21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь павернецца да Еўропы. Тварам Ірыны Дарафеевай

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Ведай нашых!

Перамогi як у буйных рэспублiканскiх, так i ў прэстыжных мiжнародных творчых конкурсах. Прадстаўнiцтва беларускай песеннай спадчыны за мяжой — у Расii, ва Украiне, Лiтве, Польшчы, Балгарыi, Аўстрыi, Бельгii, Германii, Люксембургу, Нiдэрландах, Швейцарыi, на Кiпры. Больш за паўтары сотнi песень у рэпертуары. Шосты сольны дыск на падыходзе. Без малога 15 гадоў на айчыннай сцэне. Усе гэтыя лiтарна-лiчбавыя прадстаўленнi датычацца вядомай беларускай спявачкi Iрыны Дарафеевай, якая зараз стала галоўнай дзеючай асобай пiяар-кампанii «Твар Беларусi».

Гэтую праграму, як расказвае прадзюсар спявачкi Юрый Саваш, адобрыў асабiста кiраўнiк дзяржавы пасля таго, як у лютым наведаў студыю Iрыны Дарафеевай. «Пазнаёмiўшыся з калектывам i яго планамi, Аляксандр Рыгоравiч зарыентаваў нас на стварэнне прадукту еўрапейскага ўзроўню», — тлумачыць прадзюсар.

Пад «прадуктам» у дадзеным выпадку трэба разумець песнi Iрыны, а пад яго стварэннем — шырокую раскрутку спявачкi як у роднай краiне, так i за яе межамi. Прычым нават найперш за яе межамi — праграма разлiчана на тое, каб пазнаёмiць з творчасцю ўласна Iрыны Дарафеевай i з беларускай культурай увогуле Расiю, Украiну, а таксама iншыя еўрапейскiя краiны. Праграма распланаваная на шэсць гадоў i разбiтая на перыяды — пакуль зацверджаны план мерапрыемстваў на блiжэйшы год.

— Нiчога новага мы ў прынцыпе не адкрываем, — крыху здзiўляецца ажыятажу вакол пiяр-акцыi Юрый Саваш. — Гэта дастаткова распаўсюджаная тэхналогiя, i яна працуе паўсюль, дзе ёсць вядомыя артысты: выпускаюцца прома-пакеты, куды ўваходзяць не толькi аўдыё- i вiдэазапiсы, але таксама якасная палiграфiя, галаграмы, тавары кшталту маек, сумак, кепак i г. д.

— А як жа харчовыя тавары з «брэндам» Iрыны Дарафеевай, якiя зараз так горача абмяркоўваюць?

— Iх выпуск таксама будзе наладжаны, але гэта далёка не галоўны пункт праграмы, а толькi адзiн з 38. Прычым iдэя таксама не новая — калi прыгадаць, то i Фiнберг, i ансамбль «Сябры» ў свой час выпускалi брэндавую прадукцыю, проста гэта адбывалася выпадкова i стыхiйна. Мы вырашылi наладзiць працэс арганiзавана, i прапанавалi выкарыстоўваць выявы Iрыны або назвы яе песень у новай прадукцыi. Гэта ўсё робiцца на бязвыплатнай аснове.

— Канкрэтныя прапановы ўжо ёсць?

— Так, безумоўна. Лiнiя новага печыва ад фабрыкi «Слодыч» — пячэнне ў шакаладзе — будзе называцца «Дары феi». «Камунарка» выпусцiць шакаладны набор, магчыма, з назвай «Каханачка». Неабходна ж, каб гэты пiяр iшоў не так проста ў лоб, а быў элегантным, ненавязлiвым. Была яшчэ цiкавая прапанова ад магiлёўскай фабрыкi «Стужка» — яны вырашылi выпускаць новы насценны каляндар з тканiны, выкарыстоўваючы фатаграфii Iрыны. Гэта, на наш погляд, небанальны i арыгiнальны падыход.

У падобным духу будуць аформлены i бiгборды з удзелам спявачкi, якiя павiнны з’явiцца ў сталiцы да Дня Незалежнасцi — вялiкiя плакаты з сацыяльнымi слоганамi «Наш горад — самы чысты», «Беларусь любiмая» i г.д. Гэта будзе не прамая рэклама Iрыны Дарафеевай — «твар краiны» прадставiць суграмадзянам i гасцям Беларусi саму краiну.

Што датычыцца непасрэдна творчасцi, то, паводле слоў прадзюсара, на працягу гэтага года будзе выдадзены зборнiк MР3 з усiмi песнямi Iрыны Дарафеевай, пабачаць свет DVD-дыскi з 12 клiпамi, канцэртамi i музычнымi фiльмамi (iх на рахунку спявачкi два — «Iмгненнi», 1999 г., i «Дарогi Iрыны Дарафеевай», 2001 г.). Асобная частка праграмы — падрыхтоўка вялiкага сольнага канцэрта «Купалле Iрыны Дарафеевай», што адбудзецца напрыканцы чэрвеня ў Мiрскiм замку. Паводле папярэднiх задумак, удзел у гэтым маштабным музычным мерапрыемстве возьме каля 300 артыстаў, у тым лiку танцавальныя калектывы, знакамiтыя паэты i кампазiтары, некаторыя сусветна вядомыя зоркi, якiх арганiзатары прадставяць у якасцi сюрпрызу. Па вынiках года пiяр-кампанiя «Iрына Дарафеева — твар Беларусi» будзе зацверджана на наступныя 5 гадоў.

— Мы разумеем назву кампанii «Твар краiны» як прадстаўленне найлепшых традыцый нашай нацыянальнай культуры ў свеце, — падзялiўся Юрый Саваш. — Не трэба, каб Iрына Дарафеева ўспрымалася як другая Мэрайя Кэры або Уiтнi Х’юстан — «нумар два» ў свеце нiкому не патрэбны, патрэбная самабытнасць. Такая, напрыклад, як спадчына «Песняроў», «Сяброў», Вуячыча. Гэта ўсё ў нас ёсць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перамогi як у буйных рэспублiканскiх, так i ў прэстыжных мiжнародных творчых конкурсах. Прадстаўнiцтва беларускай песеннай спадчыны за мяжой — у Расii
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика