21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эмблемы грамадскiх аб’яднанняў: непаўторнасць плюс лаканiчнасць

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Геральдычныя сiмвалы

На разгляд Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрствам аховы здароўя пададзены праект новай эмблемы беларускай медыцыны. Нагадаем, што выява добра вядомага ўсiм Чырвонага Крыжа знiкла з усiх лячэбна-прафiлактычных, аптэчных устаноў, палiклiнiк i санiтарнага транспарту да 1 студзеня 2005 года. Згодна з палажэннямi Жэнеўскай канвенцыi, мноствам iншых мiжнародных дакументаў, выключнае права на выкарыстанне эмблемы Чырвонага Крыжа на тэрыторыi нашай краiны прадастаўлена толькi Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа. Справа ў тым, што ў Беларусi, як, дарэчы, i ва ўсiм Савецкiм Саюзе, эмблема Чырвонага Крыжа працяглы час выкарыстоўвалася не па свайму прамому прызначэнню. Для нас яна сiмвалiзавала, хутчэй, усю медыцыну ў цэлым, чым была сiмвалам абароны i гуманiзму, г.зн. не адпавядала свайму першаснаму прызначэнню — служыць гарантыяй гуманiтарных адносiнаў да людзей, якiм патрабуецца тэрмiновая медыцынская дапамога, напрыклад, падчас ваенных дзеянняў i ўзброеных канфлiктаў.

На думку сакратара Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, галоўнага спецыялiста Дэпартамента па архiвах i справаводству Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь кандыдата гiстарычных навук Марыны Елiнскай, эмблема атрымалася даволi ўдалай. Яна мае ўсе шанцы прайсцi адпаведную экспертызу i быць унесенай у Дзяржаўны геральдычны рэгiстр Рэспублiкi Беларусь.




— Распрацоўшчыкамi былi ўлiчаны нашы папярэднiя заўвагi i новы варыянт эмблемы атрымаўся лаканiчным i запамiнальным, — расказвае Марына Мiхайлаўна. — У ёй выкарыстаны два асноўныя колеры: цёмна-блакiтны i белы, што робiць эмблему добра прыметнай. У ёй выкарыстаны шасцiканцовы крыж — мiжнародны знак медыцынскай дапамогi, з размешчаным на iм медыцынскiм сiмвалам «кадуцэя» (якi ўваходзiць i ў эмблему Мiнiстэрства аховы здароўя). Надпiс «Хуткая медыцынская дапамога» ўказвае на прыналежнасць да Беларусi, а герб Мiнска ў верхняй частцы эмблемы ў нашым выпадку — на тэрытарыяльную падпарадкаванасць, г.зн. гарадскую станцыю хуткай медыцынскай дапамогi. Калi гэта эмблема будзе зацверджана, думаю, даволi хутка людзi прызвычаяцца i запомняць яе выяву.

На сёння ў краiне афiцыйна зарэгiстравана каля 3 тысяч грамадскiх аб’яднанняў: палiтычных партый, прафесiйных саюзаў, маладзёжных, дзiцячых, спартыўных арганiзацый i iнш. Каля 600 з iх маюць уласную геральдычную сiмволiку. Да яе адносяцца эмблема, флаг, гiмн, значок, вымпел, гальштук, але ў большасцi сваёй грамадскiя аб’яднаннi маюць толькi эмблему, што засноўваецца з мэтай вiзуальнага адлюстравання накiрунку iх дзейнасцi, як знак адрознення арганiзацыi, i можа быць выкарыстана, напрыклад, на пячатцы, фiрменных бланках, друкаванай прадукцыi i iнш.




— Асноўным вiдам сiмволiкi не выпадкова прынята лiчыць менавiта эмблему — умоўнае цi сiмвалiчнае адлюстраванне якога-небудзь паняцця цi iдэi. Вось адзiн з удалых прыкладаў — эмблема Беларускага прафсаюза работнiкаў будаўнiцтва i прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў. Давайце разам прачытаем яе простыя па свайму выкананню, але шмат гаворачыя ў суме элементы, — працягвае Марына Елiнская. — Прафсаюз ахоплiвае работнiкаў усёй рэспублiкi — мы бачым контуры Беларусi. У нiжняй частцы эмблемы (зробленай па асноўнаму прынцыпу герба) змяшчаецца падмурак. Па-першае, алегарычна ён азначае аснову самой дзяржавы (будаўнiчая галiна ў цэлым); па-другое, падмурак складзены з цэглы, што дадаткова канкрэтызуе сферу дзейнасцi. Цэнтральная частка стылiзаванага будаўнiчага крана — нацыянальны арнамент. Плюс мiнiмум колераў (сiнi i белы), што падкрэслiвае лаканiчнасць эмблемы. Нават калi прыбраць надпiс, любы чалавек лёгка здагадаецца, каму яна можа належаць.

На жаль, такая дасканаласць назiраецца не заўсёды, асаблiва калi эмблему арганiзацыi распрацоўваюць «унутранымi» сiламi. Марына Елiнская прыгадала выпадак, калi прадстаўнiк адной палiтычнай партыi ў якасцi магчымай эмблемы прынёс... дзiцячы малюнак, расфарбаваны фламастарам, што ў дадзеным выпадку выглядала не зусiм сур’ёзна. Мiж тым колеры, якiя выкарыстоўваюцца ў эмблеме (як i ў геральдыцы ўвогуле), павiнны быць «чыстымi»: два металы — жоўты (залаты), белы (сярэбраны) i эмалi — чырвоная, блакiтная, зялёная, пурпурная, чорная. Гэтыя колеры лёгка перадаюцца ў адпаведнасцi з мiжнародным кодам колераў, так званай шафiроўкай — умоўнымi лiнiямi i кропкамi. Выкарыстанне ў эскiзах паўтонаў не дапускаецца. Эмблема павiнна ўяўляць сабой стылiзаванае адлюстраванне фiгуры чалавека, жывёлы, прадмета цi нейкай абстрактнай канфiгурацыi, г.зн. намаляванай рукой мастака-дызайнера. Але бываюць i выключэннi.

— На апошнiм пасяджэннi Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь палiчылi магчымым прыняць у якасцi эмблемы маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Маладыя арляняты» менавiта дзiцячы малюнак: зямны шар, якi клапатлiва трымаюць дзiцячыя рукi, — прыгадала суразмоўца.




Увогуле для дзiцячых грамадскiх арганiзацый, якiх у краiне шмат, арганiзацый рэспублiканскага i мiжнароднага ўзроўняў па гуманiтарнай дапамозе i рэабiлiтацыйнай дзейнасцi характэрныя «мяккiя» эмблемы, у якiх часта паўтараюцца такiя сiмвалы, як голуб — птушка мiру, зямны шар, кветкi, сонца, дзiцячыя ўсмешкi.




Як ужо зазначалася вышэй, у краiне дзейнiчае шэраг спартыўных грамадскiх аб’яднанняў, у многiх з якiх ёсць свая сiмволiка. Тут важна, каб у цэлым эмблема адпавядала канкрэтнаму вiду дзейнасцi грамадскага аб’яднання, умоўна кажучы, лепш адлюстраваць фiгуру чалавека ў характэрнай для пэўнага вiду спорту позе (асаблiва гэта датычыцца ўсходнiх адзiнаборстваў) цi з адпаведным спартыўным снарадам. У якасцi прыкладу найбольш удалага спалучэння сiмвалаў i колеру Марына Елiнская прывяла эмблему Рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзiдэнцкi спартыўны клуб».

— Яе лаканiчнасць дасягнута за кошт выкарыстання колераў нацыянальнага сцяга i нацыянальнага арнаменту, што ўказваюць на прыналежнасць да Беларусi. Выява ж у выглядзе алiмпiйскага факела фактычна гаворыць аб галоўных мэтах i задачах грамадскага аб’яднання: наперад, да высокiх спартыўных дасягненняў, — расшыфроўвае элементы эмблемы Марына Мiхайлаўна.

Напрыканцы можна дадаць, што ў Геральдычным рэгiстры Рэспублiкi Беларусь зафiксавана некалькi арганiзацый, якiя маюць нават па дзве разнавiднасцi эмблем: адна для знешняга, другая — больш спрошчаная — для ўнутранага выкарыстання (гэта дазваляецца). Сярод iх, напрыклад, Беларуская Акадэмiя выяўленчага мастацтва, Беларуская асацыяцыя фелiнолагаў «Кацяня», Мiжнародная грамадская дабрачынная арганiзацыя «Жыццю — так» i iншыя.

Сяргей РАСОЛЬКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На разгляд Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрствам аховы здароўя пададзены праект новай эмблемы беларускай медыцыны. Наг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика