Спякота правакуе масавыя трагедыi на вадзеУвага Надзвычайная спякота, што назiраецца ў апошнiя тыднi мая, прыцягвае людзей да вадаёмаў. Вельмi актыўна пачалi наведваць рэкi i азёры жыхары нашай краiны для адпачынку менавiта ў выхадныя. Аднак часам вельмi вольныя паводзiны людзей каля «вялiкай» вады прыводзяць да бяды...Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» вядучы спецыялiст Рэспублiканскага таварыства ратавання на водах Вiктар Харошка, толькi за мiнулы тыдзень зарэгiстравана 70 выпадкаў утапленняў, у тым лiку 14 дзяцей. Сапраўды чорнымi днямi сталi для краiны мiнулыя выхадныя, калi патанула ажно 36 чалавек. Самая маштабная бяда наведала найбольш спякотны рэгiён краiны — Гомельскую вобласць, дзе ў мiнулы тыдзень у вадзе загiнула 22 чалавекi. У Мiнскай вобласцi за гэты час патанула 4 чалавекi. Трэба адзначыць, што ў вызначаны перыяд у ахоўнай зоне выратавальных станцый i пастоў АСВОД было выратавана 48 чалавек i трагiчных выпадкаў удалося пазбегнуць увогуле. Большая частка загiнулых (54 працэнты) сталi ахвярамi вады пры купаннi, астатнiя гiнулi ў вадзе бытавых ёмiстасцяў цi пры iншых абставiнах. У прыватнасцi, на выхадныя група з 8 чалавек актыўна спажывала алкагольныя напоi на беразе Чыжоўскага вадасховiшча. У 2 гадзiны ночы, пасля чарговай чаркi адзiн з iх пайшоў асвяжыцца i патануў... Спецыялiсты АСВОД адзначаюць, што каля 60 працэнтаў загiнулых наведвалi вадасховiшчы пасля выпiтага алкаголю. Беражыце сябе i сваiх дзяцей! Сяргей КУРКАЧ.
У мiнулы аўторак, у другой палове дня ў Быхаве з маста сiгануў мужчына. Цяпер вадалазы шукаюць яго цела. Верагодна, што ён проста хацеў скокнуць у ваду з вышынi, але такi ўчынак аказаўся цалкам падобным на самагубства. Каторыя суткi не ўдаецца знайсцi 29-гадовага мужчыну, якi 27 мая з сябрамi палез купацца ў возера паблiзу вёскi Забалацце Магiлёўскага раёна. Уся кампанiя была нецвярозая: пайшлi ў ваду чацвёра — выйшлi толькi трое. Кажуць, адзiн вырашыў паплаваць больш, iншыя адгаворвалi, а ён не паслухаўся... Паводле слоў начальнiка вадалазна-выратавальнай службы Магiлёўскага абласнога АСВОД Мiкалая Луганцова, у Магiлёве на беразе ракi знайшлi адзенне. Нiбыта ёсць сведкi, што тут плаваў мужчына, але дзе ён цяпер — невядома, вядуцца пошукi. Раней у Магiлёўскiм раёне знiк рыбак — 40-гадовы мужчына. На месцы лоўлi рыбы засталiся яго рукзак i тры вуды. Цела рыбака шукалi доўга i знайшлi за 20 кiламетраў ад яго рэчаў. Што з iм здарылася — невядома, але чалавек патануў. У Магiлёве за май патанула больш за дзесяць чалавек. Сярод iх — трое непаўналетнiх. «Звязда» пiсала пра трагiчны выпадак, калi на рацэ Днепр патанулi два 9-класнiкi. Яшчэ адна трагэдыя здарылася ў Горках: у сажалцы патануў 17-гадовы студэнт медвучылiшча. Астатнiя тапельцы — людзi розных узростаў, якiя купалiся ў рэках i вадаёмах Чавускага, Круглянскага, Асiповiцкага, Магiлёўскага i Касцюковiцкага раёнаў. Выратавальнiкi на вадзе яшчэ раз нагадваюць аб небяспеках першай вады: яе тэмпература на паверхнi i ў глыбiнi рознiцца iстотна, ад чаго могуць узнiкнуць сутаргi i перабоi ў рабоце сэрца нават у здаровых людзей. Тым больш, калi чалавек смажыцца на сонцы ў самыя спякотныя гадзiны альбо прымае моцныя напоi. Нярэдка заканчваюцца трагедыямi i спрэчкi маладых людзей на здольнасць пераплыць альбо нырнуць. АСВОД заклiкае людзей не рабiць глупстваў i забывацца на ўласную бяспеку на вадзе. Iлона IВАНОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзвычайная спякота, што назiраецца ў апошнiя тыднi мая, прыцягвае людзей да вадаёмаў. Вельмi актыўна пачалi наведваць рэкi i азёры жыхары нашай краi
|
|