Суд ды справа Калiны
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Сёння ў Першамайскiм судзе сталiцы пачнецца суд над выканаўцам шансона Вiктарам Калiнам i ягонай жонкай Святланай. Паводле даных МУС, спявак абвiнавачваецца адразу па трох артыкулах Крымiнальнага кодэкса: арганiзацыя махлярства ў асаблiва буйным памеры, арганiзацыя заведама лжывага даносу i заведама лжывае паказанне. Святлане Калiна iнкрымiнуюць махлярства ў асаблiва буйным памеры. Пры гэтым спявак зараз знаходзiцца пад вартай, а яго жонка яшчэ напрыканцы лютага была адпушчана са следчага iзалятара пад залог.
Нагадаем, 27 снежня мiнулага года Святлана Калiна была затрымана ў банкаўскiм офiсе пры спробе атрымаць страхоўку на суму больш як 71 мiльён беларускiх рублёў за аўтамабiль «Мерсэдэс», якi нiбыта быў скрадзены ў Маскве. Супрацоўнiкi праваахоўных органаў высветлiлi, што машына была прададзена самой уладальнiцай — i аўтамабiль увогуле не пакiдаў межаў Беларусi. Следчыя прыйшлi да высновы, што ўгон аўто быў зымiтаваны гаспадарамi з мэтай атрымання страхоўкi. У хуткiм часе за кратамi апынуўся i Вiктар Калiна, якi падчас следства з простага ўдзельнiка страхавой махiнацыi ператварыўся ў арганiзатара махлярства ў асаблiва буйным памеры i, аднойчы адпушчаны пад падпiску аб нявыездзе, неўзабаве зноў трапiў за краты. Мiж тым Святлана Калiна сцвярджае, што яна i яе муж не вiнаватыя, i спадзяюцца на станоўчы вынiк судовага працэсу. «Мне хацелася б верыць, што суд будзе аб’ектыўным, справядлiвым i непрадузятым», — сказала жанчына. Паводле яе слоў, «самыя лепшыя песнi Вiктара Калiны яшчэ наперадзе». Нiбыта ў доказ таго, што ў iх усё нармальна, Святлана наладзiла выпуск канцэртнага DVD «Вiктар Калiна i яго сябры» — паводле запiсу канцэрта памяцi вядомага расiйскага шансанье Мiхаiла Круга, што адбыўся летась у Мiнску. Вiктар Калiна быў арганiзатарам канцэрта, у якiм удзельнiчалi таксама многiя расiйскiя выканаўцы. Дарэчы, адначасова з канцэртным дыскам у продаж паступiў дэбютны альбом беларускага шансанье Андрэя Моргана «Чужая жонка», у якi ўвайшлi некалькi песень, напiсаных Вiктарам Калiнам, i адна — Сяргеем Сухамлiным.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Першамайскiм судзе сталiцы пачнецца суд над выканаўцам шансона Вiктарам Калiнам i ягонай жонкай Святланай
|
|