21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Быць карысным людзям

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэпутаты — народу

Раскажыце аб грамадскай рабоце беларускiх парламентарыяў, iх працы ў акругах дзеля дабрабыту простых людзей...

М. КРЫВЯНОК, Брэсцкая вобласць

Народныя выбраннiкi, паважаная Марыя, як правiла, добрымi справамi пацвярджаюць свой дэпутацкi статус. Безумоўна, што за кожнага парламентарыя сказаць не зможам, але ж пра некаторых з iх — калi ласка.

У Беларусi ўжо амаль не засталося месцаў, дзе б не пабывалi з дабрачыннай мiсiяй дэпутаты Iван Семяненя i Мiкалай Сяргеенка. Пэўна, вы ведаеце, што Iван Георгiевiч i Мiкалай Васiльевiч з вялiкiм задавальненнем арганiзоўваюць акцыi «Спарт-смены — дзецям», падчас якiх разам з айчыннымi зоркамi спорту i эстрады наведваюць многiя рэгiёны краiны, дзе ёсць дзiцячыя дамы i iнтэрнаты. Цяжка перадаць унутраны стан хлопчыкаў i дзяўчынак, калi яны атрымлiваюць не толькi шматлiкiя падарункi, але i адчуваюць на сабе цеплыню чалавечых адносiнаў.

Дарэчы, Мiкалай Сяргеенка гэтымi днямi прыняў актыўны ўдзел у арганiзацыi святочнага канцэрта з нагоды чарговай гадавiны горада Баранавiчы — адкуль ён балацiраваўся ў парламент. Урачыстасцi прайшлi ў мiнулыя выхадныя.

Добрыя словы хочацца сказаць у адрас дэпутата Анатоля Красуцкага. Як вядома, Анатоль Вiктаравiч у якасцi грамадскай «нагрузкi» займае пост кiраўнiка Беларускай федэрацыi хакея на траве. Варта адзначыць, што пад яго кiраўнiцтвам гэты вiд спорту ў нашай краiне застаўся на перадавых пазiцыях. Да таго ж, дзякуючы iнiцыятыўнасцi i дзелавым якасцям спадара Красуцкага ў некаторых рэгiёнах рэспублiкi, у прыватнасцi ў Брэсце, з’явiлiся новыя пляцоўкi не толькi для масавых заняткаў хакеем на траве, але i правядзення спаборнiцтваў мiжнароднага ўзроўню.

Пра дзейнасць дэпутата Уладзiмiра Дзялендзiка, якi прадстаўляе Мiнскi раён, сказана ўжо шмат. Тым не менш хацелася б яшчэ раз нагадаць, што Уладзiмiр Вiктаравiч займае актыўную жыццёвую пазiцыю i па-за межамi залы пасяджэнняў беларускага парламента, часта «выязджаючы ў народ». Апошнi прыём грамадзян ён ладзiў нядаўна ў пасёлку Самахвалавiчы, што за дзесятак кiламетраў ад сталiцы. Цяжка нават было сабе ўявiць, што ў гэтым «пятачку», ад якога рукой падаць да Мiнскай кальцавой дарогi, цывiлiзацыя яшчэ не наступiла. Адсутнасць напору вады ў дамах, неўпарадкаваныя дарогi, праблемы з адкрыццём магазiна, дзе б можна было набыць тавары першай неабходнасцi, i шэраг iншых пытанняў... Уладзiмiр Вiктаравiч узяў iх на кантроль i паабяцаў у самы блiжэйшы час дзе разабрацца з чыноўнiцкай бяздзейнасцю, а дзе проста аказаць дапамогу. Адметна, што ў якасцi наведвальнiкаў на ўказанай сустрэчы былi дырэктар мясцовай школы разам са сваiм калегам-настаўнiкам. Асноўнае пытанне, якое было вынесена на сустрэчы з парламентарыем — папяровая бюракратыя. Прадстаўнiкi школы прынеслi цэлы стос папак з перапiскай у розныя iнстанцыi, якую трэба ў абавязковым парадку весцi на працягу года. Калi гэта рабiць у поўным аб’ёме, паскардзiлiся яны, то выхаваннем i навучаннем дзяцей не будзе калi займацца. Спадар Дзялендзiк пагадзiўся, што тут iснуе праблема i трэба яе вырашаць. Уладзiмiр Вiктаравiч паабяцаў падключыць да яе вырашэння свайго калегу дэпутата Уладзiмiра Здановiча, якi плённа працуе ў камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу.

У прыватнай гутарцы з журналiстам «Звязды» дэпутат Дзялендзiк падкрэслiў, што ён быў i застаецца верны свайму галоўнаму прынцыпу — жыць для людзей. Дапамога ў лячэннi дзяцей, аднаўленне гаспадаркi пасля пажару, пагашэнне запазычанасцi па кватэрнай плаце некалькiм шматдзетным сем’ям раёна, пакупка DVD-прайгравальнiка, тэлевiзара, лiчбавай фотакамеры Ждановiцкаму дзiцячаму дому, набыццё каля 1000 білетаў на святочнае прадстаўленне ў цырк напярэдадні Новага года для шматдзетных сем’яў, навагоднiя падарункi дзецям-iнвалiдам, дзецям-сiротам, ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны з нагоды свята Перамогі... Гэта далёка няпоўны спiс з адрасатамi дапамогi, якая паступiла ад народнага выбраннiка.

Апроч дэпутацкай дзейнасцi, спадар Дзялендзiк паспявае ўпраўляцца i на футбольнай нiве, з’яўляючыся старшынёй праўлення ФК «Дарыда». Менавiта яго намаганнямi ў Кунцаўшчыне быў пабудаваны футбольны стадыён, на якiм праводзяцца не толькi матчы ўнутранага першынства, але i мiжнародныя сустрэчы...

Р.S. Упэўнены, што абсалютная большасць дэпутацкага корпуса краiны застаецца верным сваiм абяцанням i не на словах, а на справе пацвярджае сваю прыналежнасць быць карысным людзям.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раскажыце аб грамадскай рабоце беларускiх парламентарыяў, iх працы ў акругах дзеля дабрабыту простых людзей...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика