21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зрабiць тое, чаго не можаш

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Сакрэты добрага самаадчування i прыбывання ў пазiтыўным настроi ляжаць на паверхнi. Пра гэта, дарэчы, складзена не адна кнiга. Але перад тым, як узяцца за асваенне складаных методык i сур’ёзных практык, неабходна пачаць з малога.

Перш-наперш запомнiце, што вам неабходна 15 хвiлiн спакою штодня. Можна проста пасядзець, паслухаць шум дажджу, любiмую музыку або павязаць. Прыгадайце ў гэты час месца, дзе вам некалi было добра i спакойна, пачуццi, якiя перажылi ў той момант. Калi вам упарта не хочацца знайсцi для сябе памянёныя хвiлiны спакою, паспрабуйце прааналiзаваць, чаму так адбываецца: «што я адчуваю?», «што прычыняе мне боль?», «чаму я вяртаюся ў думках да сумных момантаў майго жыцця?».

Калi адшукаеце час для спакою, паспрабуйце паразважаць над тым, чаго вы баiцеся на шляху ўвасаблення сваёй запаветнай мары. Не бойцеся баяцца i паўтарайце сабе тое, што сказала аднойчы Элеанора Рузвельт: «Ты павiнен рабiць тое, чаго не можаш».

Не забывайце ўзнагароджваць сябе на гэтым нялёгкiм шляху. Паступова паспрабуйце акунуцца ў разнастайныя задавальненнi. Ужывайце ў ежу тое, што вам падабаецца. Навядзiце вакол сябе чысцiню, парадак i прыгажосць. Не забывайце чым-небудзь любавацца, напрыклад, лесам, дзецьмi, карцiнай. Падарыце целу паўнацэнны сон, а таксама сёе-тое з таго, што ваша цела любiць «прымаць» рэгулярна — саўну, масаж, аэробiку, зручную пiжаму i г.д. Не забывайце ў думках аддзячыць сябе i ўсiх, хто побач з вамi. Няхай на кожны дзень прыпадае каля трох невялiчкiх святаў, а калi можаце, рабiце больш.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сакрэты добрага самаадчування i прыбывання ў пазiтыўным настроi ляжаць на паверхнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика