З нажом — на мiлiцыю
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Сямейны скандалiст да таго раскачагарыўся на алкагольнай глебе, што яго жонка вымушана была выбегчы з кватэры. Але там заставалася яшчэ дачка, якой магла пагражаць небяспека. Таму жанчына i звярнулася ў мiлiцыю, адкуль на кватэру для ўтаймавання мужчыны адправiлiся два ахоўнiкi парадку.
Дэбашыр там часам, трымаючы нож у руках, нечаму «павучаў» дачку на кухнi, i калi ўбачыў, што жонка прывяла двух мiлiцыянераў, разбiў шкло на кухнi i пачаў «абстрэльваць» iх асколкамi. Паранiўшы аднаго з мiлiцыянераў, раптоўна кiнуўся на яго з нажом, але той ухiлiўся ад удару. Праз 15—20 хвiлiн на патрабаванне выдаць нож хулiган зноў пусцiў у ход асколкi шкла, а затым, ужо з двума нажамi, пайшоў у атаку на мiлiцыянераў, якiя выклiкалi падмогу. Вось толькi тады, пасля адпаведных дзеянняў, скандалiст вымушаны быў здацца. Усё гэта адбылося ў Гомелi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сямейны скандалiст да таго раскачагарыўся на алкагольнай глебе, што яго жонка вымушана была выбегчы з кватэры. Але там заставалася яшчэ дачка, якой ма
|
|