У Мiнску i прыгарадных зонах адпачынку выяўлена 9 ачагоў iснавання кляшчоў
Алена ПРУС, БЕЛТА
На тэрыторыi Мiнска i прыгарадных зон адпачынку выяўлена 9 ачагоў iснавання iксодавых кляшчоў, паведамiла энтамолаг Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii (МГЦГЭ) Вольга Валадковiч.
У вынiку абследавання кляшчы выяўлены ў лясных масiвах Сляпянкi, Сцяпянкi, вулiц Старынаўскай, Нiкiфарава, Бехцерава, у раёне вулiцы Сцебянёва, у лесапiтомнiку, у раёне вулiцы Панамарэнкi, а таксама за горадам — у лясных масiвах, размешчаных каля вадасховiшчаў Заслаўскае, Крынiца, Дразды. «Пiк актыўнасцi гэтых членiстаногiх прыпадае на май—чэрвень, — сказала спецыялiст. — Таму не трэба забываць пра меры перасцярогi, хоць i драматызаваць сiтуацыю не варта — у Мiнску колькасць iксодавых кляшчоў невялiкая. Як паказваюць шматгадовыя даследаваннi, толькi 5—10 працэнтаў кляшчоў заражаны ўзбуджальнiкам хваробы. Акрамя таго, не кожны клешч перадае iнфекцыю чалавеку пры ўкусе. Таму панiкаваць у выпадку «кантакта» не трэба». Каб пазбегнуць укусаў кляшчоў, трэба надзяваць шчыльна прылягаючае адзенне i галаўны ўбор, адзенне i адкрытыя ўчасткi цела трэба змазваць сродкамi, якi адпужваюць членiстаногiх. Пры выяўленнi кляшча трэба як мага хутчэй выцягнуць яго са скуры, апрацаваць ранку ёдам. Можна звярнуцца ў палiклiнiку па месцы жыхарства, дзе гэту «аперацыю» правядзе спецыялiст. Даследаванне рэшткаў членiстаногага праводзiцца ў Мiнскiм цэнтры гiгiены i эпiдэмiялогii (каб. 101). Калi высветлiцца, што клешч быў iнфiцыраваны, урачы палiклiнiкi назначаць пацярпеламу лячэнне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыi Мiнска i прыгарадных зон адпачынку выяўлена 9 ачагоў iснавання iксодавых кляшчоў, паведамiла энтамолаг Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены |
|