Савет Рэспублiкi прагаласаваў за адмену льгот
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Парламенцкі дзёнік На ўчарашнiм пасяджэннi сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу члены верхняй палаты беларускага парламента адобрылi праект Закона «Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян». За адабрэнне дакумента выказалiся ўсе парламентарыi, якiя прынялi ўдзел у галасаваннi (47 чалавек).На мiнулым тыднi законапраект быў адобраны ў двух чытаннях Палатай прадстаўнiкоў. Дакумент прадугледжвае адмену льгот для шэрагу груп насельнiцтва. Прадстаўнiкi выканаўчай улады адзначаюць, што зэканомленыя сродкi будуць накiраваны на адрасную сацыяльную абарону насельнiцтва, дзяржаўныя праграмы ў сферы мацярынства i дзяцiнства, праграмы па пераадоленню наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Як адзначыў учора на пасяджэннi верхняй палаты парламента старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i гуманiтарных пытаннях Анатоль Новiкаў, у выпадку падпiсання законапраекта Прэзiдэнтам Беларусi, дакумент уступiць у дзеянне з 1 студзеня 2008 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўчарашнiм пасяджэннi сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу члены верхняй палаты беларускага парламента адобрылi праект Закона «Аб дзяржаўных
|
|