АўтааматарРубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА. АўтадарогiЛЕТНIЯ АБМЕЖАВАННI З першага чэрвеня i да канца лета на магiстралях рэспублiканскага значэння будуць дзейнiчаць абмежаваннi для цяжкавагавага транспарту. У прыватнасцi, пры тэмпературы вышэй за 25 градусаў грузавiкi з нагрузкай на адзiночную вось больш за 6 тон змогуць рухацца па памянёных дарогах толькi ў перыяд з 22 да 10 гадзiн. У астатнi час сутак вадзiцелям такiх транспартных сродкаў давядзецца адпачываць у цяньку. Аўтасалон НАРОД СКАЗАЎ СВАЁ СЛОВА Падведзены вынiкi мiнскага мiжнароднага аўтасалона «Мотар-шоў». Паводле звестак арганiзатараў, сёлета аўтасалон наведалi амаль 50 тысяч чалавек, якiя шляхам галасавання вызначылi самыя папулярныя машыны, прадстаўленыя на «Мотаршоў». Такiм чынам, на першым месцы па вынiках народнага галасавання апынуўся аўтамабiль «Аudi R8», на другiм — «Сhеvrоlеt Соrvеttе», на трэцiм — «BMW Х5». Мiж iншым, арганiзатары «Мотаршоў» рыхтуюць у Беларусi новы аўтасалон, прысвечаны ўсюдыходам. Выстава пад назвай «Оff Rоаd Minsk» запланавана на верасень гэтага года. Аўтапрагноз МАКСIМУМ ПЕРАСЦЯРОГI Iнтэнсiўнасць руху на ўсiх магiстралях дасягнула максiмальнай рысы. Таму, каб прадухiлiць аварыi, звычайных мераў перасцярогi будзе недастаткова. Вадзiцелi павiнны ўмець iмгненна рэагаваць на нечаканыя змены хуткасцi iншых удзельнiкаў руху, а таксама на раптоўныя манеўры калегаў. Неабходна мець на ўвазе, што пачалiся канiкулы, а значыць, на вулiцах i дарогах з’явiлася больш дзяцей i падлеткаў. 31 мая небяспечныя сiтуацыi могуць узнiкнуць нават на роўным месцы i там, дзе iх цяжка прадугледзець. Таму асобам, у якiх дзень пачнецца з паломкi тэхнiкi, лепш адкласцi паездку. Вялiкая верагоднасць сутыкнення аўто з пешаходамi ў цёмны час сутак. Пешаходам найлепшы спосаб прадухiлiць такое здарэнне — начапiць флiкеры. 1 чэрвеня рэкамендуецца прысвяцiць больш увагi дзецям. Небяспечныя сiтуацыi для сябе i iншых могуць стварыць пешаходы. Напрыканцы сутак вiноўнiкамi аварый могуць стаць вадзiцелi, якiя дрэнна пераносяць спякоту i маюць праблемы са здароўем. 2 чэрвеня надзвычай пiльным трэба быць на ўчастках дарог з iнтэнсiўным рухам i ў месцах масавага збору людзей. У цёмны час сутак на гарадскiх вулiцах i вясковых дарогах аварыйныя сiтуацыi могуць стварыць нецвярозыя пешаходы i «дальнабойшчыкi». 3 чэрвеня вельмi верагоднае сутыкненне на дарозе з жывёламi. Пры перасячэннi перакрыжаванняў дарог важна выконваць устаноўленую правiламi чарговасць праезду. На перакрыжаваннях магчымыя аварыi, але без моцных пашкоджанняў людзей i транспарту. Аўтапрам «TАTА» РОБIЦЬ ГРОШЫ З ПАВЕТРА Iндыйская кампанiя Tаtа Mоtоrs прадставiла першую ў свеце камерцыйную мадэль аўтамабiля, якi працуе на сцiснутым паветры. Арыгiнальная навiнка пад назвай «СitуСАT» здольная рухацца з максiмальнай хуткасцю 109 кiламетраў у гадзiну. Аднаго балона, коштам усяго 2,2 долара, хопiць на тое, каб праехаць 200 кiламетраў. Плануецца, што ўжо ў сярэдзiне наступнага года з канвеера сыдуць 6000 «паветрамабiляў». Кошт аднаго такога транспартнага сродку складзе 12 700 долараў. Цiкавасць да незвычайнага аўто праявiлi ў 12 краiнах свету. Аўтарэкорд НУМАР НА МIЛЬЁНЫ На аўкцыёне ў Абу-Дабi ўстаноўлены рэкорд па кошту аўтамабiльнага нумара. Мясцовы алiгарх набыў за 6,9 мiльёна долараў нумар, у якiм толькi адна лiчба «5». Вялiкi кошт памянёнага нумара тлумачыцца тым, што ў арабаў пяцёрка лiчыцца шчаслiвай лiчбай. Мiж iншым, уладальнiк запаветнага нумара можа карыстацца iм пажыццёва i нават перадаць яго нашчадкам. Паводле мясцовых законаў, рэгiстрацыйныя нумары набываюцца на ўсё жыццё, iх можна чапляць на кожны новы аўтамабiль. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З першага чэрвеня i да канца лета на магiстралях рэспублiканскага значэння будуць дзейнiчаць абмежаваннi для цяжкавагавага транспарту
|
|