21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Леанiд Козiк: «Было б глупствам страчваць грошы з-за надуманых матываў»

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ВАЛЯНЦIНАЎ

Еўрапейская камiсiя па iнiцыятыве Мiжнароднай канфедэрацыi прафсаюзаў мае намер пазбавiць нашу краiну прэферэнцый на гандаль беларускiмi таварамi ў Еўропе. У выпадку адмены льготных экспартных умоў эканомiка нашай краiны ў год будзе страчваць каля 400 мiльёнаў еўра. Прычым гэта будуць сродкi прадпрыемстваў, таму што яны вядуць прамы гандаль з замежнымi краiнамi, i менавiта iм вяртаюцца прыбыткi ад экспарту вырабленых тавараў.

У размове з карэспандэнтам «Звязды» старшыня Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Леанiд Козiк падкрэслiў, што фактычна больш за ўсiх пацерпяць працоўныя, таму што гэтыя заробленыя работадаўцам матэрыяльныя сродкi вярталiся ў выглядзе заработнай платы, стварэння новых рабочых месцаў, выплатаў па калектыўных дагаворах.

— Можна растлумачыць сiтуацыю проста. Уявiце, што беларускае прадпрыемства экспартуе тавар у Еўропу, па ўмоўнаму кошту за адну адзiнку ў 1000 рублёў. Пры гэтым, як прадстаўнiку краiны з пераходнай эканомiкай, яму панiжаюць мытную пошлiну на ўвоз або ўвогуле могуць яе адмянiць. Гэта i ёсць гандлёвая прэферэнцыя краiнам, якiя сталi на шлях развiцця. У выпадку пазбаўлення Беларусi льготных умоў на экспарт мы будзем вымушаны прадаваць тавар ужо за 1500 рублёў, пры тым што канкурэнты з замежных дзяржаў будуць i па-ранейшаму экспартаваць сваю прадукцыю па таму ж кошту ў адну тысячу, — тлумачыць Леанiд Козiк. — Як толькi мы даведалiся аб магчымай адмене прэферэнцый, то пачалi актыўна дзейнiчаць. Я вырашыў, што трэба зрабiць усё, каб сiтуацыя не развiвалася ў адмоўным для беларускiх працоўных накiрунку. Меры па пазбаўленню прэферэнцый могуць уступiць у сiлу ўжо летам гэтага года. Аднак канчатковага рашэння яшчэ няма.

Па ўласнай iнiцыятыве Леанiда Козiка Федэрацыя прафсаюзаў распрацавала i рэалiзавала шэраг мераў. Яна звярнулася да ўсiх прафсаюзных цэнтраў свету, у пасольствы еўрапейскiх дзяржаў у Беларусi i Расii, якiя працуюць з нашай краiнай. Усе прафсаюзы краiны, якiя ўваходзяць у Федэрацыю, падтрымалi i падпiсалi пiсьмы i звароты да замежных дзяржаў. У вынiку былi накiраваны тысячы пiсьмаў, тэлеграм, зваротаў, пасланняў па электроннай пошце. ?Пiсьмы ў пасольствы прыходзiлi мяхамi, паштальёны не паспявалi падвозiць iх, а прадстаўнiкi пасольстваў распiсвацца аб атрыманнi. За ўвесь час падрыхтоўчай работы мы накiравалi каля 100 000 пiсьмаў! — кажа Леанiд Козiк. — Аднак на гэтым наша дзейнасць не скончылася. Мы звязалiся i з кiраўнiкамi беларускiх прафсаюзных арганiзацый, якiя не ўваходзяць у Федэрацыю. Аднак нiводны з iх не падпiсаў наш зварот да прадстаўнiкоў замежных прафсаюзаў i дзяржаў. Я не саступiў i наладзiў сувязь з кiраўнiкамi прафсаюзных аб’яднанняў, якiя не ўваходзяць у беларускую федэрацыю, непасрэдна на прадпрыемствах. I вось ужо там, у пярвiчных арганiзацыях, мы знайшлi паразуменне».

У вынiку Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi заручылася дапамогай дзесяткаў замежных краiн. I гэта можа прынесцi свае станоўчыя вынiкi. Справа ў тым, што сёння ў Жэневе пачынае работу сесiя Мiжнароднай арганiзацыi працы, на якой i будзе пастаўлена кропка ў пытаннi прэферэнцый для нашай краiны.

— На сесiю Мiжнароднай арганiзацыi працы прыязджаюць усе дзяржавы свету. З кожнай краiны накiроўваюцца прадстаўнiкi ўрада, наймальнiкаў i прафсаюзаў. Апошнiя фармiруюць так званую «Групу працоўных». Мы звярнулiся да дэлегатаў ад прафсаюзных арганiзацый свету з прапановай захаваць прэферэнцыi для нашай краiны, або адцягнуць iх адмену. Усе беларускiя працоўныя падтрымлiваюць нашы iнiцыятывы. Дзякуючы нашым зваротам i пiсьмам, у час работы сесii, калi будзе прымацца канчатковае рашэнне, нам абяцаюць дапамагчы дзесяткi прафсаюзных арганiзацый з замежных краiн, акрамя таго, свае подпiсы пад нашым зваротам iншыя ўдзельнiкi сесii паставяць непасрэдна ў Жэневе, — кажа Леанiд Козiк. — Таму будзем змагацца да апошняга. Было б глупствам страчваць з-за надуманых матываў вялiкiя матэрыяльныя сродкi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейская камiсiя па iнiцыятыве Мiжнароднай канфедэрацыi прафсаюзаў мае намер пазбавiць нашу краiну прэферэнцый на гандаль беларускiмi таварамi ў Еў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика