«Сям’я — яднанне i любоў»
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Духоўна-асветнiцкая акцыя пад такой назвай з 8 па 10 чэрвеня пройдзе ў Слуцку. Як паведамiў начальнiк аддзела па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў Мiнскага аблвыканкама Леанiд Пархiмовiч, падобнае мерапрыемства ўпершыню праводзiцца не толькi ў цэнтральным рэгiёне, а i ў Беларусi.
Арганiзатарамi акцыi выступiлi Мiнскi аблвыканкам, Слуцкi райвыканкам i Мiнская епархiя Беларускага Экзархата. На яе правядзенне з рэзервовага фонду Мiнаблвыканкама выдаткавана 45 мiльёнаў рублёў. Праграма мерапрыемства вельмi насычаная, таму ўяўляе iнтарэс для людзей усiх узростаў. У дзень адкрыцця акцыi ў Свята-Мiхайлаўскай царкве Слуцка Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi Фiларэт адслужыць святочны малебен, пасля чаго адбудзецца хросны ход да помнiка Сафii Слуцкай. У праграме «Сям’я — яднанне i любоў» — «круглыя сталы», разнастайныя семiнары, прэзентацыi, майстар-класы, конкурсы, тэматычныя кiрмашы (пернiкавы i мядовы), лекторыi, выставы, спартыўныя спаборнiцтвы. Слуцакоў i гасцей горада чакаюць незабыўныя сустрэчы з ансамблем перазвону, Акадэмiчным ансамблем песнi i танца Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, а таксама з удзельнiкамi дзiцячай забаўляльнай праграмы нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва iмя Уладзiмiра Мулявiна (сярод якiх Ксенiя Сiтнiк i Андрэй Кунец). У межах праграмы плануецца правесцi прыгожае свята — раённы выпускны бал.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Духоўна-асветнiцкая акцыя пад такой назвай з 8 па 10 чэрвеня пройдзе ў Слуцку
|
|