Махляры цэняць айчынны прадукт
Iгар ГРЫШЫН
Як нас дураць... Пад марку вядомых беларускiх вытворцаў, такiх як «Георгiй i сыны», «Пухавiчымясапрадукт», «Свiталс» гора-прадпрымальнiкi спрабавалi «прычасаць» польскую прадукцыю.Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, на тэрыторыi ГД «Ждановiчы» супрацоўнiкi сталiчнай службы БЭЗ знайшлi 3,5 тоны мясных вырабаў на суму больш за 50 мiльёнаў рублёў польскай вытворчасцi, якiя захоўвалiся ў 5 кантэйнерах у антысанiтарных умовах. Належалi яны тром прадпрымальнiкам. На мясных вырабах не былi ўказаны даты вытворчасцi i тэрмiны прыгоднасцi, а пры iх рэалiзацыi выкарыстоўвалiся этыкеткi айчынных вытворцаў. Паводле заключэння экспертаў, згаданая прадукцыя не можа выкарыстоўвацца ў ежу i павiнна быць знiшчана.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад марку вядомых беларускiх вытворцаў, такiх як «Георгiй i сыны», «Пухавiчымясапрадукт», «Свiталс» гора-прадпрымальнiкi спрабавалi «прычасаць» польск |
|