Мора i горы — за адзiнаццаць дзён i дзесяць начэй
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Адпачынак — Перш за ўсё мы з вамi кажам не толькi пра комплексы, якiя прапаноўвае Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта, а пра тую стратэгiю развiцця турызму i актыўнага адпачынку, якая праводзiцца ў нас у Рэспублiцы Беларусь, — сказала журналiстам, прадстаўляючы навiнку, Галiна Забур’ялава, загадчыца сектара развiцця турызму Упраўлення ахоўных i прыродных комплексаў прыродакарыстання Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. — Наша краiна лiчыцца турысцкай, яна дастаткова цiкавая для iншаземцаў, мае нямала турыстычных аб’ектаў на сваёй тэрыторыi: гэта i нацыянальныя паркi, i санаторыi, i больш за сто вясковых сядзiб, якiя гатовыя прыняць як беларусаў, так i гасцей з-за мяжы. Да ўсяго гэтага сёння дадаўся новы, унiкальны i, на мой погляд, надзвычай цiкавы аб’ект — комплекс у пасёлку Чырвоная Паляна на тэрыторыi Расii. Гэта — горы, сонца, мора, чыстае паветра, дзiўны сэрвiс, архiтэктура, iнтэр’ер, цудоўная кухня, SРА-комплекс, басейн, магчымасць наведаць Каўказскi запаведнiк. Я ўжо не кажу, што Чырвоная Паляна зараз усiм вядома як прэтэндэнт на правядзенне зiмовых Алiмпiйскiх гульняў у 2014 годзе. I незалежна ад таго, якое рашэнне прыме Мiжнародны алiмпiйскi камiтэт у чэрвенi, гэтае месца ўжо набыло штуршок для iмклiвага развiцця. I тое, што там Беларусь мае свой аб’ект, а гэта ўласнасць нашай краiны, — яшчэ раз падкрэслiвае, што мы валодаем вялiкiмi магчымасцямi. Галiна Iванаўна запэўнiла, што комплекс прыгодны для гурмана любога адпачынку. Iм, напрыклад, ужо зацiкавiлiся спартсмены. Наталля Цылiнская марыць паехаць туды на зборы нацыянальнай каманды па веласпорту. Федэрацыя гарналыжнага спорту i сноўборда плануе ў Чырвонай Паляне працаваць i рыхтавацца да Алiмпiйскiх гульняў 2010 года. Але гэтае месца можа стаць улюбёным для кожнага. Пра тамашнюю забаўляльную праграму на блiжэйшыя чатыры месяцы расказаў Алег Мiхайлаў, начальнiк Дзяржаўнай установы «ЦэнтрКурорт»: — Базавая праграма адпачынку ў Чырвонай Паляне складаецца з адзiнаццацi дзён i дзесяцi начэй. Яна разлiчана перш за ўсё на людзей актыўнага ладу жыцця. Паўтара месяца таму я вывозiў туды нашых вядучых тураператараў, i яны пагадзiлiся, што комплекс можа прэтэндаваць на пяць зорак. Праграму мы распрацоўвалi такiм чынам, каб людзi маглi адначасова спалучаць традыцыйны пляжны адпачынак з актыўным, якi ўласцiвы гарам. Сам комплекс знаходзiцца прыкладна за 30—35 кiламетраў ад пляжаў, адзiн з якiх мы арандуем. Адпачываючыя ў Чырвонай Паляне атрымлiваюць асалоду ад мора вельмi часта. Днi будуць чаргавацца, напрыклад: на другi дзень заезду прапаноўваецца пад’ём на канатнай дарозе, на трэцi i чацвёрты — мора, на пяты — рафтынг па рацэ Мзымта (спуск на платах), на шосты — зноў мора, на сёмы — наведванне горнай пасекi, фарэлевай гаспадаркi, экскурсiя на гару Ахун, з якой адкрываецца непаўторны выгляд на Каўказскiя горы, парк «Дэндрарый», на восьмы — мора... Для жадаючых будзе наладжаны джыпiнг, для тых, хто любiць выкiд адрэналiну ў кроў, прапануецца спуск з самага высокага пункта канатнай дарогi на параплане. Прадугледжана таксама экскурсiя па вячэрнiм Сочы. Адным словам, праграма вельмi насычаная. Беларусы лiчацца народам кансерватыўным, тым не менш, ёсць ужо шмат заявак менавiта на такi «неспакойны» варыянт. Хоць тут ён якраз у меру ўраўнаважаны ляжаннем ля вады. З пункту погляду аздараўлення — гэта аптымальнае спалучэнне актыўнага i пасiўнага адпачынку. Дарэчы, дарога да мора вельмi сучасная, хуткасная i бяспечная, дзеля чаго былi прарублены доўгiя тунэлi ў гарах. У першы сезон «ЦэнтрКурорт» разам з Акадэмiяй культуры апрабуе анiмацыйныя праграмы, якiя абяцаюць быць свежымi i незабыўнымi. Сезон пачнецца 15 чэрвеня i, як мяркуецца, будзе доўжыцца да 20 верасня. Акрамя таго, для эксклюзiўных груп распрацоўваецца ўiкэндаўская праграма. Транспартная сувязь гэта дазволiць: самалёты будуць лятаць чатыры разы на тыдзень. Маецца на ўвазе група парадка 10 чалавек, для якой будзе прадастаўлены мiкрааўтобус i прапанаваны спецыяльны VIР-расклад. Гэта прапанова для занятых людзей, якiм цяжка знайсцi час для тыднёвага адпачынку. Яны змогуць атрымаць асалоду ад мора i гор на працягу двух выхадных. Гэта тое, што будзе летам. Але ж Чырвоная Паляна, перш за ўсё, — гарналыжны курорт. Таму «ЦэнтрКурорт» зараз вядзе перагаворы з «БелАвiя» аб рэгулярных рэйсах у Сочы з 20 снежня па красавiк. Тыя, хто навучыўся катацца ў Сiлiчах, зможа атрымаць задавальненне ад схiлаў Чырвонай Паляны. Ёсць логiка ў тым, каб аб’яднаць гэтыя два комплексы, бо ў Сiлiчах перапад вышынь 100 метраў, а ў Чырвонай Паляне верхнi пункт знаходзiцца на вышынi 2300 метраў. Па гарантаванасцi снегу гэтае месца можна параўнаць з Альпамi, дзе глыбiня i якасць белага покрыва ад надвор’я амаль не залежыць. Што датычыцца цэн, то яны, як сцвярджаюць прадаўцы, цалкам канкурэнтаздольныя. Месца ў двухмесным нумары — 630—795 долараў ЗША. Дзецям скiдкi ад 30 да 50 працэнтаў. У кошт пуцёўкi ўваходзiць пражыванне, харчаванне (шведскi стол), трансфер «аэрапорт-гатэль-аэрапорт» i «гатэль-пляж-гатэль», карыстанне басейнам, трынажорнай залай, спартыўнымi пляцоўкамi, наведванне саўны, дыскатэкi i ўдзел у бiльярдным i тэнiсным турнiрах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi «ЦэнтрКурорт» выбiраў стыль адпачынку ў новым беларускiм комплексе ў пасёлку Чырвоная Паляна, якi знаходзiцца пад горадам Сочы (канчатковая назва |
|