21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Таленавiтая моладзь — нацыянальны здабытак краiны

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi створаны ўсе ўмовы для развiцця здольнасцяў i талентаў маладых людзей. Аб гэтым заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 31 мая на традыцыйнай штогадовай сустрэчы з навучэнцамi — пераможцамi мiжнародных прадметных алiмпiяд, творчых конкурсаў i фестываляў, лаўрэатамi спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў, таленавiтай моладзi.

Зараз па ўсёй краiне праводзiцца вялiкая работа па стварэнню ўмоў для iнтэлектуальнага, фiзiчнага i духоўнага развiцця падрастаючага пакалення. Адораным дзецям удзяляецца асаблiвая ўвага як з боку кiраўнiцтва дзяржавы, так i грамадскiх арганiзацый. Аб гэтым, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, сведчыць паспяховая рэалiзацыя праграмы «Маладыя таленты Беларусi».

Больш як палавiна школьнiкаў ахоплены рознымi формамi дыферэнцыраванага навучання. Для iх адкрыты дзверы 165 гiмназiй i 36 лiцэяў. Працуюць шматлiкiя профiльныя класы i класы з паглыбленным вывучэннем асобных дысцыплiн.

Больш як паўмiльёна юнакоў i дзяўчат штогод прымаюць удзел у рэспублiканскай прадметнай алiмпiядзе. Нашы каманды выдатна выступаюць на мiжнародных алiмпiядах i турнiрах. З 1990 па 2006 год 286 беларускiх школьнiкаў заваявалi медалi гэтых прэстыжных спаборнiцтваў.

Як адзначыў Прэзiдэнт, сёння ў Беларусi працуе больш як паўтысячы дзiцячых школ мастацтваў, творчыя ВНУ, вучылiшчы i каледжы, ствараюцца дзяржаўныя прадзюсарскiя цэнтры ў Мiнску i абласцях. У мiнулым годзе больш як 200 юных талентаў сталi лаўрэатамi мiжнародных i рэспублiканскiх конкурсаў i фестываляў.

Аляксандр Лукашэнка назваў значнымi творчымi дасягненнямi выступленнi Андрэя Кунца i Дзмiтрыя Калдуна на конкурсах песнi «Еўрабачанне». «Беларускiя канкурсанты праявiлi не толькi талент, але i выдатную прафесiйную падрыхтоўку, i самае галоўнае — сапраўдны байцоўскi характар. Iх выступленнi спадабалiся мiльёнам людзей не толькi ў Беларусi, але i ва ўсёй Еўропе», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Ён падкрэслiў, што поспехi моладзi знаходзяць прызнанне на самым высокiм дзяржаўным узроўнi. У 2006 годзе заахвочваннi спецыяльных фондаў Прэзiдэнта атрымалi больш як 1700 навучэнцаў, студэнтаў, выкладчыкаў i вучоных, больш за 200 прадстаўнiкоў творчай моладзi i 18 мастацкiх калектываў.

Дзейнасць спецыяльнага фонду Прэзiдэнта па падтрымцы таленавiтай моладзi накiравана на выхаванне будучай творчай элiты беларускай нацыi. На гэтыя мэты ў 2006 годзе было выкарыстана Br677 млн, у тым лiку Br274 млн — на выплату стыпендый, прэмiй, гранд-прэмiй i iншых вiдаў адрасных заахвочванняў. Усяго ў мiнулым годзе падтрымку фонду атрымалi 223 чалавекi i 18 мастацкiх калектываў, у тым лiку звання лаўрэата ўдастоены 39 таленавiтых юнакоў i дзяўчат, 8 калектываў.

За 11 гадоў iснавання спецыяльнага фонду Прэзiдэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў фiнансавую падтрымку атрымалi больш як 14 тыс. вучняў, студэнтаў, выкладчыкаў i iншых асоб, якiя ўнеслi асабiсты ўклад у работу з таленавiтай моладдзю.

Па даручэнню кiраўнiка дзяржавы ў 2005 годзе былi створаны банкi даных лаўрэатаў i стыпендыятаў спецыяльных прэзiдэнцкiх фондаў па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў, таленавiтай моладзi. Лёс уключаных у iх маладых людзей пастаянна адсочваецца. Звесткi аб iх перадаюцца наймальнiкам — кiраўнiцтву буйных айчынных кампанiй, дырэктарам дзяржаўных прадпрыемстваў. Гэта стварае неабходныя ўмовы для рэалiзацыi патэнцыялу таленавiтай моладзi ў нашай краiне.

На думку Прэзiдэнта, здабытак народа вызначаецца ў першую чаргу яго творчым патэнцыялам, здольнасцю ствараць культурныя каштоўнасцi, дынамiчна развiваць навуку i вытворчасць. Звяртаючыся да ўдзельнiкаў сустрэчы, ён падкрэслiў: «Вашы поспехi i ваш талент — гэта нацыянальны здабытак, сапраўдны залаты запас краiны».

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у духоўным i iнтэлектуальным развiццi нацыi неацэнная роля падзвiжнiкаў сваёй справы, сапраўдных патрыётаў. «Адзначаючы сёння поспехi нашай моладзi, мы аддаём данiну павагi вашым здольнасцям i верым у дастойны працяг шляху да высокага майстэрства i служэння сваёй Айчыне», — сказаў ён. Прэзiдэнт заклiкаў адораных навучэнцаў i студэнтаў з павагай адносiцца да старэйшых таварышаў i настаўнiкаў, якiя дапамаглi пракласцi дарогу да перамогi, а таксама не паддавацца «зорнай хваробе». «Помнiце, што талент — гэта 10 працэнтаў прыроднага таленту i 90 працэнтаў працы. Толькi пастаянная работа над сабой, няспыннае прафесiйнае ўдасканаленне дапамогуць вам дасягнуць сапраўдных вышынь у выбранай сферы дзейнасцi», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён заявiў, што абавязак дзяржавы — быць надзейнай апорай адоранаму чалавеку на яго шляху да поспеху. Бо чым больш сродкаў мы будзем укладваць у культуру i навуку сёння, тым больш дастойна мы будзем жыць заўтра, сказаў Прэзiдэнт.

«Беларусь любiць вас i паважае, я вельмi спадзяюся, што гэта любоў будзе ўзаемная. Працуйце на карысць любiмай Радзiмы — iншай у вас не будзе», — сказаў кiраўнiк дзяржавы, звяртаючыся да ўдзельнiкаў сустрэчы.

Аляксандр Лукашэнка павiншаваў навучэнцаў i студэнтаў са знамянальнай падзеяй у iх жыццi i ўручыў iм пасведчаннi i нагрудныя знакi лаўрэатаў спецыяльных фондаў Прэзiдэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў, таленавiтай моладзi, а таксама Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Пасля цырымонii адбыўся канцэрт лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта па падтрымцы таленавiтай моладзi.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi створаны ўсе ўмовы для развiцця здольнасцяў i талентаў маладых людзей. Аб гэтым заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 31 мая на трад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика