21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сям’я, дзецi, дапамога

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Прамая лiнiя

На пытанні «прамой лініі» адказвае намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Васiльеўна ШЭМЕТАВЕЦ.

(Працяг. Пачатак у нумарах за 23, 24, 25 мая)

 — Хацелася б даведацца: якiя льготы ёсць у шматдзетных сем’яў?

Наталля Яўгенаўна ДРАБЫШЭВIЧ, Слуцкi раён

— Iльгот у шматдзетных сем’яў шмат, таму спынiмся на асноўных. Да прыкладу, такiя сем’i маюць права на 50-працэнтнае знiжэнне аплаты за карыстанне дзiцячымi дашкольнымi ўстановамi, льготы па харчаванню, надбаўкi да дапамог па беспрацоўю, асобам, што маюць траiх i больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў (або навучэнцам — ва ўзросце да 18 гадоў), дапамога па часовай непрацаздольнасцi аплачваецца ў 100 працэнтаў ад заробку ўжо з першага дня хваробы.

Шматдзетныя сем’i вызваляюцца ад падатку на зямлю. Ёсць у дадзеным выпадку i льготы па падаходнаму падатку — зараз iм не абкладаюцца заробкi кожнага з бацькоў у памеры 4 базавых велiчынь на кожнае дзiця ва ўзросце да 18 гадоў. У прыватнасцi, калi ў сям’i трое дзяцей, падаходным падаткам у мужа i ў жонкi не абкладаецца зарплата ў памеры 12 базавых велiчынь. А базавая велiчыня зараз — гэта 31 тыс. рублёў.

Асобная тэма — пенсiйныя гарантыi. Жанчыны, якiя нарадзiлi 5 i больш дзяцей, выхавалi iх да 8-гадовага ўзросту (або калi пятаму дзiцяцi яшчэ не споўнiлася 5 гадоў) i маюць 15-гадовы працоўны стаж, могуць выходзiць на пенсiю раней — у 50 гадоў. А жанчыны, якiя нарадзiлi i выхавалi да 16-гадовага ўзросту 5 i больш дзяцей, маюць не менш чым 10-гадовы стаж у сельгасвытворчасцi (без улiку часу догляду дзяцей), могуць выходзiць на пенсiю незалежна ад узросту.

Мацi, якая выхоўвае траiх i больш дзяцей, прадастаўляецца адзiн свабодны ад работы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэднядзённага заробку.

Далей. Шматдзетная сям’я мае права на першачарговае ўключэнне ў чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў. Такiм сем’ям могуць прадастаўляцца льготныя крэдыты ў памеры 95 працэнтаў ад кошту будаўнiцтва жылля на 40 гадоў — з разлiку 20 квадратных метраў на чалавека. Нарэшце, iснуе механiзм дапамогi ў пагашэннi падобных крэдытаў. Пры нараджэннi 3-га дзiцяцi сума запазычанасцi па льготнаму крэдыту змяншаецца на 30 працэнтаў, чацвёртага дзiцяцi — на 50 працэнтаў, а пятага дзiцяцi — на ўсе 100 працэнтаў.

Да таго ж, паколькi значная частка шматдзетных сем’яў мае невялiкi ўзровень даходу на кожнага чалавека, варта зноў-такi ўзгадаць аб такiх вiдах падтрымкi, як бясплатнае харчаванне на дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў, адрасная сацыяльная дапамога, безнаяўныя жыллёвыя субсiдыi.

 — Не адзiн раз чула па тэлебачанню, што ў Мiнску плануецца стварыць дзяржаўную службу сядзелак з нашмат меншымi, чым у «прыватнiкаў» расцэнкамi. У сувязi з гэтым хацелася б ведаць, цi не плануецца таксама стварыць дзяржаўную службу нянек? Бо ў дзiцячыя садкi нашага раёна, на жаль, ёсць чарга...

Наталля ГОЛЬМАК,

г. Мiнск

— Служба нянек фактычна iснуе i сёння. Аднак бясплатна гэты вiд паслуг прадастаўляецца толькi сем’ям пры нараджэннi трайнi. Ва ўсiх жа iншых выпадках падобныя паслугi могуць прадастаўляцца на ўмовах аплаты.

 — Цi можа муж аформiцца ў водпуск па догляду дзiцяцi да 3 гадоў, пры гэтым адначасова стаць на ўлiк у службе занятасцi i атрымлiваць дапамогу па беспрацоўю?

Антанiна Аляксандраўна,

Пастаўскi раён

— Аформiць на сябе догляд дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў муж, безумоўна, можа. А вось зарэгiстравацца пры гэтым у якасцi беспрацоўнага i атрымлiваць дапамогу па беспрацоўю — не. Паколькi, паводле нашага заканадаўства, асобы, якiя здзяйсняюць догляд дзiцяцi, ужо лiчацца занятымi.

 — Адразу некалькi пытанняў. Цi можа мацi дзiцяць-iнвалiда, якому зараз 5 гадоў, зарэгiстравацца ў якасцi беспрацоўнай? Па-другое. Цi будзе выплачвацца пенсiя на дзiця-iнвалiда ў выпадку, калi я пайду на работу на палову стаўкi? I нарэшце. Кажуць, што на дзiця-iнвалiда муж павiнен плацiць алiменты ў памеры не 25, а 50 працэнтаў свайго заробку. Гэта так?

Аляксандра Сяргееўна,

Салiгорскi раён

— Зарэгiстравацца ў якасцi беспрацоўнай, вы, Аляксандра Сяргееўна, можаце. Пры гэтым у выпадку працаўладкавання права на пенсiю на дзiця-iнвалiда вы не страцiце. Але ў такiм разе знiкнуць падставы для прызначэння дапамогi на догляд у памеры 65 працэнтаў ад бюджэту пражытковага мiнiмуму — гэта дапамога прадастаўляецца толькi мацi, бацьку або iншаму сваяку, якiя не працуюць i не атрымлiваюць пенсii «на сябе».

Што да выплаты алiментаў на дзiця-iнвалiда ў павышаным памеры, то такой нормы ў заканадаўстве няма. Словам, тут дзейнiчаюць агульныя правiлы.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанні «прамой лініі» адказвае намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай аб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика