21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дабрачынны марафон

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Гаворыць i паказвае...

Беларускае радыё 1 i 2 чэрвеня праводзiць дабрачынную акцыю «Iм патрэбны наш клопат», якая накiравана на збор сродкаў для беларускiх дамоў-iнтэрнатаў.

1 чэрвеня, у Мiжнародны дзень абароны дзяцей, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё ў прамым эфiры адбудзецца кругласутачны радыёмарафон. Госцi студыi — прадстаўнiкi органаў улады, вядомыя палiтычныя i грамадскiя дзеячы, зоркi беларускай эстрады. Падрыхтаваны таксама шэраг рэпар- тажаў пра выхаванцаў дамоў-iнтэрнатаў. Гэтаксама сёння ў рамках акцыi «Радыус-FM» наладжвае ў сталiчным парку Горкага святочны канцэрт.

2 чэрвеня вядучыя Першага канала радыё i «Радыус-FM» самi накiруюцца ў госцi да дзяцей, якiя знаходзяцца на лячэннi ў НДI анкалогii i медыцынскай радыялогii ў Бараўлянах.

Ход акцыi, што пройдзе пад дэвiзам «Падорым цяпло i клопат кожнаму дзiцяцi», будуць асвятляць усе радыё- i тэлеканалы Белтэлерадыёкампанii. Працягнецца збор сродкаў, дарэчы, па 30 чэрвеня ўключна, а грашовыя сродкi прымаюцца на наступныя дабрачынныя рахункi:

№ 3642900000278 у беларускiх рублях,

№ 3642900000281 у доларах ЗША,

№ 3642900000294 у расiйскiх рублях,

№ 3642900000308 у еўра

у фiлiяле № 510 ААБ «Беларусбанк», код банка 603, УНП 100 633 430.

Матэрыяльная падтрымка будзе аказана дзiцячым дамам-iнтэрнатам, што ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны краiны — у iх выхоўваюцца дзецi з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. На дадзены момант такiх дзяцей у Беларусi больш як 1,7 тысячы. У прыватнасцi, сродкi накiруюцца на адрас Рэспублiканскага рэабiлiтацыйнага цэнтра для дзяцей-iнвалiдаў у Мiнску, Багушэўскага, Гарадзiшчанскага, Чэрвеньскага дзiцячых псiханеўралагiчных дамоў-iнтэрнатаў, Рэчыцкага, Iвянецкага, Вясноўскага, Васiлiшкаўскага дамоў-iнтэрнатаў для дзяцей-iнвалiдаў з асаблiвасцямi фiзiчнага i псiхафiзiчнага развiцця.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускае радыё 1 i 2 чэрвеня праводзiць дабрачынную акцыю «Iм патрэбны наш клопат», якая накiравана на збор сродкаў для беларускiх дамоў-iнтэрнатаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика