Беларускi дзiцячы фонд: дзецям — свята, дарослым — пашана
Святлана БАРЫСЕНКА
З 28 мая па 1 чэрвеня ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭКСПА» ў Мiнску праходзіць 10-я дабрачынная акцыя «Падорым дзецям свята», у межах якой на выстаўцы дзiцячай творчасцi будуць прадстаўлены работы дзяцей-сiрот з сямейных дзiцячых дамоў г. Бабруйска, дамоў творчасцi дзяцей i моладзi, школ мастацтваў, сталiчных цэнтраў пазашкольнай работы, а таксама работы дзяцей-сiрот i дзяцей-iнвалiдаў з розных рэгiёнаў.
Днi акцыi будуць насiць тэматычны характар: Дзень прэзентацыi дзiцячай прэсы, Дзень iнтэрнацыянальнай дружбы дзяцей, Феерверк дзiцячай творчасцi i г.д. У дабрачынных канцэртах возьмуць удзел творчыя студыi, харэаграфiчныя калектывы i зоркi беларускай эстрады. Гледачы пабачаць вясёлыя танцы, выступленнi клоунаў, стануць удзельнiкамi гульняў i конкурсаў. 1 чэрвеня Беларускi дзiцячы фонд традыцыйна ўручыць ганаровыя прэмii «Сябар дзяцей» i iмя Зiнаiды Тусналобавай-Марчанкi. Першай прэмii ўдастойваюцца людзi, якiя служаць мiласэрнасцi i дапамагаюць усiм, хто мае ў гэтым патрэбу. Лаўрэатамi прэмii iмя З. Тусналобавай-Марчанкi па традыцыi становяцца тры шматдзетныя сям’i, у якiх выхоўваецца пяць i болей дзяцей, i дзе развiваюцца творчыя, iнтэлектуальныя здольнасцi кожнага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 28 мая па 1 чэрвеня ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭКСПА» ў Мiнску праходзіць 10-я дабрачынная акцыя «Падорым дзецям свята» |
|