21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Маленькi ўзрост. I большыя гарантыi?

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

У Беларусi пражывае больш як 2 мiльёны дзяцей i падлеткаў ва ўзросце да 18 гадоў, што складае 21,3 працэнта ад агульнай колькасцi насельнiцтва краiны. Пры гэтым, на думку спецыялiстаў, некаторае павышэнне паказчыкаў нараджальнасцi, якое адбываецца зараз, можа працягнуцца, прынамсi, да 2010 года — менавiта да гэтага часу будзе назiрацца рост колькасцi жанчын у найбольш актыўным узросце 20—29 гадоў.

Дапамогi з новай «планкi»

Не сакрэт, што павелiчэнне колькасцi моладзi можна назваць не больш чым някепскай «стартавай пляцоўкай». Для росту ж нараджальнасцi патрэбны пэўныя стымулы. Так, нагадала намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Шэметавец, ужо сёлета было прынята рашэнне аб прадастаўленнi права на бясплатнае харчаванне дзецям ва ўзросце да 2 гадоў усiм катэгорыям сем’яў з невысокiм узроўнем даходаў, а таксама ўведзены дадатковыя льготы па падаходнаму падатку для шматдзетных сем’яў i сем’яў з дзецьмi-iнвалiдамi. Зараз у такiх сем’ях не абкладаюцца падаткам заробкi кожнага з бацькоў у памеры 4 базавых велiчынь на кожнае дзiця ва ўзросце да 18 гадоў.

Адначасова мяркуецца павялiчыць аднаразовыя дапамогi пры нараджэннi. Пры з’яўленнi першага дзiцяцi такая дапамога павiнна ўзрасцi да 5, а другога i наступных дзяцей — да 7 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму. Прычым, паводле слоў Таццяны Шэметавец, не выключаецца варыянт, што гэтыя нормы «запрацуюць» ужо ў блiжэйшы час.

Не менш цiкавы момант — новы парадак разлiку штомесячных дапамог па догляду дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Вырашана, што з 1 студзеня 2008 года такiя дапамогi павысяцца з 65 да 80 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму, а з 2009 года — выйдуць на адзнаку ў 100 працэнтаў БПМ. Да слова, 1 БПМ на сёння — гэта 179 100 рублёў.

I яшчэ. Як адзначыла Таццяна Шэметавец, самым «важкiм» аргументам на карысць нараджэння дзiцяцi для абсалютнай большасцi сем’яў з’яўляецца наяўнасць уласнага жылля. У сувязi з гэтым зараз рыхтуюцца рашэннi па павелiчэнню «спiсанняў» льготных крэдытаў для шматдзетных, а таксама аб спiсаннi часткi камерцыйных крэдытаў для ўсiх катэгорый маладых сем’яў з непаўналетнiмi дзецьмi. Праўда, заўважаюць у мiнiстэрстве, казаць аб канкрэтных умовах падобнай «крэдытнай палёгкi» яшчэ рана.

Iльготы знiкнуць не ва ўсiх

Цi не найбольш папулярная тэма для размоў сёння — упарадкаванне льгот. Гэта закранула i сем’i з дзецьмi. У прыватнасцi, з новага года павiнна знiкнуць норма аб прадастаўленнi дзецям ва ўзросце да 3 гадоў бясплатных лекаў. Разам з тым, падкрэслiла намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу па дэмаграфiчнай бяспецы i сацыяльнаму развiццю Ала Ралькевiч, сродкi, што вызваляцца ў вынiку «iльготнай рэформы», павiнны пайсцi перш-наперш менавiта на падтрымку дзяцей i ахову мацярынства.

Да таго ж, дзiцячыя льготы знiкнуць не цалкам. Так, паведамiла Ала Ралькевiч, для дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў захаваецца бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога i прыгараднага пасажырскага транспарту, бясплатны праезд у пасажырскiх цягнiках i вагонах фармiравання Беларускай чыгункi, бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне па заключэнню ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii, санаторна-курортнае лячэнне з аплатай пуцёўкi ў памеры 15 працэнтаў ад яго кошту, для дзяцей-iнвалiдаў застанецца бясплатны праезд практычна на ўсiх вiдах грамадскага транспарту, а для дзяцей з сельскай мясцовасцi — таксама бясплатны праезд ад месца жыхарства да школы i назад у пасажырскiх вагонах зноў-такi беларускiх цягнiкоў.

Алiменты з... пеняй

Адно з новаўвядзенняў апошняга часу — рашэнне аб вяртаннi бацькамi сродкаў, што выдаткоўваюцца на ўтрыманне iх дзяцей у дамах-iнтэрнатах. Казаць аб першых вынiках тут можна ўжо зараз: летась, у параўнаннi з 2005 годам, паказчык пазбаўлення бацькоўскiх правоў зменшыўся на 9 працэнтаў. Апроч таго, каля 200 няўдалых бацькоў здолелi аднавiць свае правы. А фактычна дзве трэцi дзяцей, што патрапiлi ў сацыяльныя прытулкi, вярнулiся ў свае сем’i.

Тым часам, паведамiў член Пастаяннай камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Iгар Карпенка, для большай абароны правоў дзяцей падрыхтаваны да разгляду ў першым чытаннi праект закона, якi прадугледжвае (у выпадку добраахвотнай дамоўленасцi памiж бацькамi) магчымасць заключэння пiсьмовага пагаднення аб утрыманнi непаўналетнiх дзяцей. Мяркуецца, што па такой дамоўленасцi бацькi змогуць вызначаць памер алiментаў, што выплачваецца абодвума бакамi, самi — пры захаваннi агульных гарантый.

Пры гэтым алiменты будуць вызначацца ў працэнтах да заробку i iншага даходу бацькоў, або ў нейкай канкрэтнай суме. Адно, што закон прадугледзiць: непасрэдна памер алiментаў павiнен складаць як мiнiмум 1 базавую велiчыню на кожнае дзiця.

Нарэшце, плануецца ўвесцi эканамiчную адказнасць за несвоечасовую выплату алiментаў. Iнакш кажучы, зацвердзiць пеню ў памеры 0,3 працэнта ад сумы запазычанасцi за кожны дзень пратэрмiноўкi.

Да педыятра — двойчы ў год

Лiтаральна месяц таму ў Беларусi ўведзена новая праграма дыспансэрызацыi. Паводле слоў галоўнага педыятра Мiнiстэрства аховы здароўя Наталлi Галькевiч, зараз кожнае дзiця цi падлетак ва ўзросце да 18 гадоў павiнен праходзiць агляд свайго педыятра двойчы ў год. А ў выпадку неабходнасцi падобныя агляды будуць наладжвацца вузкiмi спецыялiстамi. Пры гэтым, паколькi здароўе дзiцяцi заўсёды залежыць ад здароўя мацi, у краiне ўкараняецца новая сiстэма — гiнекалагiчная служба для дзяцей i падлеткаў.

Дарэчы, адзначыла Наталля Галькевiч, за апошнi час у краiне ўдалося прыкметна знiзiць смяротнасць сярод немаўлят. Аднак сiтуацыя з больш старэйшымi дзецьмi падаецца больш праблемнай. Так, статыстыка сведчыць, што ў асноўным дзецi ва ўзросце пасля 4 гадоў пакiдаюць жыццё па вельмi прыкрых прычынах — у вынiку атручванняў, утапленняў, траўмаў, а таксама падзенняў з балкона.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi пражывае больш як 2 мiльёны дзяцей i падлеткаў ва ўзросце да 18 гадоў, што складае 21,3 працэнта ад агульнай колькасцi насельнiцтва краiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика