21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дапамога ў сучасным фармаце

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

У цэнтральным рэгiёне адбываецца мадэрнiзацыя сiстэмы аховы здароўя
Салiгорскi раён — адзiн з самых вялiкiх па колькасцi насельнiцтва ў Беларусi, паводле апошнiх даных, тут цяпер налiчваецца каля 140 тысяч жыхароў (з iх больш чым 100 тыс. — у райцэнтры). Зразумела, што ў такой сiтуацыi належным чынам арганiзаваць забеспячэнне надзённых патрэб людзей вельмi складана. Аднак раённыя ўлады са сваёй задачай спраўляюцца. Аб гэтым, прынамсi, сведчыць той факт, што колькасць зваротаў наконт аказання медыцынскай дапамогi (у разлiку на 10 тыс. жыхароў) у Салiгорскiм раёне мiнiмальная. З чым гэта звязана?

— Развiццю сiстэмы аховы здароўя надаецца вялiкая ўвага, — адзначае намеснiк старшынi Салiгорскага райвыканкама Анатоль Казакевiч. — На адпаведныя патрэбы штогод выдаткоўваецца каля трэцi раённага бюджэту (32 працэнты ад усiх сродкаў). Сёлета на медыцыну плануецца выдзелiць каля 90 мiльярдаў рублёў. Дапамагаюць i прадпрыемствы: напрыклад, вытворчае аб’яднанне «Беларуськалiй» накiравала 1,4 мiльярда рублёў на дапамогу цэнтральнай раённай бальнiцы, гэтыя сродкi ў першую чаргу плануецца выкарыстаць для завяршэння пераабсталявання аперацыйнага блока ў ЦРБ.

Нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi расходаў на ахову здароўя ў разлiку на аднаго жыхара па вынiках мiнулага года на Салiгоршчыне перавысiў нарматыўны ўзровень i склаў амаль 212 тысяч рублёў. Усе мiнiмальныя дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў медыцынскай галiне ў раёне вытрымлiваюцца. Як заўважыў Анатоль Казакевiч, апошнiм часам палепшылiся якасныя паказчыкi абслугоўвання: да прыкладу, узрасла колькасць амбулаторных наведванняў пацыентаў. У палiклiнiцы ЦРБ насельнiцтву аказваецца квалiфiкаваная медыцынская дапамога па 30 спецыяльнасцях. Як было адзначана падчас пасяджэння калегii ўпраўлення аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама, якое адбылося ў Салiгорску, сiстэма арганiзацый аховы здароўя раёна дастатковая для арганiзацыi даступнай i якаснай стацыянарнай i амбулаторна-полiклiнiчнай дапамогi жыхарам.

На працягу 2003—2006 гадоў ложкавы фонд ЦРБ быў скарочаны, што дало магчымасць адкрыць спецыялiзаваныя аддзяленнi: нефралагiчнае, гемадыялiзу, кардыялагiчнае i iнш. У Чырвонаслабадской бальнiцы пачало працаваць аддзяленне сястрынскага догляду. Шырокае развiццё атрымалi дзённыя стацыянары пры амбулаторна-полiклiнiчных установах, дзе летась прайшлi лячэнне 7,8 тысячы пацыентаў. У 12 медарганiзацыях ёсць так званыя стацыянары дома.

Адной з асаблiвасцяў Салiгоршчыны з’яўляецца тое, што на базе тутэйшай ЦРБ працуюць 9 мiжраённых аддзяленняў — уралагiчнае, траўматалагiчнае, афтальмалагiчнае, кардыялагiчнае, радзiльнае, гiнекалагiчнае, паталогii цяжарных, нефралагiчнае i гемадыялiзу. Тут за мiнулы год аказана неабходная дапамога больш чым 2 тысячам хворых з iншых рэгiёнаў Беларусi. У сельскую мясцовасць рэгулярна выязджаюць спецыяльныя брыгады раённых спецыялiстаў-медыкаў.

Вялiкая нагрузка на службу хуткай дапамогi, у якую на Салiгоршчыне штодня паступае па 100—120 выклiкаў. Акрамя станцыi, у раённым цэнтры працуюць яшчэ спецыялiзаваныя пасты ў Старобiне i Чырвонай Слабадзе. Такiм чынам удаецца выконваць адведзеныя нарматывы па часу (у межах горада на экстранны выклiк неабходна прыбываць на працягу не больш чым 15 хвiлiн). Усяго за мiнулы год адбылося амаль 41 тысяча выездаў — пасля Барысаўскага раёна гэта другi вынiк у цэнтральным рэгiёне. Нагрузка, як бачым, вялiкая, аднак да апошняга часу належныя ўмовы для работы спецыялiстаў не былi створаны — станцыя хуткай дапамогi размяшчалася ў старым, непрыстасаваным памяшканнi барачнага тыпу (у адным з першых будынкаў у горадзе). Днямi калектыў адзначыў уваходзiны — пераехалi на новае месца. Ва ўтульным будынку (на рамонт якога з раённага бюджэту было выдзелена больш чым 160 мiльёнаў рублёў) ёсць усё неабходнае — як паведамiў загадчык Салiгорскай станцыi хуткай медыцынскай дапамогi Аляксей Герадотаў, патрэбным абсталяваннем i прэпаратамi забяспечаны. Вось толькi машын пакуль менш, чым неабходна, аднак да канца года плануецца, што парк тэхнiкi будзе ў межах вызначанага нарматыву. Станцыя будзе ўкамплектавана i сучасным рэанiмабiлем.

— Сёлета праз цэнтралiзаваныя закупкi плануецца набыць чатыры рэанiмабiлi, зараз у Мiнiстэрстве аховы здароўя праходзiць неабходная працэдура тэндару, — паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк упраўлення аховы здароўя Iван Лiпнiцкi. — Папярэдне акрамя Салiгорска рэнiмабiлямi мяркуецца аснасцiць абласныя медыцынскiя ўстановы — дзiцячую бальнiцу, клiнiчную бальнiцу i радзiльны дом. Дарэчы, закупкi тэхнiкi адбываюцца бесперапынна — летась для службы хуткай дапамогi набылi 100 аўтамабiляў. Закуплена Таксама 20 машын «Любава» (яны больш лёгкiя, камфортныя i будуць выкарыстоўвацца для перавозкi цяжка хворых з аддаленых раёнаў на кансультацыi i лячэнне ў абласныя клiнiкi). Акрамя гэтага, па распараджэнню старшынi Мiнскага аблвыканкама з рэзервовага фонду на тэхнiку дадаткова выдзелена 1,3 мiльярда рублёў, за гэтыя грошы закуплена яшчэ 36 спецыяльных аўтамабiляў. Мадэрнiзацыя сiстэмы аховы здароўя праходзiць на Мiншчыне даволi актыўна — як плануецца, сёлета будзе практычна завершана перааснашчэнне аперацыйных блокаў i рэанiмацыйных аддзяленняў у цэнтральных раённых бальнiцах. Зараз праводзяцца адпаведныя работы ў 10 раёнах. Спачатку меркавалася правесцi перааснашчэнне ў 9, аднак з дазволу мiнiстра аховы здароўя гэты план быў скарэктаваны ў бок павелiчэння. Вырашана перааснасцiць аперацыйныя блокi i ў Мiнскiм раёне. На правядзенне ўсiх работ выдзелена больш чым 2,5 мiльярда рублёў.

— А як з кадрамi?

— Установы аховы здароўя Мiншчыны кадрамi практычна ўкамплектаваныя. Штогод павялiчваецца колькасць маладых спецыялiстаў, якiя прыязджаюць на працу. Амаль 90 працэнтаў амбулаторый вобласцi працуюць па прынцыпу ўрача агульнай практыкi, цэнтральны рэгiён быў пачынальнiкам у гэтай справе. I сетка медыцынскiх устаноў у вобласцi вось ужо тры гады не скарачаецца. Цяпер вельмi запатрабаваныя дзённыя стацыянары, дзе можна прайсцi неабходны курс лячэння. Намецiлася тэндэнцыя да паляпшэння паказчыкаў здароўя насельнiцтва — на Мiншчыне адзначаецца змяншэнне смяротнасцi, а нараджальнасць павялiчваецца. На жаль, шмат людзей памiраюць ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў, таму вялiкая ўвага надаецца ўдасканальванню кардыялагiчнай службы. Усiм кардыёлагам на 30 працэнтаў павышана заработная плата, ва ўсiх раёнах павялiчваецца штат адпаведных спецыялiстаў. Па даручэнню старшынi аблвыканкама да 1 жнiўня неабходна адкрыць абласны кардыялагiчны цэнтр i кардыяхiрургiчнае аддзяленне. Дапамога павiнна аказвацца на сучасным узроўнi, па найноўшых тэхналогiях.

Мiнск—Салiгорск—Мiнск.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтральным рэгiёне адбываецца мадэрнiзацыя сiстэмы аховы здароўя Салiгорскi раён — адзiн з самых вялiкiх па колькасцi насельнiцтва ў Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика