21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэдактар падпольнай «Звязды» Уладзiмiр Амельянюк загiнуў — але газета ўсё роўна выйшла

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

Радок «Звязды» ў гiсторыi краiны

65 гадоў назад, 26 мая 1942 года, загiнуў Уладзiмiр Амельянюк, рэдактар першага нумара падпольнай газеты «Звязда», адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў Мiнскага патрыятычнага падполля, Герой Савецкага Саюза.

Уладзiмiр Сцяпанавiч Амельянюк нарадзiўся ў 1917 годзе. Скончыў педагагiчныя курсы, працаваў пiянерважатым, настаўнiкам, рэдактарам Дзяржынскай раённай газеты. Перад Вялiкай Айчыннай вайной быў студэнтам Камунiстычнага iнстытута журналiстыкi ў Мiнску.

Вайна застала маладога журналiста ў Беластоку, дзе ён праходзiў вытворчую практыку... Шмат дзён i начэй прабiраўся ён да Мiнска, дзе жылi бацькi, жонка Лiда i сын Гена. Ад варожай бомбы загiнула сястра Зiна з дзецьмi. Хацелася помсцiць, знiшчаць акупантаў. Вызваляць Радзiму. Але — як?..

Ужо са жнiўня 1941-га Амельянюк — у складзе Камароўскай падпольнай групы. Распаўсюджваў зводкi Саўiнфармбюро, пiсаў лiстоўкi. Удзельнiчаў у вызваленнi ваеннапалонных з лагераў смерцi, у стварэннi падпольнай друкарнi, падтрымлiваў сувязь з Дзяржынскiм падполлем i партызанскiмi атрадамi Мiнскай вобласцi.

Дзёрзкiя аперацыi мiнскiх падпольшчыкаў не пакiдалi ў спакоi акупантаў. Аблавы, вобыскi, налёты, частыя змены пашпартнага рэжыму... Падполле зведала некалькi буйных удараў — у кастрычнiку 41-га i ў сакавiку 42-га фашысты ўчынiлi зверскую расправу над патрыётамi. Але Мiнск не здаўся. Гiсторыя сведчыць: для гiтлераўцаў выхад падпольнай газеты «Звязда» быў падобны да выбуху магутнай бомбы... Якую мужнасць трэба было мець, каб у стане ворага заклiкаць да знiшчэння ворага, каб выкрываць гебельсаўскую хлусню, што лiлася з прафашысцкiх друкаваных выданняў...

«З сённяшняга дня Мiнскi Гаркам КП(б)Б аднаўляе выданне свайго органа — газеты «Звязда». Пiшыце ў газету аб жыццi партызанскiх атрадаў, аб баявой iх дзейнасцi, аб паасобных партызанах, праявiўшых сябе ў барацьбе з нямецка-фашысцкiмi акупантамi.

Рэдкалегiя».

Газета-патрыётка яднала народ у iмя Перамогi, заклiкаючы:

«Паднiмайцеся ўсе, каму дорага наша Радзiма, на ўсенародную барацьбу супраць нямецка-фашысцкiх акупантаў!».

I народ змагаўся. Нягледзячы на зверствы, якiя тварылi нямецка-фашысцкiя акупанты, яны нi дня не адчувалi сябе гаспадарамi на беларускай зямлi. Духоўна моцны народ нельга скарыць, паставiць на каленi. Першы нумар «Звязды» быў тайна набраны ў нямецкай друкарнi, надрукаваны на канспiратыўнай кватэры М.П. Воранава. Другi i трэцi нумары выйшлi ў падпольнай друкарнi ў доме Т. Якавенкi. Чацвёрты нумар надрукаваны на канспiратыўнай кватэры П. Хадасевiча. Пяты нумар быў падрыхтаваны да друку, але не выйшаў з-за масавых арыштаў падпольшчыкаў Мiнска. У выданнi i распаўсюджваннi падпольнай «Звязды» ўдзельнiчалi У. Нiкiфараў, Я. Савiцкая, У. Казачонак, А. Карпусенка, М. Рынкевiч, Б. Пупко, М. Свiрыдаў, С. Благаразумаў, сям’я Ц. Трафамюка, А. Грышын, Х. Александровiч i многiя-многiя iншыя патрыёты.

...Уладзiмiр Амельянюк загiнуў ад варожай кулi пры выкананнi задання, непадалёк ад Чырвонага касцёла. Прыкладна на тым месцы, дзе пасля вайны на галоўнай плошчы беларускай сталiцы — плошчы Незалежнасцi — устаноўлены помнiк журналiстам-падпольшчыкам...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
65 гадоў назад, 26 мая 1942 года, загiнуў Уладзiмiр Амельянюк, рэдактар першага нумара падпольнай газеты «Звязда», адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика