Зброевых спраў майстар
Iгар ГРЫШЫН
У Брэсце супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Брэсцкай вобласцi i аддзела крымiнальнага вышуку Камянецкага РАУС выявiлi падпольнага збройнiка.
У доме 42-гадовага мужчыны праваахоўнiкi знайшлi не толькi ўнушальны арсенал зброi, але i абсталяванне для яе вырабу i рамонту. У прыватнасцi, канфiскаваную «калекцыю» складалi рэвальвер сiстэмы «Наган», дзве малакалiберныя вiнтоўкi, паляўнiчы карабiн калiбру 7,62 мм, тры аптычныя прыцэлы «ПСО-1», два паляўнiчыя ружжы, пяць прыстасаванняў саматужнай вытворчасцi для бясшумнай стральбы, 807 патронаў рознага калiбру, дзевяць магазiнаў i больш за 200 найменняў частак i механiзмаў для розных тыпаў зброi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Брэсцкай вобласцi i аддзела крымiнальнага вышуку Камянецкага РАУС выявiлi |
|