21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Белая Русь» — у Магiлёўскiм раёне

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

31 мая ў пасёлку Буйнiчы Магiлёўскага раёна адбыўся ўстаноўчы сход раённага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Як вядома, гэта аб’яднанне з’явiлася ў Гродзенскай вобласцi ў 2004 годзе i мае на мэце падтрымку курса, якi праводзiць кiраўнiцтва дзяржавы. Сёння членамi «Белай Русi» з’яўляецца больш за 12 тысяч чалавек i працуе 800 пярвiчак. Iнiцыятыву гродзенцаў вырашылi падтрымаць у Магiлёўскiм сельскiм раёне. Некалькi дзесяткаў чалавек сабралiся ў зале Буйнiцкай дзiцячай школы мастацтваў: у iх лiку жыхары ўсiх сельсаветаў раёна, прадстаўнiкi iнтэлiгенцыi i сялянства, маладыя людзi, ветэраны вайны i працы ды iншыя.

— Я прачытаў у газеце заклiк гродзенскай «Белай Русi» i зацiкавiўся, — расказаў дырэктар школы мастацтваў Пётр Алтынаў, якога ўстаноўчы сход абраў старшынёй раённай арганiзацыi «Белай Русi». — Мне спадабалася праграма i мэты грамадскага аб’яднання. I мы вырашылi стварыць такое i ў нас. Я мяркую, што падобныя арганiзацыi будуць створаныя па ўсёй краiне, таму што «Белая Русь» ставiць перад сабой высакародныя мэты: аб’яднанне прагрэсiўных сiл краiны i аказанне дапамогi моладзi, ветэранам, працоўным калектывам i гэтак далей. Вельмi важнае — наша падтрымка кiраўнiка краiны.

Выкладчыца Буйнiцкага агралесатэхнiчнага каледжа i дэпутат абласнога Савета Святлана Арлоўская лiчыць, што людзi нездарма падтрымлiваюць сённяшнi курс дзяржавы: яны бачаць, адчуваюць вынiкi — эканамiчны рост, стабiльная палiтычная сiтуацыя, моцная сацыяльная абарона насельнiцтва. На думку дэпутата, i на прыкладзе Буйнiчаў можна прасачыць выкананне праграмы адраджэння вёскi: тут шмат пабудавана i прыводзiцца ў парадак.

— Арганiзацыя Магiлёўскага раёна — гэта, так бы мовiць, «першая ластаўка» ў нашай вобласцi, — сказала на сходзе Святлана Арлоўская. — Мы спадзяёмся, што нас многiя падтрымаюць i далучацца да нас, таму што, я лiчу, мы робiм добрую справу.

Ва ўстаноўчым сходзе бралi ўдзел прадстаўнiкi розных пакаленняў.

— У нас шмат грамадскiх арганiзацый, але я мяркую, што калi мы будзем у адным аб’яднаннi, то нам будзе лягчэй разам пайсцi ў будучыню, — сказала другi сакратар раённай арганiзацыi БРСМ i дэпутат раённага Савета Алеся Купцова.

— Я хачу, каб гэта арганiзацыя была створана, — паведамiў ветэран вайны з вёскi Сiдаравiчы Iван Гуркоў. — Ветэраны iдэю падтрымлiваюць i будуць разам з iншымi працаваць i знаёмiць насельнiцтва з праграмай i мэтамi «Белай Русi».

Устаноўчы сход у Магiлёўскiм раёне выступiў з прапановай аб стварэннi Магiлёўскай абласной арганiзацыi грамадскага аб’яднання «Белай Русi».

Ул. iнф.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 мая ў пасёлку Буйнiчы Магiлёўскага раёна адбыўся ўстаноўчы сход раённага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика