму ў цэнах леташняга верасня, то дапамога па догляду дзiцяцi ва ўзросце звыш 3 гадоў выплачваецца ў поўным памеры. А калi сукупны штомесячны даход на кожнага члена сям’i за папярэднi год не перавышае 80 працэнтаў БПМ, то дапамога па догляду выплачваецца ў памеры 50 працэнтаў. У прыватнасцi, зараз выплата дапамогi на дзiця ва ўзросце больш за 3 гады робiцца ў поўным памеры, калi сярэднямесячны даход на аднаго чалавека ў сям’i за 2006 год склаў 101 760, а ў памеры 50 працэнтаў — 135 680 рублёў. Пры гэтым варта адзначыць, што дапамога на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады ў гэтым канкрэтным выпадку выплачваецца па месцы работы мацi. А калi вы не працуеце, то выплата робiцца ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства. А зараз наконт бясплатнага харчавання на дзяцей ад нараджэння да 2 гадоў. Яно можа прадастаўляцца незалежна ад катэгорыi бацькоў. Аднак зноў-такi з улiкам даходу — для забеспячэння бясплатным харчаваннем неабходна, каб даход на кожнага члена сям’i ў месяц не перавышаў 60 працэнтаў цяперашняга бюджэту пражытковага мiнiмуму. Цi на сёння — 107 460 рублёў. Рашэнне аб прадастаўленнi бясплатнага харчавання прымаецца раённай камiсiяй па прызначэнню адраснай сацыяльнай дапамогi на кожныя шэсць каляндарных месяцаў з моманту падачы заявы — да дасягнення дзiцем 2-гадовага ўзросту. Дарэчы, звяртацца па прызначэнне бясплатнага харчавання на дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў трэба ва ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне або ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва па месцы жыхарства. — У мяне крыху незвычайная сiтуацыя, таму вырашыла звярнуцца да вас. Справа ў тым, што мы з мужам узялi шлюб i ў нас нарадзiлася дзiця. Потым муж пайшоў у другую сям’ю, дзе ў яго з’явiлiся яшчэ двое дзяцей. Аднак здарылася так, што сёлета яго жонка памерла, i зараз я, муж разам з нашым агульным дзiцем i двума дзецьмi ад другога шлюбу жывём разам. А пытанне такое: якiя нашы даходы павiнны ўлiчвацца для прызначэння дапамог на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады? Iрына Пятроўна, г. Лунiнец — У такой па-сапраўднаму няпростай сiтуацыi вам, Iрына Пятроўна, лепш за ўсё звярнуцца да спецыялiстаў раённага ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, якiя павiнны дапамагчы разабрацца, як кажуць, з улiкам усiх нюансаў. — Сын i нявестка маёй калегi па рабоце — студэнты дзённага аддзялення ВНУ. Хутка ў iх павiнна з’явiцца дзiця. У сувязi з гэтым патлумачце, цi павiнны нявестцы аплацiць бальнiчны па цяжарнасцi i родах, цi зможа яна разлiчваць на атрыманне дзiцячай дапамогi? I якiя льготы iснуюць для сем’яў з дзецьмi, дзе муж i жонка — студэнты? Галiна Паўлаўна МУРАВЕЙКА, г. Мiнск — Па-першае, студэнтка мае права на атрыманне па месцы навучання дапамогi па цяжарнасцi i родах. Яе памер складае стыпендыю, аднак пры гэтым — не менш за 50 працэнтаў ад бюджэту пражытковага мiнiмуму. Далей. Дапамога па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў студэнтцы выплачвацца будзе, прычым афармляецца яна зноў-такi па месцы навучання. Дарэчы, адначасова там жа можна аформiць i свабоднае наведванне — iнакш кажучы, атрымлiваць у поўным памеры i дапамогу, i стыпендыю. Нарэшце, па апошняму пытанню. Якiх-небудзь агульных iльгот для сем’яў з дзецьмi, дзе бацькi з’яўляюцца студэнтамi дзённага аддзялення, няма — пэўныя льготы могуць быць вызначаны толькi на ўзроўнi канкрэтнай навучальнай установы. Разам з тым паспрабуйце падлiчыць даходы i высветлiць, цi можа разлiчваць такая сям’я на бясплатнае харчаванне на дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў, або на адрасную сацыяльную дапамогу. Да слова, зараз адрасная сацыяльная дапамога прызначаецца без улiку катэгорый толькi пры адной ўмове — памер даходу кожнага члена сям’i не павiнен перавышаць 60 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму. А гэта на сёння — 107 460 рублёў. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанні «прамой лініі» адказвае намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай аб |
|