21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заўтра нас стане... Больш?

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да юбілею «Звязды» засталося 75 дзён

З нагоды юбiлею любiмай газеты думак у мяне шмат i, на жаль, не вельмi святочных. Апошнiм часам злавiла сябе на тым, што, атрымаўшы свежы нумар, спачатку шукаю даўно знаёмыя i любiмыя прозвiшчы журналiстаў, разглядаю фотаздымкi, чытаю загалоўкi, а потым — гляджу... тыраж. Сёлетняя рознiца ў iм памiж першым i другiм кварталам прывяла проста ў шок. Рознiца памiж красавiком i маем, уразiла, здаецца, не менш.

Набрала ў галаву, дастала з хатняга «архiва» старыя нумары, якiя там беражлiва захоўваю. Вось лiчбы з пачатку «новай эры»: 1991-ы год тыраж «Звязды» 211 тысяч, 1993-i — 177 тысяч, 1997 — 82...

Прыкiнула, калi нiчога не змянiць, то наступнага, стогадовага юбiлею ў газеты... не будзе.

Спрабавала дадумацца тут, у далёкай ад сталiцы вёсцы, у чым прычына, чаму адзiнае са штодзённых выданняў на першай дзяржаўнай мове апынулася ў гэтакiм становiшчы?

Вось што ў мяне атрымалася. Усё зусiм не ў тым, што ў журналiстаў «Звязды» не хапае прафесiяналiзму; не ў тым, што «Звязда» неяк неаператыўна цi няякасна асвятляе падзеi i жыццё ў краiне. Прычына (як мне здаецца) менавiта ў мове. Любая з нацый вылучаецца сваёй. У нас жа яе, нейкай пэўнай, няма: у большасцi людзей у паўсядзённым ужытку — дзве (можаце не згаджацца са мной) вартыя жалю пародыi.

I тут — зноў жа, маё меркаванне — нам трэба вызначыцца: калi мы «за» суверэнiтэт, за тое, каб жыць, як людзi, асобна i самастойна, сваiм розумам, сваёй сям’ёй, то трэба падымаць сваю, беларускую, калi ж мы, прабачце, сiроты казанскiя, нi за душой, нi ў галовах нiчога не маем i нажываць не бяромся, то...

Верыць у гэта не хочацца. А вось абдумваць i абмяркоўваць трэба. Чым не тэма для ток-шоў «Выбар»?

Што датычыцца мяне, то вучылася я ў сваёй, вясковай школе, але хто б сказаў, чаму мова навучання была рускай. На ёй (трэба ж пахвалiцца!) я, малая, спрабавала размаўляць i дома, але мама-нябожчыца строга абрывала мяне, казала: «Не ламi язык».

Зараз думаю, што менавiта так яна i многiя iншыя мамы, баранiлi мову, клапацiлiся аб тым, каб з роднымi дзецьмi не гаварыць на розных, бо гэта ж, згадзiцеся, ненатуральна.

Аднак пазiцыя такая была не ва ўсiх. Большасць i мам i дзяцей «плыла» i «плыве» па цячэнню. Таму ў нашым Лучыне жывой беларускай мовы ўжо, лiчы, не пачуеш. Толькi па радыё, ды са старонак «Звязды».

Я яе выпiсваю гадоў, мо, з дваццаць. Вельмi ўдзячна газеце за тое, што навучыла мяне гаспадарыць (агарод у мяне — гультаям на зайздрасць), што прывучыла думаць i бачыць прыгажосць. Можа, з «падачы» Анатоля Клешчука, Яўгена Пясецкага я пачала здымаць, захапляцца фатаграфiяй, з падачы Валянцiны Доўнар пiсаць у рубрыку «Алё, народ на провадзе!».

Па магчымасцi я прапагандую газету сярод вяскоўцаў, сярод сваёй раднi, угаворваю падпiсацца. Не заўсёды, на жаль, але гэта ўдаецца.

Вось i думаю, а калi б угаворвала не толькi я, калi б усе мы, сённяшнiя падпiсчыкi? Заўтра б нас стала больш, потым яшчэ i яшчэ. А там, глядзiш, i загучала б мова, ажылi б беларусы, як асобная, самастойная нацыя, адрозная ад iншых вельмi многiм. I найперш — сваёй моваю.

Хто за?

Соф’я КУСЯНКОВА, «фанатка» газеты «Звязда»

в. Лучын, Рагачоўскi раён

Ад рэдакцыi. Разам з лiстом ад Соф’i Парфiр’еўны прыйшоў... падарунак — вялiкая i проста шыкоўная дошка, уласнымi рукамi адгабляваная, адфрэзераваная. Ды яшчэ i з «аўтографам»: «Шаноўнай «Звяздзе» — роднай газеце на роднай мове на добры век — з павагай i адданасцю».

Што датычыцца фатаграфii, то замест яе аўтар прапанавала змясцiць вось гэты кусток. З прыпiскай: «Так я бачу сябе, так бачу газету, так бачу мову — пад высокiм небам, на сямi вятрах, але з вельмi моцным карэннем».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды юбiлею любiмай газеты думак у мяне шмат i, на жаль, не вельмi святочных. Апошнiм часам злавiла сябе на тым, што, атрымаўшы свежы нумар, спача
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика