21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Магiлёўскi завод штучнага валакна: вопыт старэйшых i энергiя маладых

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗШВ — гэта буйны хiмiчны комплекс, якi ўваходзiць у сiстэму канцэрна «Белнафтахiм».

Прадпрыемства адлiчвае сваю гiсторыю з 1930 года. Яна пачалася з урачыстага пуску ў Магiлёве шаўковай фабрыкi. Вытворчасць запрацавала на поўную магутнасць пасля заканчэння вайны. Акрамя вiскознай нiткi, у 1950-я гады фабрыка стала выпускаць цэлафан.

Цяпер на заводзе штучнага валакна выпускаецца два асноўныя вiды прадукцыi: гэта вiскозная тэкстыльная нiтка i полi- прапiленавая плёнка. Акрамя гэтага, завод сёння пра-пануе спажыўцам полiэтыленавую плёнку i тканiну з плёначнай нiткi.

Прадукцыя ЗШВ выкарыстоўваецца ў лёгкай, харчовай, тэкстыльнай i iншых галiнах прамысловасцi. Яе набываюць у Беларусi, а таксама ў краiнах далёкага i блiзкага замежжа. Асноўнымi рынкамi збыту вiскознай нiткi з’яўляюцца краiны Паўднёва-Усходняй Азii i Заходняй Еўропы: Афганiстан, Турцыя, Пакiстан, Германiя, Польшча i iншыя. Асноўныя пакупнiкi полiпрапiленавай плёнкi — Расiя, а таксама Украiна i Казахстан.

Прадукцыя завода i сiстэма менеджменту якасцi сертыфiкаваны на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISО 9001-2001.

Сёлета на заводзе запушчана найноўшая тэхналагiчная лiнiя нямецкай кампанii «Kiefel», якая дазваляе выпускаць самыя сучасныя вiды плёнак.

Дырэктар ЗШВ Алег БУРАКОЎ:

«СКЛАДОВЫЯ ПОСПЕХУ: МАДЭРНIЗАЦЫЯ, ДАПАМОГА КАНЦЭРНА I ДОБРАЯ ПРАЦА»

Алег Буракоў — малады i энергiчны дырэктар Магiлёўскага завода штучнага валакна. Ён — ураджэнец Гомельшчыны, атрымаў адукацыю ў сталiцы, потым працаваў на гродзенскiм «Хiмвалакне». Хутка споўнiцца год, як ён узначалiў завод у Магiлёве. Алег Пятровiч i яго каманда — гэта кiраўнiкi сучаснага стылю, дэвiз якiх — «Меней слоў — больш справы!»

Сёння дырэктар расказвае аб прадпрыемстве, аб яго працы i калектыве, аб цесных сувязях з канцэрнам «Белнафтахiм» i шмат аб чым iншым.

— ЗШВ — адно са старэйшых прадпрыемстваў у Магiлёўскай вобласцi. За доўгiя гады ў яго гiсторыi былi i ўзлёты, i падзеннi. Якi сёння перыяд у прадпрыемства, якое вы ўзначальваеце?

— Перспектывы ў нашага прадпрыемства ёсць, i мы над гэтым працуем. Аднак цяпер, калi шчыра, завод знаходзiцца ў няпростай сiтуацыi. ЗШВ традыцыйна вырабляе вiскозную тэкстыльную нiтку, i тут ёсць вялiкая канкурэнцыя з боку кiтайскiх вытворцаў. А ўвогуле наш завод застаўся адзiным прадпрыемствам на постсавецкай прасторы, дзе вырабляецца вiскозная тэкстыльная нiтка. Усе астатнiя проста зачынены, а еўрапейскiя фiрмы пераносяць свае вытворчасцi ў Кiтай, дзе танная працоўная сiла i меншыя патрабаваннi ў энергетыцы.

— Цi можа сёння магiлёўская прадукцыя на роўных канкурыраваць з кiтайскай?

— Безумоўна, так, што датычыцца тэхнiчнага боку. А вось па цэнах — на жаль, складаней. Мы возiм сыравiну з Котласа i Байкала: транспарцiроўка цэлюлозы каштуе нямала. Тут нам без падтрымкi канцэрна «Белнафтахiм» не абысцiся.

Мы таксама вырабляем дзвюх-оснаарыентаваную полiпрапiленавую плёнку. У 1998 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю ўстаноўка «Вruckner», якая i цяпер адзiная ў Беларусi. Аднак Расiя ў гэтым кiрунку рухаецца вельмi хутка. Сыравiна для гэтай вытворчасцi iмпартная i дарагая. I зноў: калi па якасцi мы можам канкурыраваць, то па цане балансуем на мяжы.

— Аднак стаяць на месцы i проста чакаць надыходу лепшых часоў завод, канешне, не збiраецца...

— Стаяць на месцы нельга. Таму мы пайшлi на паглыбленую перапрацоўку плёнкi. Гэта друк на ёй, металiзацыя — ведаеце, напэўна, што ў металiзаваную плёнку запакоўваюць кветкi, ламiнаванне — гэта павялiчвае бар’ерныя ўласцiвасцi плёнкi. Плёнка харчовая, мае адпаведны сертыфiкат. Арэхi, семачкi, макарону, пельменi i iншыя папулярныя харчовыя тавары запакоўваюць у нашу плёнку. Адзiн Ваўкавыскi мясакамбiнат выкарыстоўвае каля двух дзесяткаў вiдаў асартыменту, што вырабляецца на нашым прадпрыемстве.

— Што яшчэ робiцца для мадэрнiзацыi прадпрыемства, пераходу на больш сучасны ўзровень?

— Распрацавана i ўзгоднена з канцэрнам iнвестыцыйная праграма. Сёлета запланавана некалькi мерапрыемстваў, каб выйсцi на больш стабiльную працу па вытворчасцi вiскознай тэкстыльнай нiткi. Яны дазволяць знiзiць сабекошт прадукцыi i атрымаць прыбыткi.

У вытворчасцi полiпрапiленавай плёнкi таксама запускаецца новая ўстаноўка, якая дазволiць пускаць у справу i адыходы плёнкi. Раней iх проста збiралi i збывалi, а цяпер мы зможам зрабiць другасную сыравiну i з яе вырабiць паўнавартасную прадукцыю. Якраз цяпер прыехаў нямецкi спецыялiст, якi правядзе тэставыя выпрабаваннi па вырабу плёнкi з эфектамi стрэтч (якая расцягваецца) i твiст (якая скручваецца). Якраз твiст-плёнку можна выкарыстоўваць для ўпакоўкi цукерак. Мы пашыраем асартымент выпускаемай прадукцыi i iмкнёмся заняць новыя нiшы на рынку.

У межах той жа iнвестыцыйнай праграмы ёсць планы набыць станок па вырабу флексаформаў — клiшэ для друку на плёнцы. Пакуль мы вымушаны замаўляць iх у свайго канкурэнта, аднак ужо ўлетку нам абяцаюць прывезцi новую ўстаноўку. I мы атрымаем поўны вытворчы цыкл.

— Дзе сёння набываюць прадукцыю ЗШВ?

— Вiскозную нiтку набываюць у асноўным краiны Сярэдняй Азii i, у меншай ступенi, Еўропы. Гэта традыцыйны тэкстыльны рынак. У справе продажу плёнкi нам вельмi дапамагае прадстаўнiцтва канцэрна ў Расii «Белнафтахiм-РОС». Мы iмкнёмся выкарыстоўваць тавараправодную сетку канцэрна i маем намер выйсцi на рэалiзацыю металiзаванай плёнкi ў Расii. Эксперыментальныя партыi ўжо адпраўлены. Плёнку з малюнкамi i ламiнаваную мы прадаём на ўнутраным беларускiм рынку.

— Што робiцца на заводзе штучнага валакна для паляпшэння экалагiчнай абстаноўкi?

— Пры сённяшнiм узроўнi вытворчасцi вiскознай нiткi колькасць выкiдаў не ўплывае на агульную экалагiчную сiтуацыю ў Магiлёве, што i пацвярджаецца iнфармацыяй Гiдрамета. Летась мы набылi станцыю манiторынгу навакольнага асяроддзя.

Цяпер вядзецца мадэрнiзацыя трубы-вежы. Раней там была драўляная абшыўка, а пасля рамонту будзе шклопластык, якi будзе служыць 20 гадоў.

Трэба адзначыць, што вiскозная тэкстыльная нiтка вырабляецца цэнтрыфугальным метадам. У нас стаяць машыны 1954 года выпуску. На жаль, нiчога больш новага ў гэтым накiрунку не прыдумалi больш чым за паўстагоддзя. Але ў свеце ёсць i iншыя спосабы вырабу гэтай нiткi, i там ужо працуюць машыны iншага класа, якiя дазваляюць засяродзiць выкiды ў рабочай зоне i адправiць iх цэнтралiзавана на перапрацоўку. Набыццё такога прынцыпова новага абсталявання запланавана на 2009—2010 гады. I калi планы спраўдзяцца, то гэта палепшыць не толькi экалагiчную абстаноўку, але i ўмовы працы нашых людзей.

— Скажыце некалькi слоў пра калектыў ЗШВ.

— На заводзе сёння працуе болей за 2200 чалавек. Тут ёсць цэлыя дынастыi, i некаторыя работнiкi гавораць з гонарам, што маюць агульны сямейны стаж на прадпрыемстве 150 гадоў!

Гавораць, што хiмiк — гэта асаблiвы лёс i менталiтэт. Гэта праўда. Па-першае, што хiмiчная галiна небяспечная i працаваць тут няпроста. Па-другое, хiмiчны працэс iдзе ў адпаведнасцi з часам, i калi ты разгубiўся i страцiў час, то гэта — брак, урон прадпрыемству i людзям. Таму меней слоў — больш справы! Такая i пазiцыя ўсяго канцэрна «Белнафтахiм»: прыйшлi, вырашылi, зрабiлi.

— Цяпер да кiравання ЗШВ прыйшлi маладыя людзi. Як гэта адбiваецца на працы прадпрыемства?

— Так, галоўны iнжынер Пётр Акулевiч, мой намеснiк па камерцыi Аляксандр Камароў i намеснiк па эканомiцы Дзянiс Напрэеў таксама маладыя людзi. Яны прыўносяць у працу свае новыя, свежыя iдэi i энергiчна iх ажыццяўляюць. Мы нiякай Амерыкi не адкрылi, а проста нармальна працуем i дзякуючы падтрымцы канцэрна можам рабiць нешта новае. «Белнафтахiм» дапамагае грашыма i вопытам. У межах канцэрна праходзяць семiнары i дырэктарскiя справаздачы. Да нас калегi з канцэрна абяцаюць прыехаць на справаздачу сёлета.

Увогуле, амаладжэнне кадраў — агульная тэндэнцыя канцэрна. Мы ўваходзiм у склад вялiкай сям’i «Белнафтахiм», якая ўтварае больш за трэць беларускага бюджэту, i дзякуючы канцэрну сталi мяняцца нашы прадпрыемствы. Значная частка iнвестыцыйнай праграмы нашага завода фiнансуецца з фонду канцэрна. I гэта дазваляе нам праводзiць мадэрнiзацыю i абнаўленне вытворчых лiнiй.

Я, дарэчы, толькi што вярнуўся з Масквы, дзе паспяхова быў заключаны кантракт на мадэрнiзацыю лiнii па выпуску плёнкi. Гэта будуць рабiць немцы, бо менавiта яны выпусцiлi гэтую лiнiю. Устаноўка па флексадруку iтальянская, устаноўка па металiзацыi i iншыя — англiйскай вытворчасцi. У нас — еўрапейскiя партнёры.

Тэхнiка па вытворчасцi вiскознай тэкстыльнай нiткi ў нас расiйская, а пра мадэрнiзацыю мы размаўлялi з японцамi, iтальянцамi, немцамi, швейцарцамi. Перамовы працягваюцца.

— Якiя ж складовыя поспеху вы сёння бачыце, калi зазiрнуць у перспектыву магiлёўскага прадпрыемства?

— Безумоўна, людзi, якiя тут працуюць. Якiя б нi былi тэхнiка i тэхналогiя, але чалавек кiруе iмi. Другое — гэта падтрымка канцэрна «Белнафтахiм», таму што гэта дае нам супольны вопыт дырэктараў i новыя магчымасцi. I, канешне, новыя тэхналогii, якiя дзякуючы першым двум складовым, будуць укаранёны на заводзе штучнага валакна.


МАДЭРНIЗАЦЫЯ ДЗЕЛЯ РАЗВIЦЦЯ

Пётр Акулевiч — галоўны iнжынер завода штучнага валакна. Ён магiляўчанiн, i ў мясцовым тэхналагiчным iнстытуце атрымаў адукацыю iнжынера-хiмiка-тэхнолага. Акулевiч называе прафесiю «сваёй доляй», бо ў Магiлёве некалькi буйных хiмiчных прадпрыемстваў i гэта вызначыла яго выбар. Пётр Пятровiч 10 гадоў працуе на ЗШВ, дзе прайшоў шлях ад майстра да сённяшняй пасады, на якой працуе каля года.

— Праца адказная, бо адчуваеш, што за табой стаiць вялiкi калектыў, — гаворыць галоўны iнжынер. — Трэба развiваць прадпрыемства, i гэта залежыць ад усiх працаўнiкоў. Як мы ўсе разам будзем працаваць, такiя i атрымаем вынiкi.

На заводзе прынятая праграма развiцця да 2010 года. У ёй закладзена мадэрнiзацыя вытворчасцяў. Пётр Акулевiч лiчыць галоўнай задачай ЗШВ захаванне вытворчасцi вiскознай тэкстыльнай нiткi. Яна сёння запатрабавана спажыўцамi. Вiскозная тэкстыльная нiтка наблiжана да натуральнай, бо яна, хоць i хiмiчным спосабам атрымана, але вырабляецца з натуральнага матэрыялу — драўнiны. Таму насiць вырабы з вiскозы рэкамендуецца, яны карыстаюцца папулярнасцю i не выпадаюць з сучаснай плынi, арыентаванай на ўсё экалагiчнае i натуральнае.

На заводзе пачалi справу мадэрнiзацыi з перагляду выдаткаў на вытворчасць. У першую чаргу гэта датычылася эканомii энергii: гэта важна, бо ў структуры сабекошту прадукцыi энергетыка складае 30 працэнтаў. Толькi на гэты год распрацавана больш за 40 мерапрыемстваў па энергазберажэнню. Каэфiцыент энергазберажэння на ЗШВ дасягаў 22.

— Мы ўсталявалi больш сучаснае абсталяванне на вытворчых лiнiях, — тлумачыць галоўны iнжынер. — Iмкнёмся знiзiць усе выдаткi — i энергетычныя, i працоўныя, i матэрыяльныя, каб зменшыць сабекошт прадукцыi i атрымаць прыбыткi. А таксама павялiчым аб’ёмы вытворчасцi. Калi летась мы вырабiлi 3600 тон вiскознай тэкстыльнай нiткi, то сёлета запланавана — 5160 тон. Я лiчу, што цалкам рэальна захаваць вытворчасць вiскознай тэкстыльнай нiткi: яна будзе працаваць.

Плёначная вытворчасць таксама будзе развiвацца далей: упаковачная прадукцыя карыстаецца вялiкiм попытам. Увогуле, паводле праграмы развiцця, у 2010 годзе завод павiнен выйсцi на атрыманне прыбыткаў, рэнтабельную вытворчасць i iсцi далей. Пакуль жа вялiкую падтрымку Магiлёўскаму ЗШВ аказвае канцэрн «Белнафтахiм».

— Канцэрн — гэта магутная арганiзацыя, яна дапамагае заводу ў забеспячэннi сыравiнай, ажыццяўленнi мадэрнiзацыi, — гаворыць Пётр Акулевiч. — У нашым жыццi ён iграе вялiкую ролю. З дапамогай канцэрна завод працуе рытмiчна, стабiльна. Мы правялi вялiкую працу па добраўпарадкаванню завода, прыкладаем шмат намаганняў, каб замянiць ручную працу на аўтаматызаваную, дбаем пра экалогiю. I я хацеў падзякаваць за гэта кан-цэрну «Белнафтахiм» i нашым працаўнiкам. А таксама павiншаваць усiх з Днём хiмiка.

IДЭI I ПЕРШЫЯ ВЫНIКI

Галоўны тэхнолаг Нэлi Пятроўна Савельева — адна са старэйшых працаўнiц на заводзе. Прафесiю хiмiка яна абрала як самую модную i прэстыжную. Гэта было ў 1970-х гадах. Пасля заканчэння Усесаюзнага iнстытута расiянку Нэлi Савельеву ў лiку iншых лепшых студэнтаў накiравалi на працу ў Магiлёў, на новае вялiкае прадпрыемства «Хiмвалакно». Але ў вынiку яна трапiла на пасаду начальнiка змены на завод штучнага валакна, i нiколi пра гэта не пашкадавала.

— Гэта была цiкавая праца, i я была задаволена ёй, — узгадвае жанчына. — Я бачыла вытворчасць знутры, i гэта важна для любога кiраўнiка — не толькi мець добрую адукацыю, але i ведаць чарнавую працу. Праўда, у той час усё было вельмi цэнтралiзавана i гэта тармазiла працу хiмiчных прадпрыемстваў. Цяпер прыйшоў iншы час.

Гiстарычна склалася, што амаль у цэнтры Магiлёва працуе вялiкае хiмiчнае прадпрыемства, за што завод штучнага валакна шмат папракалi. Ад завода патрабавалi ўкаранення новых тэхналогiй i ўвагi да экалогii. Цяпер усе недахопы гэтай пляцоўкi сярод абласнога цэнтра новае кiраўнiцтва iмкнецца пераўтварыць у вартасцi. Тут ёсць уся iнфраструктура, людзям зручна дабiрацца да завода, аднак пры гэтым трэба яшчэ i мадэрнiзаваць вытворчасць i выканаць усе экалагiчныя нормы.

— Iдэя такая: стварыць невялiкае па аб’ёму, але эфектыўнае прадпрыемства, — тлумачыць Нэлi Пятроўна. — З аднаго боку, трэба ўкаранiць, што i робiцца, сучасныя тэхналогii самых перадавых фiрмаў для выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыi, i паэтапна мадэрнiзаваць старую вытворчасць вiскознай тэкстыльнай нiткi.

Ёсць ужо i вынiкi працы ў гэтым накiрунку. Напрыклад, выпуск новай прадукцыi. Цяпер да ўсiх прадпрыемстваў прад’яўляюцца вялiкiя патрабаваннi па выпуску новай прадукцыi. Заводу штучнага валакна даведзена заданне: 10 працэнтаў абнаўлення прадукцыi за год.

— Гэта для старога прадпрыемства iстотная лiчба, — тлумачыць Нэлi Пятроўна. — Для гэтага ж трэба паставiць новае абсталяванне, настроiць яго, вырабiць, асвоiць новыя рынкi... Але мы спраўляемся, i атрымлiваем 13—14 працэнтаў. У асноўным абнаўленне датычыцца плёнкi, паглыблення яе перапрацоўкi. Мы наносiм на яе друк, ламiнуем, металiзуем i гэтак далей. Гэта сучасны вiд упаковачнага матэрыялу, i за кошт новых вiдаў мы павялiчваем рынкi збыту.

Амаль усю прадукцыю завода сертыфiкавалi, i кiраўнiцтва лiчыць гэта надзвычай важнай справай. Таксама мае сертыфiкат сiстэма кiравання якасцю.

— Мы спрабуем усiмi сродкамi — у тым лiку i арганiзацыйнымi — вырашаць праблемы абнаўлення завода, — гаворыць галоўны тэхнолаг.

Нэлi Савельева лiчыць, што камандзе маладых кiраўнiкоў, якая цяпер прыйшла на завод, па сiлах ажыццявiць праекты абнаўлення прадпрыемства. I пайсцi яшчэ далей: стварыць на пляцоўцы завода дадатковыя вытворчасцi. Трэба, паводле меркавання галоўнага тэхнолага, рухацца хутчэй — ад аднаго праекта да наступнага, новага.

— Я б хацела пажадаць маладым, каб у iх было паболей удачы, — гаворыць на правах старэйшага Нэлi Пятроўна. — Канешне, ёсць складанасцi ў нашай працы, але калi ў цябе ёсць надзея, упэўненасць у лепшым, якое наперадзе, тады зусiм iншы настрой.

КАЛЕКТЫЎ АДНАДУМЦАЎ

Валянцiна Уладзiмiраўна Шчамялёва, начальнiк цэха па вытворчасцi i перапрацоўцы полiмерных плёнак, трапiла на завод штучнага валакна ў 19 гадоў. Пачала з перамоткi нiтак i працавала на самых розных вытворчасцях. Стаўночых вынiкаў дамагалася бяссоннымi начамi, адмовай ад святаў i адпачынку. Цяпер Валянцiна Уладзiмiраўна кiруе калектывам у амаль сотню чалавек: яе падначаленыя — у асноўным маладыя мужчыны да 30 гадоў.

— Перспектыва ў нашага завода ёсць, — упэўнена Шчамялёва. — У нас вельмi працаздольны калектыў. Яго ўзначальваюць маладыя людзi, перспектыўныя. I гэта як Богам дадзена, каб лёс завода быў звязаны з моладдзю. Я ў iх веру, i душой адчуваю, што ўсё ў iх атрымаецца.

На ЗШВ гавораць, што для добрага працаўнiка ўзрост не мае значэння, а важны, як кажуць, агонь у вачах. А для маладых адно з самых патрэбных якасцяў — здольнасць вучыцца, не баяцца пытацца i рабiць высновы з парад старэйшых. Вопытныя работнiкi лiчаць, шо цяпер галоўнае — каб быў калектыў аднадумцаў, якiя будуць верыць у перспектыву завода.

— Мы працуем i верым, што ўсё будзе добра, — гаворыць 28-гадовая Юлiя Мiранкова, якая працуе намеснiкам начальнiка вытворчага аддзела.

Яна атрымала дзве адукацыi i пачынала на заводзе майстрам змены. Шэсць гадоў працуе i гаворыць, што завод ёй падабаецца.

— Змянiлася знешняе аблiчча завода — гэта кожны можа ўбачыць, — расказвае пра перамены за апошнiя гады Юлiя. — I прыйшлi маладыя спецыялiсты. Гэта паказчык таго, што ў прадпрыемства ёсць будучыня. У маладых iншае мысленне, сучаснае. I моладзь у нас добра прымаюць. Старэйшыя работнiкi не адмаўляюць нам, а вучаць. I, ведаеце, няма ў iх сквапнасцi аддаць свае веды i вопыт.

Начальнiк аддзела кадраў Святлана Грыдасава расказвае, што летась завод прыняў 24 маладыя спецыялiсты, i гэта, на яе погляд, нямала.

— У нашым калектыве ёсць касцяк, якi захоўвае традыцыi завода, — расказвае Святлана. — А маладыя — гэта наш патэнцыял, якi прыносiць з сабой шмат новага, прагрэсiўнага i дае накiрунак — куды рухацца.

Кiраўнiка аддзела кадраў, маладая жанчына, прыехала ў Беларусь з Бурацii, спачатку вучылася ў Магiлёве, а потым у Мiнску авалодала ўсiмi тонкасцямi кiравання працоўнымi рэсурсамi прадпрыемства.

— Мы не стаiм на месцы: ёсць ратацыя кадраў, — тлумачыць Святлана. — Мы вучым працаваць: калi не хапае ведаў — ёсць магчымасць вучыцца, было б толькi жаданне. Мая вера ў светлую будучыню завода асноўваецца на тым, што тут добрыя людзi працуюць.

— Нам маладыя спецыялiсты патрэбны, — пацвярджае дырэктар Алег Буракоў. — Калi iдзе абнаўленне тэхнiкi, то 45-гадовым людзям цяжка перастроiцца на працу на ноўтбуку. А малады чалавек ужо навучаны працаваць на такой тэхнiцы, знаёмы з новымi праграмамi i тэхналогiямi.

— Пад кiраўнiцтвам маладой каманды наша прадпрыемства працуе i дае нядрэнныя паказчыкi, — адзначыў галоўны iнжынер Пётр Акулевiч. — Значыць, мы спраўляемся са сваiмi задачамi.

Вiншаваннi з Днём хiмiка

— Я працую 22 гады на заводзе i мяркую, што перспектывы ў яго добрыя, — гаворыць вядучы iнжынер-тэхнолаг Святлана СТАНКЕВIЧ. — Тут вытворчасць пашыраецца, набываецца новае абсталяванне. I калектыў малады i перспектыўны. У наша прафесiйнае свята жадаю калегам творчых поспехаў, i каб яны працавалi з аптымiзмам, ахвотай.

— Гiсторыя нашага завода немалая, але цяпер тут усталёўваюць самае новае абсталяванне i ўкараняюць самыя высокiя тэхналогii, — расказвае механiк цэха па вытворчасцi i перапрацоўцы полiмерных плёнак Андрэй ЦIМАШЭНКА. — Я думаю, што прадпрыемства будзе развiвацца. Я жадаю ўсiм добра адзначыць наша прафесiйнае свята. I каб ва ўсiх была стабiльная праца i заробак.

— Я хачу, каб мае калегi жылi не толькi сённяшнiм днём, а верылi, што наш завод штучнага валакна пратрымаўся 77 гадоў i, дай Божа, будзе працаваць як мiнiмум столькi ж, — сказала сваё слова Юлiя МIРАНКОВА. — Жадаю, каб праца хiмiкаў дастойна аплачвалася, i дабрабыту.

— Я зычу хiмiкам найперш здароўя, — выказала свае пажаданнi Нэлi САВЕЛЬЕВА. — Хiмiчная вытворчасць, як правiла, складаная, напружаная, i здароўе, i аптымiзм тут асаблiва дарэчы. I яшчэ я вельмi хачу, каб ажыццявiлiся ўсе нашы праекты, i тады хiмiкi будуць задаволены вынiкамi сваёй працы i карысць для ўсёй краiны будзе вялiкай.

— Жадаю хiмiкам упэўненасцi ў заўтрашнiм днi, — сказаў Пётр АКУЛЕВIЧ. — Каб работнiкi, якiя прыходзяць на наш завод i iншыя хiмiчныя прадпрыемствы, былi ўпэўнены, што ў iх ёсць праца, заробак, а, значыць, мы будзем жыць i будзе ў нас перспектыва.

— Хачу павiншаваць з прафесiйным святам калектыў Магiлёўскага Завода штучнага валакна i сказаць людзям дзякуй за iх працу, — падвёў вынiк дырэктар ЗШВ Алег БУРАКОЎ. — Многiя з нашых работнiкаў адзначаць свята ўдарнай працай, бо хiмiчная прамысловасць — няспынная. Я таксама хачу павiншаваць кiраўнiцтва i работнiкаў канцэрна «Белнафтахiм», якiя шмат дапамагаюць нам. Усiх калег — з традыцыйным святам Днём хiмiка!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗШВ — гэта буйны хiмiчны комплекс, якi ўваходзiць у сiстэму канцэрна «Белнафтахiм»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика