21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр КОСІНЕЦ: «У Беларусi адзначаецца тэндэнцыя паляпшэння дэмаграфiчнай сiтуацыi»

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

У Беларусi ў бягучым годзе ўмацоўваецца дадатная дынамiка павелiчэння нараджальнасцi i знiжэння смяротнасцi насельнiцтва. Аб гэтым заявiў вiцэ-прэм’ер Аляксандр Косiнец на пасяджэннi «круглага стала» «Маральныя аспекты дэмаграфiчнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь», якое праходзiла ў Мiнскiм Епархiяльным упраўленнi.

У студзенi—красавiку 2007 года паказчык нараджальнасцi павялiчыўся да 10,0 на тысячу жыхароў, смяротнасць знiзiлася да 14,5 выпадку. «Ахова здароўя дала знiжэнне смяротнасцi ў гэтым годзе на 10 працэнтаў, — сказаў Аляксандр Косiнец. — У той жа час адзначаны рост колькасцi няшчасных выпадкаў на транспарце на 22 працэнты да ўзроўню аналагiчнага перыяду мiнулага года, выпадковых утапленняў — у два разы. Смярцей ад атручэння алкаголем стала менш — памерлi 942 чалавекi. Колькасць самагубстваў, уключаючы самазабойствы, склала ў студзенi—красавiку 813, 215 чалавек загiнулi ў вынiку насiльных дзеянняў, забойстваў».

Вiцэ-прэм’ер асаблiва падкрэслiў, што намаганнi павiнны быць накiраваны на знiжэнне смяротнасцi сярод людзей у працаздольным узросце. У Беларусi налiчваецца 350 тыс. няпоўных сем’яў, у тым лiку i з-за заўчаснай смерцi галавы сям’i, падкрэслiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра.

Аляксандр Косiнец падкрэслiў важнасць сумеснай асветнай работы дзяржавы i царквы ў сферы прафiлактыкi абортаў, суiцыдаў i зняважлiвых адносiнаў да шлюбу i сям’i. «Наша мэта — моцная беларуская сям’я», — сказаў Аляксандр Косiнец.

У Беларусi не плануецца ўводзiць забарону на аборты, заявiў вiцэ-прэм’ер. Аляксандр Косiнец падкрэслiў, што забарона на правядзенне абортаў прывядзе да росту крымiнагенных абортаў. «Наша задача — весцi актыўную растлумачальную работу сярод насельнiцтва, у першую чаргу моладзi, аб шкодзе штучнага перарывання цяжарнасцi, праводзiць эфектыўную прафiлактыку абортаў», — сказаў намеснiк кiраўнiка ўрада.

Паводле слоў Аляксандра Косiнца, у Беларусi ёсць неабходныя рэзервы для знiжэння дзiцячай смяротнасцi. У 2006 годзе гэты паказчык складаў 6,2 на тысячу дзяцей, народжаных жывымi.

У вынiку рэалiзацыi нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi i iншых дзяржаўных праграм Мiнск i рэгiёны зраўняюцца па ўзроўню аказання спецыялiзаванай медыцынскай дапамогi, заявiў Аляксандр Косiнец. Ён адзначыў, што на сённяшнiм этапе адна з самых галоўных праблем — кадравая. «У 2007-2008 гадах у Беларусi будзе створана магутная матэрыяльна-тэхнiчная база ўстаноў аховы здароўя, мед- установы будуць аснашчаны самым сучасным абсталяваннем, — адзначыў намеснiк прэм’ер-мiнiстра. — Таму за кароткi тэрмiн неабходна падрыхтаваць высокапрафесiйныя кадры кардыяхiрургаў, анколагаў, траўматолагаў i iншых спецыялiстаў».

Аляксандр Косiнец паведамiў, што дзякуючы правядзенню стопрацэнтнай дыспансэрызацыi сельскага насельнiцтва ў гэтым годзе тэмпы знiжэння смяротнасцi ў вёсцы значна перавышаюць тэмпы знiжэння смяротнасцi ў гарадах, дзе дыспансэрызацыяй ахоплена пакуль 50 працэнтаў жыхароў. «Кадры медыцынскiх работнiкаў патрэбны, у тым лiку i для правядзення маштабнай дыспансэрызацыi насельнiцтва. Гэта дасць магчымасць знiзiць смяротнасць насельнiцтва да параметраў, устаноўленых нацыянальнай праграмай дэмаграфiчнай бяспекi», — адзначыў вiцэ-прэм’ер.

Як паведамiў мiнiстр аховы здароўя Васiль Жарко, у структуры смяротнасцi насельнiцтва Беларусi высокая доля (55,4 працэнта) хвароб сiстэмы кровазвароту. 13,3 працэнта ад агульнай колькасцi смярцей прыпадае на злаякасныя новаўтварэннi i 11,4 працэнта — на траўмы i атручэннi.

Паводле слоў Васiля Жарко, у апошнiя гады значныя пазiтыўныя змяненнi адбылiся ў дынамiцы смяротнасцi ад злаякасных новаўтварэнняў. Гэты паказчык за 6 гадоў знiзiўся на 12 працэнтаў, што з’яўляецца адным з найбольш важных дасягненняў беларускай аховы здароўя. Тэмпы знiжэння смяротнасцi ад злаякасных новаўтварэнняў адпавядаюць лепшым дасягненням у гэтай сферы ў краiнах Еўрапейскага саюза i ЗША.

Для далейшага знiжэння смяротнасцi ад гэтых хвароб прадугледжваецца скрынiнг асобных злаякасных новаўтварэнняў, а таксама перааснашчэнне прамянёвай дыягностыкi, прамянёвай тэрапii i аперацыйна-рэанiмацыйных блокаў, паляпшэнне забяспечанасцi процiпухлiннымi прэпаратамi i правядзенне iншых мерапрыемстваў.

У той жа час, сказаў Васiль Жарко, добрыя вынiкi не могуць быць забяспечаны толькi медыцынскiмi мерамi. «Захваральнасць злаякаснымi ўтварэннямi ў 30 працэнтах выпадкаў звязана з тытунекурэннем, яшчэ 35 працэнтаў прыпадае на няправiльнае харчаванне, злоўжыванне алкаголем, нiзкую фiзiчную актыўнасць i лiшнюю вагу», — адзначыў мiнiстр аховы здароўя.

Менш спрыяльная дынамiка па смяротнасцi ад хвароб сiстэмы кровазвароту, якiя з’яўляюцца асноўнай прычынай смяротнасцi i iнвалiднасцi насельнiцтва Беларусi. Паступовае старэнне насельнiцтва аказвае iстотны ўплыў на дынамiку захваральнасцi i смяротнасцi па гэтаму класу хвароб. За апошнiя 15 гадоў рост смяротнасцi ад хвароб сiстэмы кровазвароту склаў 42 працэнты, гэта значыць каля 3 працэнтаў у год, канстатаваў Васiль Жарко. У сувязi з гэтым у рэспублiцы ажыццяўляецца комплекс мераў па прафiлактыцы, дыягностыцы i лячэнню хвароб сiстэмы кровазвароту, забеспячэнню назiрання за хворымi гэтага профiлю на ўсiх этапах аказання медыцынскай дапамогi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў бягучым годзе ўмацоўваецца дадатная дынамiка павелiчэння нараджальнасцi i знiжэння смяротнасцi насельнiцтва. Аб гэтым заявiў вiцэ-прэм’ер
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика