21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Здароўе выбаршчыкаў — клопат дэпутатаў

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Сесiя Брэсцкага абласнога Савета разгледзела пытанне аб рабоце арганiзацый i ўстаноў аховы здароўя

Начальнiк упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Валянцiн Мiлашэўскi расказаў аб сiстэме арганiзацыi медыцынскай дапамогi на некалькiх тэхналагiчных узроўнях: раённым, мiжраённым (Баранавiчы, Пiнск) i абласным. На мiжраённым узроўнi медыцынскую дапамогу аказваюць па тых асобных спецыялiзацыях, якiх няма, скажам, у Столiне цi Ляхавiчах. А абласны ўзровень — спецыялiзаваная, высокаквалiфiкаваная дапамога, якая ў выпадку патрэбы будзе аказана жыхару любога куточка Брэстчыны. Узяць, напрыклад, гемадыялiз (штучную нырку). Яе кошт — каля 50 тысяч еўра. А з падрыхтоўкай да працэдуры сума выглядае яшчэ большай. Таму ў кожным раёне мець гемадыялiз немагчыма, а вось на мiжраённым узроўнi такая дапамога аказваецца на самым сучасным узроўнi.

Асаблiвая ўвага падчас разгляду пытання ўдзялялася развiццю медыцыны ў вёсцы. Зараз у вобласцi дзейнiчае 403 ФАПы. За апошнiя гады адкрыта яшчэ 18 урачэбных амбулаторый з дзённым стацыянарам на некалькi ложкаў, дзе вяскоўцам можна падлячыцца ў дзве змены. На ФАПах па графiку хворых прымаюць урачы райбальнiц.

Актуальнымi застаюцца праблемы хуткай медыцынскай дапамогi. Сёння 85 працэнтаў станцый i аддзяленняў хуткай дапамогi аснашчана УАЗамi, што не задавальняе нi медыкаў, нi пацыентаў. Але сучасны рэанiмабiль каштуе 160 тысяч еўра. I пакуль што замянiць тэхнiку няма магчымасцi.

На сесii падрабязна прааналiзаваны паказчыкi, якiя сведчаць пра стан аховы здароўя ў рэгiёне. Дэпутаты канстатавалi станоўчую дынамiку паказчыка нараджальнасцi. Яе ўзровень склаў 10,8 чалавека на 1000 насельнiцтва, у 2005 годзе — 10,3. Па асноўнаму пытанню прынята адпаведная пастанова. Сесiя таксама зацвердзiла праграму забеспячэння санiтарна-эпiдэмiялагiчнага дабрабыту насельнiцтва вобласцi на 2007—2010 гады, праграму дэмаграфiчнай бяспекi на такi ж перыяд.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сесiя Брэсцкага абласнога Савета разгледзела пытанне аб рабоце арганiзацый i ўстаноў аховы здароўя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика