Губкi — банцiкам
Анастасiя ФАНДО
Салон прыгажосці А цi ведаеце вы, што па форме губ можна шмат даведацца пра чалавека? Вось, напрыклад, губы ў форме сэрцайка бываюць у людзей вельмi актыўных, здольных тут жа вырашаць як рабочыя, так i сямейныя справы. Гэтыя людзi схiльныя да какецтва i жартаў, лёгка захапляюцца, але не адрознiваюцца асаблiвай вернасцю. Тонкiя губы — прыкмета замкнёнасцi i некаторай узлаванасцi, упартасцi i падазронасцi. Але, заваяваўшы давер такога чалавека, можна ва ўсiм на яго разлiчваць. Вывернутыя губы — у людзей, якiя не адрознiваюцца фантазiяй. Такiя людзi кансерватыўныя i губляюцца перад цяжкасцямi. Нiжняя губа, якая выступае, у людзей эгаiстычных i капрызных. Павялiчаная верхняя губа азначае празмерную ўпэўненасць у сабе. Такiя людзi ўпэўненыя ва ўласных перавагах над астатнiмi.Каб губы заставалiся маладымi i гладкiмi, iм неабходны штодзённы догляд. Губы рэагуюць на сезонныя змены надвор’я; актыўна ж удзельнiчаючы ў размове, прымаючы ежу, яны атрымлiваюць вялiкую нагрузку. Макiяж — лепшая абарона губ. Нiколi не выходзьце на вулiцу, не нанёсшы на губы касметычны сродак. Усе памады, бляскi, танiраваныя бальзамы i гiгiенiчныя прэпараты не толькi надаюць афарбоўку губам, але i прадухiляюць iх ад лушчэння i дробных трэшчын, якiя з’яўляюцца пры хваробе зубоў, дрэнных зубных пратэзах, ад вострай ежы i прывычкi спаць з адкрытым ротам. Усе дэкаратыўныя сродкi для губ утрымлiваюць вiтамiны, тлушчы, увiльгатняльнiкi i фiльтры, якiя адбiваюць ультрафiялетавыя промнi. Калi вы не карыстаецеся каляровымi памадамi, то варта наносiць на губы бляск з увiльгатняльнiкам або гiгiенiчную памаду. Для сухiх губ неабходныя больш мяккiя памады, у якiх павышанае ўтрыманне тлушчаў i масел. Бледныя губы лепш пакрываць крэмавымi матавымi памадамi — у iх большы працэнт фарбавальнiкаў. Губам, якiя востра рэагуюць на навакольнае асяроддзе — вецер, сонца, перапады тэмператур, — падыдуць памады з дабаўленнем перламутру, бо ў iх шмат ланалiну i слюды, якiя абараняюць скуру губ. Вярнуўшыся дадому, знiмiце з губ дэкаратыўныя сродкi тампонам, змочаным касметычным малачком. 2—3 разы на тыдзень ачышчайце губы пры дапамозе макiяжу. Губы таксама трэба змазваць маслянымi саставамi: вiтамiнам А або Е, маслам жажобы, раслiнным — алiўкавым або любым iншым костачкавым. Цудоўна змякчае губы звычайнае сметанковае масла. Адзiн раз на тыдзень наносьце на губы маскi: тварог з вяршкамi або мёд з алеем i некалькiмi кроплямi бурачна-маркоўнага соку. Праз дзесяць хвiлiн маска змываецца мiнеральнай вадой, а губы працiраюцца тлустым крэмам, абагачаным вiтамiнам А. Па вечарах наносьце на губы спецыяльныя бальзамы або крэмы. Ведайце, што скура губ найбольш падобная да скуры вакол вачэй. Калi вы не маеце сродкаў для догляду губ, то можна змазваць iх крэмамi, прызначанымi для скуры вакол вачэй. Добра ажыўляюць губы ранiшнiя працiраннi лёдам. Добры спосаб для падтрымання пунсовых губ — гатаваць маску ў хатнiх умовах. Для гэтага вам спатрэбiцца: агурок. Яго надзiраюць на дробнай тарцы i выцiскаюць сок, iм можна змазваць губы некалькi разоў на дзень; яблык. Яго вараць у невялiкай колькасцi малака, расцiраюць i накладваюць тоўстым слоем на трэшчыны, пакрываюць сурвэткай або павязкай на 30 хвiлiн; працэдуры робяць кожны дзень; яйка. Яечны жаўток расцiраюць з 1 ч. лыжкай борнай кiслаты, дадаюць 2 ст. лыжкi глiцэрыну; мёд. Яго змешваюць са свiным тлушчам 2:1 i змазваюць губы пасля яды. Мяккая скура губ рэагуе на ўсе адхiленнi ў рабоце ўнутраных органаў i асаблiва адчувальныя губы да вясновага авiтамiнозу. Вясной варта ўвiльгатняць губы знутры — пiць больш вадкасцi. Неабходна таксама зрабiць рацыён больш разнастайным i ўключыць прадукты, багатыя на вiтамiны групы В. Губы любяць кiсламалочныя прадукты, сыр, яечныя жаўткi, курынае мяса, рыбу, гароднiну i маладое зяленiва. САКРЭТЫ МАКIЯЖУ Iнтэнсiўнасць колеру губ залежыць ад макiяжу вачэй. Пры яркасцi вачэй губы падфарбоўваюць стрымана i, наадварот, пры прыглушаным макiяжы вачэй лiнii губ падкрэслiваюцца. I яшчэ. Чым святлейшая скура, тым больш прыглушанай павiнна быць колеравая палiтра памады i наадварот. Брунеткам са смуглай скурай лепш падыходзяць памады яркiх колераў з абавязковым аранжава-апельсiнавым адлiвам. Брунеткам са светлай скурай i шэрымi або блакiтнымi вачамi варта спынiцца на класiчным пунсовым або лiловым колерах. Светлы твар у абрамленнi рыжых валасоў стане больш выразным пры карычневых, каралавых губах або вуснах адцення спелай вiшнi. Блакiтнавокiм бландзiнкам падыдуць колеры вiшнi або насычанага ружовага маку. Уся светла-чырвоная палiтра падкрэслiвае рысы твару бландзiнак з зялёнымi i карымi вачыма. Пры дапамозе адцення памады можна схаваць прыродныя недахопы. Модны перламутр падкрэслiвае ўсе дэфекты губ. Ён непажаданы на няроўнай скуры губ, а таксама на поўных вуснах i губах у форме банцiка. Светлая памада расшырае, павялiчвае; цёмная — звужае. Адно з правiлаў добрага макiяжу — хаваць недасканаласць зубоў. Жаўтаватыя зубы «адбельваюць» рыжыя мандарынавыя колеры. А вось цёмную карычневую памаду могуць сабе дазволiць толькi жанчыны з беласнежнай усмешкай. Адцягнуць увагу ад зубоў, якiя па форме далёкiя ад iдэальных, светлыя тоны памад. Калi вы хочаце скрыць форму зубоў, то замест памады карыстайцеся бляскам для губ. Каб губы выглядалi паўнейшымi, карыстайцеся святлейшай памадай. Ад цёмных тонаў губы будуць здавацца танчэйшымi. Каб зрабiць губы больш пухлымi, на iх сярэдзiну можна нанесцi памаду крыху святлейшую за асноўную i скарыстацца лёгкiм бляскам (але не перламутравым!). ХВIЛIНКI ДЛЯ ЧАРОЎНАЙ УСМЕШКI 1. Глыбока ўдыхнi праз нос так, каб крылы носа былi напружаны. Павольна, да канца, выдыхнi праз рот. Паўтары 2—3 разы з iнтэрвалам 3—4 секунды. 2. Глыбока ўдыхнi праз нос. Затрымай дыханне. Адбываецца напружанне ўнутраных мышцаў скуры i да iх прылiвае кроў. Не выдыхаючы i не размыкаючы губ, надзьмi шчокi. Праз 2—3 секунды моцнымi штуршкамi выпусцi паветра праз рот. Паўтары 2—3 разы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А цi ведаеце вы, што па форме губ можна шмат даведацца пра чалавека? Вось, напрыклад, губы ў форме сэрцайка бываюць у людзей вельмi актыўных, здольных |
|