Шумiць райцэнтр, дзе лес шумеў...
Шумiлiнскi раён знаходзiцца ў цэнтральнай частцы Прыдзвiнскага краю. Гэта сапраўдны лясны край, бо амаль трэцяя частка тэрыторыi — лес. Але ж лес — не перашкода для абанентаў МТС, якiя заўсёды застаюцца на сувязi! Мяне вельмi цiкавiла, як сёння на Шумiлiншчыне развiваюцца вёскi. I я выправiўся ў дарогу.
Знакавай падзеяй летась было адкрыццё аўтавакзала ў райцэнтры (на здымку 1). Гэтыя новыя «вароты» ў гарадок разам са старым чыгуначным вакзалам, гiсторыя якога перавышае 140 гадоў (!), быццам сiмвалiзуюць сувязь памiж новым i мiнулым, развiццё раёна ў цэлым, яго адкрытасць і сучаснасць... Мясцовыя жыхары расказвалi пра адну з версiй з’яўлення назвы райцэнтра. Быццам бы слова «шумiлiна» ўзнiкла пасля падзей вайны супраць напалеонаўскiх захопнiкаў. Маўляў, французскi атрад праз лес накiроўваўся ў бок Вiцебска, ды трапiў у засаду. I амаль што ўсе французы былi знiшчаны. I шумеў лес, ды так, што можна было пачуць далёка. Потым месца бою пачалi называць Шумным борам, а вёсачку, што з’явiлася тут — Шумным сялом. Шумiлiншчына мае багатую гiсторыю. У другой палове ХVI стагоддзя на тэрыторыi сучаснага раёна па загаду Iвана Грознага актыўна пачалi будаваць крэпасцi — драўляныя i мураваныя, якiя не захавалiся да нашых дзён. Але ж выявы iх у архiвах ёсць... У наш час тут зроблена шмат добрага. Да 2010 года ў раёне павiнны адкрыцца 9 аграгарадкоў. Першы з iх стварылi ў вёсцы Башнi, што кiламетраў за 10 ад райцэнтра, дзе жывуць каля 400 чалавек. Па суседству з райцэнтрам знаходзiцца Светласельскi аграгарадок. Тут працаўнiкi жывуць у прэзентабельных катэджах, якiя не могуць не здзiўляць сваёй знешняй прыгажосцю i ўтульнасцю ўнутры (на здымку 2). Добрыя дарогi, добраўпарадкаваныя вулачкi. Наступны гiстарычны факт з лiку тых, што зацiкавiлi мяне ў Шумiлiне. Вядома, што ў мiнулым стагоддзi абрэвiятура «МТС» значыла: машынна-трактарная станцыя. Дык вось. У раённай газеце за люты 1945 года пiсалi аб пасяджэннi савета Сiрацiнскай МТС (так да 1961 года называўся раён). Дырэктар той МТС i iншыя ўдзельнiкi гэтага мерапрыемства падкрэслiвалi: «...вялiкае значэнне МТС у справе адраджэння нашых калгасаў i выключную яе ролю ў паспяховым правядзеннi веснавой сяўбы... Прыклады народнай будоўлi ў Нагiнскай i ў многiх iншых МТС гавораць аб тым, што наш народ можа тварыць цуды, трэба толькi творчую энергiю яго накiроўваць у неабходнае рэчышча»... Далей гаворыцца аб тым, што трэба пераймаць прыклады перадавых МТС: «вырашылi сiламi калгасаў адбудаваць да 15 сакавiка кантору, гараж, кладоўку, а да 1 красавiка — будынак для майстэрнi. Наперадзе вялiкая работа, якую трэба завяршыць у параўнальна сцiслы тэрмiн»... Сотавая кампанiя МТС у нашы днi аператыўна займаецца «мабiлiзацыяй» краiны i вёскi ў прыватнасцi. Зараз МТС на Шумiлiншчыне — гэта надзейнае пакрыццё мабiльнай сувяззю, даступнасць паслуг, прывабныя тарыфы для ўсiх. МТС мэтанакiравана развiвае радыёпакрыццё ва ўсiх раёнах i канкрэтна на Шумiлiншчыне. Вандруючы па Шумiлiнскiм краi, завiтаў у Башнi, дзе стаiць адна з базавых станцый сувязi МТС. У гэтым аграгарадку, што на беразе возера Будавесць, прыгожа i чыста. Заасфальтаваныя вулiцы, адрамантаваны дамы, пабудаваны новыя. Мясцовая гаспадарка працуе паспяхова. Атрымалi новае жыццё майстэрнi, фермы. Калi праца ёсць у гаспадарцы, дзе добрая зарплата, створаны гарадскiя ўмовы для жыцця, — аграгарадок чакае паспяховая будучыня. Вельмi ўтульна ў вясковым Доме культуры; ФАП i будынак пошты прыведзены ў парадак. Школу капiтальна адрамантавалi. Вучнi з задавальненнем наведваюць заняткi, у тым лiку i ў камп’ютарным класе. Заўсёды шмат задаволеных наведвальнiкаў у вясковым кафэ, у краме. Вельмi запатрабаваны паслугi пральнi, швейнай майстэрнi. МТС для жыхароў такiх аграгарадкоў, як Башнi, — магчымасць карыстацца перадавымi тэхналогiямi ў вобласцi сувязi. Тыя, хто мае мабiльныя тэлефоны, могуць з дапамогай «Мабiльных ТэлеСiстэм» патэлефанаваць фактычна ў любы пункт свету. Нават знаходзячыся на прыродзе, можна выйсцi ў «сусветнае павуцiнне», закачаць прыемную мелодыю i г.д. Сёння МТС, як калiсьцi яго цёзка, мае вялiкае значэнне для вёскi. МТС таксама аб’ядноўвае тых, хто ў дарозе, i ўсiх, каму заўсёды патрэбна надзейная сувязь. Вядучы рубрыкi Аляксандр ПУКШАНСКI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шумiлiнскi раён знаходзiцца ў цэнтральнай частцы Прыдзвiнскага краю. Гэта сапраўдны лясны край, бо амаль трэцяя частка тэрыторыi — лес. Але ж лес — не |
|