21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мацярынства i дзяцiнства абаронены дзяржавай

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля НОВIК

Мiнулы год быў названы Годам мацi, сёлетнi, як вядома, Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь аб’яўлены Годам дзiцяцi. У нашай краiне ўжо шмат зроблена для падрастаючага пакалення, i ў гэтым годзе будзе працягвацца актыўная работа па далейшаму паляпшэнню становiшча дзяцей, абароне iх правоў. Хто як не дзiцячы ўрач можа ведаць лепш праблемы беларускiх дзяцей i iх мацi? Таццяна АРЦЮШЫНА, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i член парламенцкай камiсii па працы i сацыяльных пытаннях, справах ветэранаў i iнвалiдаў, 27 гадоў свайго жыцця прысвяцiла дзiцячай медыцыне. Сёння яна — наша суразмоўніца.

— Таццяна Анатольеўна, як часта вы праводзiце прыёмы, з якiмi пытаннямi да вас звяртаюцца выбаршчыкi?

— Прыёмы праводзяцца штомесячна. Па кансультацыйную або iншую дапамогу звяртаюцца кожны месяц у сярэднiм каля 30 чалавек. Часцей за ўсё гэта цэлы блок пытанняў па ахове здароўя, звяртаюцца людзi з жыллёва-камунальнымi праблемамi. Цiкавяць насельнiцтва пытаннi прававога характару, асветы. Я падтрымлiваю рабочыя сувязi з бабруйскiмi палiклiнiкамi, дзiцячымi бальнiцамi, у якiх 27 гадоў працавала ўрачом-педыятрам, бо Ленiнскi раён горада Бабруйска з’яўляецца маёй галоўнай выбарчай акругай.

— Як прадстаўнiк медыцыны i дэпутат Палаты прадстаўнiкоў што вы можаце расказаць аб праблеме мацярынства i дзяцiнства ў нашым грамадстве?

— Мацярынства i дзяцiнства заўсёды былi абаронены нашай дзяржавай. I колькасць нованароджаных з кожным годам, дзякуй Богу, у нас павялiчваецца. У Беларусi нiзкая дзiцячая смяротнасць (у 2006 годзе яна склала 5,3 на тысячу народжаных супраць 13,3 у 1995-м). Але прагнозы па колькасцi насельнiцтва, на жаль, па-ранейшаму застаюцца несуцяшальнымi: пры тых узроўнях нараджальнасцi i смяротнасцi, якiя мы зараз маем, як прагназуецца, колькасць насельнiцтва рэспублiкi да 2010 года знiзiцца прыблiзна на трэць мiльёна чалавек. У цяперашнi час галоўнымi праграмнымi дакументамi па падтрымцы i абароне дзяцей i жанчын з’яўляюцца дзяржаўная праграма «Дэмаграфiчная бяспека», Прэзiдэнцкая праграма «Дзецi Беларусi», нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнню становiшча дзяцей i ахове iх правоў на 2004—2010 гады. Распрацаваны i прыняты праект закона «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей». Гэтым праектам замацавана права на атрыманне дапамогi ў поўным памеры асобам, якiя выхоўваюць дзiця да трох гадоў i якiя працуюць ва ўмовах няпоўнага рабочага дня, або якiя працягваюць адукацыю на дзённай форме навучання. У цяперашнi час дапамога складае 65 працэнтаў пражытковага мiнiмуму, да ста працэнтаў яе плануецца павялiчыць ужо праз два гады. Што датычыцца матэрыяльнай падтрымкi сем`яў, то зараз пры нараджэннi першага i другога дзiцяцi выплачваецца прыкладна 340 тысяч рублёў, або два бюджэты пражытковага мiнiмуму. Да 2008 года пры нараджэннi першага дзiцяцi выплаты павялiчацца да пяцi бюджэтаў пражытковага мiнiмуму, а пры нараджэннi другога — да сямi. I яшчэ адна навiна. Матулям, якiя своечасова сталi на ўлiк у жаночых кансультацыях, каб пазбегнуць ускладненняў цяжарнасцi, плануецца выплачваць адзiн бюджэт пражыткавага мiнiмуму.

Таксама варта адзначыць, што ў новай рэдакцыi Працоўнага кодэкса, прынятага ў першым чытаннi, дазваляецца працаваць жанчынам, якiя маюць дзяцей да трох гадоў, у начны час з пiсьмовай згоды жанчыны, што для многiх з’яўляецца зручным i неабходным.

— Таццяна Анатольеўна, ёсць асобыя дзецi, якiя абдзелены лёсам. Гэта дзецi-iнвалiды. Што робiцца для iх падтрымкi?

— Безумоўна, гаворачы аб дзяржаўнай сiстэме па абароне мацярынства i дзяцiнства, абавязкова трэба сказаць аб такой катэгорыi дзяцей, як дзецi-iнвалiды, якiх у нашай краiне паўтара працэнта. У прававой, iнтэлектуальнай, сацыяльнай абароне гэтых дзетак нашай краiнай зроблена вельмi шмат: прыняты Закон «Аб спецыяльнай адукацыi», паспяхова працуюць карэкцыйна-развiваючыя цэнтры (за мiнулы год дапамога была аказана 7151 дзiцяцi), адбываецца далучэнне дзяцей да навучальна-выхаваўчага працэсу. Аднак яшчэ шмат трэба зрабiць у пытаннях прафiлактыкi i папярэджання дзiцячай iнвалiднасцi, правядзення рэабiлiтацыйных мерапрыемстваў па аднаўленню ў сацыяльных правах.

— Ужо 21 год прайшоў з моманту чарнобыльскай аварыi. Цi захавалася, на ваш погляд, актуальнасць гэтай праблемы?

— Безумоўна, актуальнасць гэтага пытання нiхто не аспрэчвае. Праблема па-ранейшаму iснуе не толькi ў памяцi. Аздараўленне патрэбна як дзецям, так i дарослым.

— Як вы лiчыце, дзе лепш аздараўляцца дзецям: за мяжой або ў Беларусi?

— Усё ж такi аклiматызацыя i адаптацыя звычайна адмоўна адбiваюцца на самаадчуваннi людзей, таму лепш адпачываць у Беларусi. Тым больш беларускiя аздараўленчыя комплексы, санаторыi добра абсталяваныя, у iх працуе высокаквалiфiкаваны персанал.

— Цi можна даведацца, над якiмi законапраектамi зараз праводзiцца работа ў Палаце прадстаўнiкоў?

— Рыхтуюцца законы да першага i другога чытанняў. Гэта законапраекты «Аб ахове працы», «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях дзяржаўнай абароны дзяцей у няўдалых сем’ях», «Аб занятасцi насельнiцтва», «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь па пытаннях спагнання алiментаў для дзяцей».

— Таццяна Анатольеўна, калi не сакрэт, наколькi камфортна працаваць дэпутату?

— Гэта не сакрэт. У кожнага дэпутата ёсць асабiсты кабiнет, у якiм знаходзiцца неабходны для прадуктыўнай работы мiнiмум. Гэта камп’ютар, тэлефон i тэлевiзар. Што датычыцца машыны, то яна прадастаўляецца кожнай камiсii i можа выкарыстоўвацца выключна ў службовых мэтах. Яшчэ ў мяне ёсць службовая кватэра ў Мiнску, якую я аплачваю сама. Можа нехта лiчыць, што дэпутаты карыстаюцца асаблiвымi льготамi, але гэта зусiм не так.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнулы год быў названы Годам мацi, сёлетнi, як вядома, Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь аб’яўлены Годам дзiцяцi. У нашай краiне ўжо шмат зроблена для п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика