21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускi «Яблык» спыняе iснаванне праз 10 гадоў пасля з’яўлення

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Беларускае грамадскае аб’яднанне «Яблык» у блiжэйшы час павiнна быць лiквiдавана. Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла кiраўнiк «Яблыка», дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Вольга АБРАМАВА.

Паводле слоў палiтыка, аб’яднанне атрымала ўжо два папярэджаннi ад Мiнiстэрства юстыцыi за адсутнасць юрыдычнага адраса. «Яблык», падкрэслiла Вольга Абрамава, адмовiўся ад арэнды памяшкання ў сталiцы некалькi гадоў таму. Прычына ў адсутнасцi сродкаў. «Я стамiлася шмат гадоў плацiць грошы. Дастаткова вялiкiя для майго сямейнага бюджэту... Грамадскае аб’яднанне не мела нiякага знешняга фiнансавання. Я i некаторыя члены Цэнтральнага савета арганiзацыi былi асноўнымi донарамi».

Пасля двух папярэджанняў палiтык дала вусную згоду Мiнiстэрству юстыцыi лiквiдаваць арганiзацыю. У блiжэйшы час, як мяркуе дэпутат, гэта будзе зроблена рашэннем суда. «Я стамiлася ад цяжару перш за ўсё фiнансавых праблем, звязаных з iснаваннем грамадскай арганiзацыi, якая, на мой погляд, была вельмi патрэбна i грамадству, i дзяржаве. Як i многiя iншыя грамадскiя арганiзацыi, якiя рэальна займаюцца карыснымi для грамадства справамi».

Вольга Абрамава дадала таксама, што акрамя фiнансавых праблем апошнiя гады дзейнасць «Яблыка» была паралiзавана з-за адсутнасцi дзеяздольнага Цэнтральнага савета аб’яднання. Адбылося гэта пасля апошняга рэферэндуму ў Беларусi.

«Рэферэндум вельмi моцна палярызаваў настроi ў Цэнтральным савеце. Я сказала, што, нягледзячы нi на якiя абставiны, трэба працягваць удзельнiчаць у выбарах, трэба максiмальна iмкнуцца ўплываць легальнымi спосабамi на ўнутрыпалiтычную сiтуацыю. Аднак некаторыя члены Цэнтральнага савета пасля абвяшчэння рэферэндуму ў 2004-м заявiлi, што гэта ўсё бессэнсоўна, што ў парламенцкiх выбарах нiкому з нас (уключаючы мяне) удзельнiчаць няма патрэбы... Раскол прывёў да паралiчу дзейнасцi «Яблыка». Цэнтральны савет перастаў збiрацца, прымаць рашэннi i рухацца наперад. I калi дадалася фiнансавая праблема, я зразумела, што працягваць дзейнасць немагчыма».

Сёлета ў красавiку беларускаму «Яблыку» споўнiлася роўна 10 гадоў. Гэтае аб’яднанне з’яўляецца iдэалагiчна блiзкiм аднайменнай расiйскай партыi, якую ўзначальвае Рыгор Яўлiнскi. За 10 гадоў беларускi «Яблык», паводле слоў Вольгi Абрамавай, ажыццявiў мноства непалiтычных iнiцыятыў. «Мы шмат дапамагалi людзям, не афiшуючы гэта, не для палiтыкi. Мы дарылi кнiгi школьным бiблiятэкам Мiнска. Дапамагалi людзям, якiя апынулiся ў бядзе (з-за абставiнаў, якiя не залежалi ад iх), вырашыць некаторыя матэрыяльныя праблемы. Мы аказвалi дапамогу дзiцячым садкам для хворых дзяцей, прыцягваючы знешнюю гуманiтарную дапамогу. У першую чаргу лекi, адзенне, цацкi».

Яшчэ адзiн праект аб’яднання — пасадка яблынь у гадавiны чарнобыльскай аварыi ў Батанiчным садзе Мiнска. «Мы саджалi яблынi па колькасцi прайшоўшых з моманту аварыi гадоў. Я сама набывала гэтыя яблынi на ўласныя грошы. I сумесна з калегамi мы праводзiлi пасадкi. Цудоўныя дрэвы! Не будзе «Яблыка», затое ў Батанiчным садзе застануцца яблынi».

Што датычыцца палiтычных iнiцыятыў, то, паводле слоў Вольгi Абрамавай, «Яблык» выступаў з многiмi прапановамi ў тых цi iншых сферах, аднак часцей за ўсё «нi ўлада, нi апазiцыя да прапаноў не прыслухоўвалiся».

Напрыклад, у 1997—1998 гадах аб’яднанне «прапанавала бясплатную працу экспертаў пры падрыхтоўцы да выбараў найбольш «прахадных» кандыдатаў ад апазiцыi. Справа ў тым, што ў нашай арганiзацыi сабралiся лепшыя спецыялiсты па выбарах, якiя ў той момант былi ў Беларусi. Мы прапанавалi апазiцыi нашых экспертаў для распрацоўкi сумесных эканамiчных i палiтычных праграм. Без аплаты нашай дзейнасцi, як работу на агульную справу, бо ў нас нямала кандыдатаў i дактароў навук i мы былi ў стане рэальна дапамагчы сваiм патэнцыялам. Аднак ад нашай дапамогi высакамерна адмовiлiся, заявiўшы смешную рэч: вы маленькая арганiзацыя i не можаце вывесцi на вулiцу нават 2 тыс. чалавек. На пытанне, а што могуць змянiць гэтыя 2 тыс., адказу так i не было...»

У той жа час, як адзначыла Вольга Абрамава, некаторыя палiтычныя iнiцыятывы аб’яднання ўсё ж удалося ажыццявiць. Так, падчас грамадска-палiтычнага дыялогу ў 2000 годзе 7 з 14 прапанаваных кiраўнiком «Яблыка» паправак у Выбарчы кодэкс былi ўключаны ў гэты дакумент. «Дзякуючы гэтым папраўкам, напрыклад, у нашым выбарчым заканадаўстве ўпершыню з’явiлася паняцце ўнутраных назiральнiкаў. Дагэтуль былi толькi мiжнародныя».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускае грамадскае аб’яднанне «Яблык» у блiжэйшы час павiнна быць лiквiдавана. Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла кiраўнiк «Яблыка», дэпута
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика