Кожныя 8 секунд — новая смяротная ахвяра курэння
Надзея НIКАЛАЕВА
31 мая — Сусветны дзень без тытуню Паводле даных сацыялагiчнага даследавання, праведзенага спецыялiстамi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя сумесна з Iнстытутам сацыялогii НАН Беларусi, на сёння ў нашай краiне кураць 32,3 працэнта беларусаў: з iх пастаянна кураць 22,9 працэнта, ад выпадку да выпадку — 9,3 працэнта, курылi раней, але кiнулi — 13,3 працэнта беларусаў. Самыя высокiя паказчыкi распаўсюджанасцi курэння назiраюцца сярод часова непрацуючых (57,8 працэнта), работнiкаў прамысловасцi, транспарту i будаўнiцтва (55,5 працэнта), прадпрымальнiкаў (51,1 працэнт), а таксама сярод работнiкаў сельскай гаспадаркi (37,2 працэнта). А менш за ўсё курцоў — сярод хатнiх гаспадынь (12,7 працэнта) i непрацуючых пенсiянераў (12,4 працэнта).— Я хачу развянчаць стэрэатып аб тым, што курэнне — гэта шкодная звычка. На самай справе курэнне — гэта наркагенная хвароба, якая даволi цяжка вылечваецца, i пазбавiцца ад нiкацiнавай залежнасцi без жадання курца абсалютна немагчыма, — паведамiў журналiстам Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублiкi Беларусь Мiхаiл РЫМЖА. Мiж iншым, у Мiжнароднай класiфiкацыi захворванняў тытунёвая залежнасць, разам з алкагольнай i наркатычнай залежнасцю, была аднесена да катэгорыi «Разумовыя i паводзiнскiя расстройствы, абумоўленыя выкарыстаннем псiхаактыўных спалучэнняў». Курэнне мае некалькi стадый, як i алкагалiзм. Прычым залежнасць развiваецца зусiм непрыкметна для чалавека, якi, як яму здаецца, курыць проста за кампанiю i ў любы момант можа спынiцца. Спынiцца на першай стадыi i сапраўды прасцей, але атрымлiваецца гэта далёка не ва ўсiх. Беларускiя медыкi даўно б’юць трывогу: узроставы парог курэння ў нашай краiне пастаянна знiжаецца. Заўважана, што ў людзей, якiя пачалi курыць у 15-гадовым узросце, рак развiваецца ў 5 разоў часцей, чым у тых, хто закурыў пасля 25-гадовага ўзросту. Кураць студэнты, навучэнцы прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў i школьнiкi. А ў гэтым узросце «забiты кропляй нiкацiну конь» мала каго турбуе. Апошнiм часам у Беларусi з’явiлася новая, модная сярод моладзi «забава» — гэта кальян, якi прапануюць пакурыць у асобных гарадскiх кафэ. Пасля курэння кальяна некаторыя звяртаюцца да медыкаў са скаргамi на ванiты, рвоту i дрэннае самаадчуванне. У сувязi з гэтым Мiнiстэрства аховы здароўя плануе ў блiжэйшы час пракантраляваць работу такiх кафэ i прасачыць, якi прадукт прапануецца iх наведвальнiкам. На думку Мiхаiла Рымжы, курэнне з’яўляецца сур’ёзнай праблемай не толькi для курцоў, але i для той паловы грамадства, якая не курыць. Калi перад першымi стаiць праблема, як кiнуць курыць, то перад другiмi — як пазбегнуць уплыву курцоў i захаваць сваё здароўе. — Я хачу звярнуць увагу на тую акалiчнасць, што ў арганiзм курца тытунёвы дым трапляе праз фiльтр цыгарэты, а чалавек, якi знаходзiцца разам з курцом у памяшканнi, фактычна фiльтруе сваiмi лёгкiмi паветра, — падкрэслiў спецыялiст. — У адрозненне ад курца, людзi, якiя яго акружаюць (сваякi, калегi, сябры), вымушаны ўдыхаць дым, якi ўтрымлiвае ў 50 разоў больш канцэрагенаў i амiяку, у пяць разоў больш вокiсу вугляроду, удвая больш смолаў i нiкацiну. Пры гэтым рызыка развiцця раку лёгкiх пры пасiўным курэннi ў членаў сям’i курца ў 3,5 раза вышэйшая, чым у сем’ях, дзе нiхто не курыць, а захворваннi лёгкiх у дзяцей груднога i ранняга ўзростаў у сем’ях курцоў сустракаюцца ў 2 разы часцей. Паводле слоў Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача краiны, даволi часта ў Мiнiстэрства аховы здароўя звяртаюцца людзi, якiя скардзяцца на адсутнасць прававой базы, якая б магла абаранiць iх ад курцоў. — Я з гэтым катэгарычна не магу пагадзiцца, — заявiў Мiхаiл Рымжа. — У Беларусi маецца сур’ёзная нарматыўная база. Гэта i Дэкрэт Прэзiдэнта «Аб дзяржаўным рэгуляваннi вытворчасцi, абароту, рэкламы i спажывання тытунёвай сыравiны i тытунёвых вырабаў», i Пастанова МНС i Мiнiстэрства аховы здароўя «Аб патрабаваннях да спецыяльна вызначаных месцаў для курэння», i план мерапрыемстваў па рэалiзацыi палажэнняў рамачнай канвенцыi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя супраць тытуню, i некаторыя iншыя дакументы. Трэба толькi навучыцца iмi карыстацца. Дарэчы, падчас праведзенага сацыялагiчнага даследавання высветлiлася, што нецярпімасць блiзкiх, сваякоў i калег па рабоце вельмi часта з’яўляецца прычынай, якая штурхае курцоў адмовiцца ад цыгарэты — у гэтым прызналiся 26 працэнтаў тых, хто кiнуў курыць. А 39 працэнтаў беларусаў, якiя пазбавiлiся нiкацiнавай залежнасцi, паведамiлi, што прычынай адмовы ад курэння стала жаданне стаць прыкладам для сваiх дзяцей. Паводле даных Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, кожныя 8 секунд на планеце рэгiструецца новая смерць ад захворванняў, звязаных напрамую з курэннем. Чакаецца, што да 2030 года курэнне стане галоўнай прычынай гiбелi людзей ва ўсiм свеце. Ацэнка ступенi нiкацiнавай залежнасцi Ажыццяўляецца з дапамогай тэста Фагерстрэма: Як хутка пасля прабуджэння вы цягнецеся за першай цыгарэтай? На працягу першых 5 хвiлiн — 3 балы. На працягу 6—30 хвiлiн — 2 балы. Цi складана вам устрымацца ад курэння ў месцах, дзе курыць забаронена? Так — 1 бал. Не складана — 0 балаў. Ад якой цыгарэты вы не можаце лёгка адмовiцца? Ад першай цыгарэты ранiцай — 1 бал. Ад усiх — 0 балаў. Колькi цыгарэт вы высмальваеце на працягу дня? Да 10 цыгарэт — 0 балаў. Ад 11 да 20 — 1 бал. Ад 21 да 30 — 2 балы. Ад 31 i больш — 3 балы. Вы курыце больш часта ў першыя ранiшнiя гадзiны пасля прабуджэння, чым на працягу астатняга дня? Так — 1 бал. Не — 0 балаў. Цi смалiце вы, калi моцна хварэеце i вымушаны знаходзiцца ў ложку ўвесь дзень? Так — 1 бал. Не — 0 балаў. Каэфiцыент Фагерстрэма (ступень нiкацiнавай залежнасцi): 0—2 балы — вельмi слабая залежнасць; 3—4 балы — слабая залежнасць; 5 балаў — сярэдняя залежнасць; 6—7 балаў — высокая залежнасць; 8—10 балаў — вельмi высокая залежнасць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даных сацыялагiчнага даследавання, праведзенага спецыялiстамi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя сумесна з I |
|