Кубак Беларусi: цi пашанцуе навiчку?
Iрына АНАТАВА
Гульня № 1 Для аматараў гульнi № 1 май — адзiн з самых футбольных месяцаў. Нядаўна стаў вядомы ўладальнiк Кубка УЕФА, учора — пераможца Лiгi чэмпiёнаў, а на дэсерт прыгатаваны фiнал Кубка Беларусi.Трэцi год запар у фiнале розыгрышу згуляе БАТЭ. Такi рэкорд таксама ўстанавiла мазырская «Славiя» (1999—2001 гг.). У мiнулым сезоне барысаўчане ў дадатковы час адабралi Кубак краiны ў салiгорскага «Шахцёра» (3:1) i сёлета маюць магчымасць захаваць трафей. Нагадаю, што ў розыгрышы 2004/2005 БАТЭ ўступiў у фiнале МТЗ-РIПА (1:2), а ў сезоне 2001/2002 — «Гомелю» (0:2). Цiкава, што з-за хваробы галоўнага настаўнiка Iгара Крыушэнкi трохразовых чэмпiёнаў Беларусi ў гэты фiнал вывеў малады трэнер Вiктар Ганчарэнка, якому яшчэ няма 30 гадоў. Гэта таксама рэкорд. Брэсцкае «Дынама» ўпершыню «прарубiць акно» ў фiнал Кубка Беларусi. Своеасаблiвае адраджэнне ў каманды з горада над Бугам пачалося з прыходам на трэнерскi мосцiк Уладзiмiра Геваркяна. Дарэчы, незалежна ад вынiку матча з БАТЭ, бронзавыя прызёры чэмпiянату Беларусi 1992 года прадставяць нашу краiну ў Кубку УЕФА, а барысаўчане будуць выступаць у Лiзе чэмпiёнаў. Аднак нягледзячы на гэта, прыхiльнiкi футбола наўрад цi прапусцяць адну з самых цiкавых сустрэч сезона ў Беларусi. Фiнал Кубка Беларусi на стадыёне «Дынама» ў Мiнску 27 мая стане размiнкай для балельшчыкаў перад адборачным матчам чэмпiянату Еўропы з удзелам нацыянальных зборных Беларусi i Балгарыi 2 чэрвеня. ТРАДЫЦЫЯ Ў ГОМЕЛI НЕ ПАРУШАНА У стартавым матчы сёмага тура ў вышэйшай лiзе сустракалiся «Гомель» i «БАТЭ». Гэты паядынак меў прынцыповае значэнне: ужо тры чэмпiянаты запар футбалiсты з горада над Сожам не могуць выйграць у барысаўчан на сваiм полi i, калi б зараз iм гэта ўдалося, гамяльчане скарацiлi б адставанне ад лiдара. Аднак гаспадары зноў наступiлi на тыя ж граблi. Яны прайгралi з лiкам 1:3. Пасля гэтага выйгрышу БАТЭ ўзначальвае турнiрную таблiцу з 18 ачкамi i з цудоўным настроем можа рыхтавацца да фiналу Кубка Беларусi (27 мая), а «Гомель» застаецца другiм з 11 ачкамi i нерэалiзаваным рэваншам. «ГАРЧЫЧНIК» ДЛЯ АДНАКЛУБНIКА Незвычайным аказалася вяртанне беларуса Валянцiна Бялькевiча на поле пасля двухмесячнага перапынку з-за цяжкай траўмы. 34-гадовы футбалiст узяў удзел у матчы дубля кiеўскага «Дынама» супраць «Харкава» i ў канцы сустрэчы... паказаў жоўтую картку свайму партнёру па камандзе, 19-гадоваму Дзянiсу Дзядзечку. Справа ў тым, што арбiтр згубiў «гарчычнiк», а Бялькевiч яго знайшоў i вырашыў пажартаваць. Суддзя, на шчасце, аказаўся чалавекам з добрым пачуццём гумару i не пакараў жартаўнiка. Нагадаю, што Бялькевiч быў траўмаваны ў матчы 18-га тура чэмпiянату Украiны супраць крыварожскага «Крыўбаса». Наш зямляк пашкодзiў галёнка-ступнёвы сустаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для аматараў гульнi № 1 май — адзiн з самых футбольных месяцаў. Нядаўна стаў вядомы ўладальнiк Кубка УЕФА, учора — пераможца Лiгi чэмпiёнаў, а на дэсе |
|