Былы клуб Салея прэтэндуе на кубак Стэнлi
Iрына ПРЫМАК
Шайбу, шайбу! Кубак Стэнлi ў гэтым сезоне дастанецца «Атаве Сенатарс» цi «Анахайму Дакс», за якi раней, як вядома, выступаў беларус Руслан Салей.Матчы фiнальнай стадыi, якая працягваецца да чатырох перамог адной з каманд, пачнуцца 28 мая. Калiфарнiйцы пачынаюць гуляць на сваёй пляцоўцы, бо занялi вышэйшае, чым «сенатары» месца ў рэгулярным чэмпiянаце. Дагэтуль лепшыя дасягненнi ў абедзвюх дружын назiралiся ў 2003 годзе: «Атава» дайшла да паўфiнала, а «Анахайм» змог прабiцца ў фiнал, дзе прайграў «Дэтройту». Трэцi раз запар за галоўны трафей сусветнага клубнага хакея будуць змагацца канадская i амерыканская каманды. Два з мiнулых фiналаў завяршылiся на карысць прадстаўнiка ЗША. Канадцы ж не перамагалi ў галоўных сустрэчах НХЛ з 1993 года. Тады 24-ы па лiку тытул дастаўся камандзе «Манрэаль Канадзiенс».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кубак Стэнлi ў гэтым сезоне дастанецца «Атаве Сенатарс» цi «Анахайму Дакс», за якi раней, як вядома, выступаў беларус Руслан Салей |
|