21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добра пацець — не вельмi добра

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Потавыдзяленне — адна з важнейшых функцый рэгуляцыi жыццядзейнасцi арганiзма. Пот выпрацоўваецца потавымi залозамi i, выпарваючыся, ахалоджвае паверхню цела, засцерагаючы арганiзм ад перагрэву. Таму ўсе мы — незалежна ад полу, узросту, вагi — пацеем. Кожны з нас хоць раз у жыццi адчуваў сябе няёмка ад раптам «прамоклых» далоняў, вiльготных ступняў. Гэта нармальна. Нармальна, калi такiя сiтуацыi ўзнiкаюць эпiзадычна. Iншая справа, калi з натуральнага працэсу паценне ператвараецца ў сур’ёзную праблему. У некаторых людзей iнтэнсiўнае потавыдзяленне пачынаецца ў адказ на нязначнае хваляванне, стрэс, а зусiм не таму, што яны толькi што разгрузiлi паўвагона або апынулiся сярод пустынi ў 45-градусную спякоту. Павышаная патлiвасць (гiпергiдроз) з’яўляецца хваробай, а не касметычным дэфектам, i лечыцца ўрачом. Прычыны патлiвасцi вызначаюцца анатамiчнымi асаблiвасцямi кожнага чалавека i асаблiвасцямi абмену рэчываў. Яны ў сваю чаргу залежаць ад стану вегетатыўнай нервовай сiстэмы, дыеты. Напрыклад, вельмi вострыя стравы амаль заўсёды выклiкаюць «прыступ» патлiвасцi, i калi вы злоўжываеце iмi, то нядзiўна, што пакутуеце ад павышанага потавыдзялення. Акрамя таго, спецыi, цыбуля, часнок у ежы яшчэ i надаюць поту асаблiва моцны, рэзкi i непрыемны пах.

Гiпергiдроз таксама можа быць сiмптомам якога-небудзь захворвання: iнфекцыйнага, неўралагiчнага, эндакрынных парушэнняў або агульнай слабасцi арганiзма, а можа з’явiцца як пабочны эфект ад ужывання некаторых лекаў.

Зрэшты, праблема адначасова i пастаянна мокрых падпах, вiльготных рук i ног сустракаецца не так ужо i часта, а вось паасобку яны непакояць значную колькасць людзей. Як з гэтым змагацца?

Важна насiць адзенне з тканiн, якiя прапускаюць паветра. У асноўным гэта бавоўна, шэрсць, шоўк, лён. У спякотныя днi лепш адмовiцца ад аблягаючага адзення. Для заняткаў фiзiчнай культурай выкарыстоўваць сучасныя спартыўныя касцюмы, якiя ўбiраюць пот i захоўваюць скуру сухой.

Асноўны сродак у барацьбе з потам — асабiстая гiгiена. Рэгулярна прымайце ванны (лепш хвойныя), кантрастны душ. Абмывайце найбольш «цякучыя» месцы цёплай або халаднаватай вадой з дабаўленнем настою святаяннiку, рамонку, ваўчкоў. А вось з мыйнымi сродкамi — без фанатызму. Калi кожны дзень ранiцай, у абед i вечарам мыцца з мылам, гелем i iнш., можна пашкодзiць засцерагальны слой на скуры, у вынiку чаго адкрыецца доступ у арганiзм хваробатворным бактэрыям. Пасля мыцця працiрайце туалетным воцатам (можна набыць у аптэцы) шыю, падпахi, ступнi.

Ступнi — асобная праблема. Яны цэлы дзень «мокнуць» у абутку i пад вечар маюць зусiм не парфумны водар. Калi не хочаце, зняўшы абутак, звалiць навакольных напавал, штодзень перад сном мыйце ногi халаднаватай вадой. Рэкамендуецца патрымаць ступнi 10—15 хвiлiн у слабым (ружовым) растворы марганцоўкi або фармалiну (1 ч. лыжка на 1—2 л вады) або рабiць для iх ванначкi з адварам дубовай кары, настоем рамонку, настойкай пропалiсу. Пасля працэдур ногi вытрыце насуха i прыпудрыце прысыпкай. Каб скура на ступнях не перасохла i не патрэскалася, раз на тыдзень змазвайце iх дзiцячым крэмам. Унутраную паверхню абутку можна апрацоўваць спецыяльным аэразолем для прафiлактыкi грыбковых захворванняў i ўстаранення непрыемнага паху. Калi вы карыстаецеся вусцiлкамi-ўкладкамi, абавязкова прасушвайце iх ноччу. Урэшце, сам абутак у гарачае надвор’е павiнен быць лёгкiм, адкрытым, каб ногi маглi дыхаць.

Пазбавiцца ад вечна лiпкiх далоняў дапамогуць ванначкi з яблычным воцатам (3 ч. лыжкi на 1 л вады), з моцным растворам чаю. Рэкамендуецца таксама папераменна апускаць рукi то ў халодную, то ў гарачую ваду. Працягласць працэдуры — 5 хвiлiн.

Для барацьбы з павышанай патлiвасцю прызначаны таксама дэзадаранты i антыперспiранты. Многiя лiчаць, што гэта адно i тое ж, але гэта не так.

Дэзадаранты змагаюцца з пахам, але не з потам. У iх склад уваходзяць аддушкi, а таксама рэчывы, якiя знiшчаюць мiкраарганiзмы, разам з апошнiмi знiкае i непрыемны пах. Пры гэтым пацець вы працягваеце. Для павышэння эфектыўнасцi дэзадаранты наносяць на чыстую скуру, каб iх водар не змешваўся з «устойлiвым» пахам поту. Дарэчы, найпрасцейшым дэзадарантам, якi знiшчае пах поту, з’яўляецца раствор пiтной соды. Змачыце ў растворы сурвэтку i пратрыце скуру. Змываць раствор не трэба. Гэты просты прыём можа дапамагчы вам у многiх выпадках, напрыклад, падчас паездкi.

Антыперспiранты змяншаюць выдзяленне поту. У iх склад уваходзяць солi алюмiнiю, радзей цынку, якiя звужаюць або закрываюць пратокi потавых залозаў, перашкаджаючы выхаду поту вонкi. Скура пры гэтым застаецца сухой. З мiкробамi антыперспiранты практычна не змагаюцца. Наносiць гэтыя сродкi лепш ранiцай пасля душу. Варта ўлiчыць, што, паколькi потавыдзяленне з’яўляецца важнай функцыяй арганiзма, цалкам блакiраваць яе нельга. Таму з антыперспiрантамi трэба абыходзiцца асцярожна: не выкарыстоўваць iх кожны дзень i наносiць на вельмi абмежаваныя ўчасткi цела (ногi, падпахi). Iх нельга прымяняць ва ўмовах, калi адбываецца моцнае потавыдзяленне — пры фiзiчных нагрузках, у саўне i г.д. Па гэтай жа прычыне нельга злоўжываць iмi i ў спякоту — арганiзм пацее, а пот, якi выдзяляецца, назапашваецца пад скурай. Сёння часцей за ўсё можна сустрэць дэзадаранты-антыперспiранты, якiя валодаюць уласцiвасцямi абодвух сродкаў. Яны выпускаюцца як з аддушкай, так i без яе. Апошняе карысна для тых, хто не хоча змешваць водар сваiх любiмых духоў з iншымi пахамi. Варта таксама адзначыць, што ўзровень рН у падпахавай упадзiне ў жанчын i мужчын розны, таму не карыстайцеся дэзадарантамi-антыперспiрантамi, прызначанымi для iншага полу. Падчас адпачынку старайцеся даць адпачыць i сваёй скуры, прымяняючы толькi звычайныя сродкi гiгiены.

Як бачна, сродкi для барацьбы з потам ёсць. Выбар за вамi!

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Потавыдзяленне — адна з важнейшых функцый рэгуляцыi жыццядзейнасцi арганiзма. Пот выпрацоўваецца потавымi залозамi i, выпарваючыся, ахалоджвае паверхн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика