21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пакупнiкi адмаўляюцца ад здзелак. Жыллё пачне таннець?

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

«Звязда» яшчэ ў лютым прапанавала чытачам прагноз экспертаў па развiццю другаснага рынку нерухомасцi ў сталiцы. Дырэктар Беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» Мiкалай Прасталупаў прагназаваў сцэнарый, па якому летам кошт квадратнага метра можа дасягнуць 2 тысяч долараў. Гэты прагноз спраўдзiўся ўжо ў другой палове мая. Якiя цэны i тэндэнцыi мы маем сёння на сталiчным рынку жылля? Цi будзе цэнавая стабiлiзацыя летам, а восенню чарговая хваля кватэрнага падаражэння?

«АДНАПАКАЁЎКI» ДАСЯГНУЛI СВАЁЙ ВЕРХНЯЙ МЯЖЫ?

Трэба адзначыць, што самае моцнае падаражэнне жылля на другасным рынку сталiцы ў першыя чатыры месяцы года прыпадала сёлета менавiта на маленькiя кватэры. Большасць экспертаў рынку нерухомасцi лiчаць, што зараз кошт аднапакаёвых кватэр ужо амаль дасягнуў свайго максiмуму. Згодна з таблiцай статыстыкi iнфармацыйнага каталога рэспублiканскага выдання «Нерухомасць Беларусi», сярэднi кошт квадратнага метра агульнай плошчы аднапакаёвых кватэр Мiнска складае зараз 2033 долары. Сярэднi кошт «аднапакаёўкi» сёння дасягнуў 69 507 долараў.

Прыкметай часу на другасным рынку стала масавая прапанова маленькiх кватэр з агульнай плошчай 29—33 квадратныя метры i кухняй 5,5—7 «квадратаў», якiя дагэтуль па такому кошту ўвогуле не карысталiся попытам. Зараз нават самыя танныя і малыя па плошчы i якасцi кватэры, галоўным чынам на першых цi апошнiх паверхах, каштуюць 58—60 тысяч долараў. Маленькiя па плошчы кватэры, але ўжо ў панэльных дамах прапануюцца пакупнiкам па 60—63 тысячы USD. У спальных раёнах цi ў мiкрараёнах побач з метро аднапакаёвыя кватэры плошчай 33—34 квадратныя метры нават на гранiчных паверхах могуць дасягаць 64—66 тысяч долараў. Звычайныя стандартныя аднапакаёвыя кватэры ў дзевяцiпавярховых панэльных дамах нават з невялiкай плошчай, але ў добрым стане i пры наяўнасцi развiтой iнфраструктуры каштуюць 70—74 тысячы долараў. У такiх кватэрах квадратны метр агульнай плошчы каштуе ўжо больш за 2 тысячы долараў.

Сёння ў сталiцы iснуюць аднапакаёвыя кватэры, якiя карыстаюцца павышаным попытам (жыллё каля буйных гандлёвых цэнтраў, рынкаў, у цэнтральным рэгiёне, вакол забаўляльных цэнтраў), або маюць палепшаную планiроўку i вялiкi метраж разам з наяўнасцю ўбудаванай сучаснай мэблi i падземным гаражом. Такiя аднапакаёвыя кватэры прапануюцца багатым пакупнiкам ужо за 75—90 тысяч долараў. Эксклюзiўныя варыянты прасторных элiтных аднапакаёвак могуць дасягаць нават 100 i 130 тысяч долараў.

Эксперты па беларускай нерухомай маёмасцi адзначаюць, што тэмпы павелiчэння цэн на аднапакаёвыя кватэры на другасным рынку жылля ў Мiнску працягваюць знiжацца ўжо другую дэкаду запар. За трэцi тыдзень мая сярэднi кошт прапановы аднапакаёвых кватэр павялiчыўся толькi на 2 долары за квадратны метр агульнай плошчы. Для параўнання: у першыя 3 месяцы года квадратны метр такiх кватэр даражэў штотыднёва на 40—50 долараў, у красавiку — 25—30 USD/кв.м, у першы тыдзень мая — 20 долараў/ кв.м.

