Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь гатова да сур’ёзнага саюза з Расiяй»
Аб гэтым кiраўнiк беларускай дзяржавы заявiў учора на сустрэчы з дэлегацыяй Сiбiрскай федэральнай акругi. Пры гэтым Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў саюзным будаўнiцтве «абсалютна нiчога не залежыць ад Беларусi».
«Нам трэба хутка выходзiць з iснуючай сiтуацыi, дэманстраваць, што гэта была памылка, а гэта так i ёсць, i вяртацца да будаўнiцтва саюза, якi з’яўляўся ўзорам таго, як трэба жыць i працаваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Беларускi Прэзiдэнт адзначыў, што Расiя не выконвае пагадненне з Беларуссю аб зняццi абмежаванняў ва ўзаемным гандлi. «Да канца года будзе канстатавана пяцiдзесяцiпрацэнтнае невыкананне пагаднення з боку Расiйскай Федэрацыi», — перакананы кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў: «Мы хочам толькi раўнапраўных адносiнаў з Расiяй, i мы абсалютна не ўяўляем пагрозы для яе». Беларускi бок зацiкаўлены ў рыначных адносiнах з Расiйскай Федэрацыяй, у стварэннi нармальнага канкурэнтнага асяроддзя, у тым лiку па пастаўках газу ў рэспублiку, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што Беларусь гатова да сур’ёзнага будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы з Расiяй, але павiнна дакладна ведаць, што стаiць за iмкненнем расiйскага боку, напрыклад, вынесцi на першы план пытанне аб адзiнай валюце. «Чаму Расiя фактычна дэнансавала Дагавор аб стварэннi Саюзнай дзяржавы», — задаў пытанне беларускi лiдар. Паводле яго слоў, прынцыповая пазiцыя беларускага кiраўнiцтва заключаецца ў тым, што Беларусь не будзе часткай якой-небудзь дзяржавы. «Давайце будзем iсцi паступова, але каб беларусы не сталi «неграмадзянамi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да расiйскага боку. Закранаючы мiжнародную сiтуацыю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатова адыграць сваю ролю ў сувязi з плануемым размяшчэннем элементаў амерыканскай ПРА ў Еўропе. «Расiя толькi разам з Беларуссю можа знайсцi адэкватны адказ на гэтыя размяшчэннi, i расiйскiя ваенныя гэта ведаюць», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. На яго думку, «гэта недапушчальна, i гэта не каля гранiц Расiйскай Федэрацыi, а перш за ўсё каля нашых гранiц». «Нават у гэтай сiтуацыi мы маглi прамаўчаць, але адкрыта гаворым, што гэта наша зона адказнасцi. Мы стварылi адзiную групоўку i будзем выконваць сваю ролю як належыць, як i абяцалi», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, сёння беларуская армiя, апiраючыся на расiйскую, можа многае. «Адным нам будзе вельмi цяжка», — сказаў Прэзiдэнт. У той жа час, падкрэслiў ён, «Расiя без беларускай армii на Захадзе нiчога не зробiць, таму што за Масквой няма нiводнай часцi акрамя нашай армii». У той жа час А. Лукашэнка заявiў, што Беларусь мае вялiкi эканамiчны iнтарэс на Захадзе. Ён адзначыў, што цяпер амаль 45 працэнтаў знешняга гандлю Беларусi прыпадае на Расiйскую Федэрацыю i каля 45 працэнтаў — на краiны Еўрасаюза. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым кiраўнiк беларускай дзяржавы заявiў учора на сустрэчы з дэлегацыяй Сiбiрскай федэральнай акругi. Пры гэтым Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў саюзны |
|