«ТРОХПАКАЁЎКI» ПРАЦЯГВАЮЦЬ ДАРАЖЭЦЬ

Сярэднi кошт прапановы квадратнага метра агульнай плошчы двухпакаёвых кватэр у Мiнску сёння дасягнуў 1887 долараў i прыбавiў за апошнi тыдзень 17 USD. Сярэднi кошт «двушкi» ў сталiцы зараз роўны 91 814 долараў. За апошнiя тры тыднi колькасць прапаноў дрэнных па якасцi двухпакаёвых кватэр павялiчылася прыкладна на 20 адзiнак. «Двушкi» ў старых пяцiпавярховых дамах на першых цi апошнiх паверхах агульнай плошчай 37—43 квадратных метра каштуюць сёння 68—75 тысяч долараў. Двухпакаёвыя кватэры ў панэльных дамах з агульнай плошчай 44—47 квадратных метраў нават на гранiчных паверхах цi ў праблематычных мiкрараёнах (загазаванасць, блiзкасць буйных прамысловых прадпрыемстваў, дрэнная транспартная сетка i г.д.) каштуюць 80—82 тысячы долараў. Падобныя кватэры, якiя падпадаюць пад класiфiкацыю «сераднячкоў» з маленькай плошчай у спальных раёнах прапануюцца ўжо да 85 тысяч долараў. Двухпакаёвыя кватэры ў адносна новых дамах з плошчай да 50—57 квадратных метраў каштуюць ужо ад 87 да 100 тысяч долараў. Зараз на другасным рынку нерухомасцi з’явiлася шмат кватэр-«двушак», у якiх квадратны метр агульнай плошчы каштуе ўжо больш за 2 тысячы долараў. Такiя кватэры ў прывабных раёнах плошчай 55—65 квадратных метраў каштуюць 110—130 тысяч долараў. Шыкоўныя двухпакаёвыя кватэры ў цэнтры сталiцы цi ў элiтных дамах прапануюцца пакупнiкам за 140—200 тысяч долараў.

Iстотна падаражэлi за апошнi месяц трохпакаёвыя кватэры, сярэднi кошт квадратнага метра якiх дасягнуў 1885 долараў i па гэтаму паказчыку дагнаў «двушкi». Сярэднi кошт трохпакаёвай кватэры стаў 129 460 долараў. Толькi за апошнi тыдзень трохпакаёвыя кватэры падаражэлi ажно на 25 долараў за квадратны метр.

РЭАЛЬНА ЦЭНЫ ЎЖО СПЫНIЛIСЯ

На думку дырэктара Беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» Мiкалая Прасталупава, сёння другасны рынак жылля ў сталiцы перажывае не лепшыя часы. Цэны дасягнулi такой мяжы, калi пакупнiкi пачалi масава адмаўляцца ад прапануемых здзелак. Банкаўскiя крэдыты з вялiкiмi працэнтамi нават па валютных пазыках ужо не карыстаюцца павышаным попытам у тых грамадзян, хто ўвогуле не мае ўласнага жылля, цi не з’яўляецца маючым патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

Мiкалай Прасталупаў адзначае, што ў апошнi час база прапаноў аднапакаёвых i двухпакаёвых кватэр пачала iстотна павялiчвацца. Разам з тым патэнцыяльныя пакупнiкi ўвогуле пачалi адмаўляцца ад набыцця невялiкiх, але вельмi дарагiх кватэр.

Паводле слоў нашага эксперта, стабiлiзацыя цэн на адна- i двухпакаёвыя кватэры працягваецца ўжо на працягу тыдня. Пры здзяйсненнi рэальных здзелак пры продажы дарагiх кватэр прадаўцы ўжо месцамi згодны скiдваць цану нават на 2—3 тысячы долараў.

Увогуле, сёння амаль ва ўсiх агенцтвах нерухомасцi спецыялiсты прагназуюць, што суцэльная стабiлiзацыя цэн на другасным рынку жылля пачнецца ўжо ў чэрвенi, а ў лiпенi—жнiўнi кошт кватэр нават пачне знiжацца. Эксперты нерухомасцi лiчаць, што мяркуемае ўпарадкаванне льгот па аплаце камунальных паслуг можа прывесцi да актывiзацыi прадаўцоў, у якiх iснуе жыллё з вялiкай плошчай, за абслугоўванне якога неабходна будзе плацiць ужо большыя грошы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Звязда» яшчэ ў лютым прапанавала чытачам прагноз экспертаў па развiццю другаснага рынку нерухомасцi ў сталiцы. Дырэктар Беларускай асацыяцыi «Нерухом
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика